На Алтаi ўведзены каменданцкi час. З-за нашэсця мядзведзяў
На Алтаi ўведзены каменданцкi час. З-за нашэсця мядзведзяў
Конкурс па паяданні пiцы: хто хутчэй!
Жыхар амерыканскага штата Калiфорнiя выйграў чэмпiянат па паяданнi пiцы на хуткасць,
якi прайшоў у нядзелю на Таймс-сквер у Нью-Ёрку, паведамляе агенцтва АР. Нейкаму
Джоi Чэстнату ўдалося з’есцi 45 кавалкаў пiцы за 10 хвiлiн.
Пераможца прызнаўся, што рыхтуючыся да чэмпiянату, не еў больш чым суткi. Для паскарэння працэсу паядання пiцы, расказвае Чэстнат, ён згортваў кавалкi ў трубачку. Джоi Чэстнат — неаднаразовы пераможца конкурсаў па паглынаннi фаст-фуда на хуткасць. Так, у 2007 годзе ён выйграў спаборнiцтва па паяданнi хот-догаў, якiя таксама праводзiлiся ў Нью-Ёрку. У лiпенi 2008 года мiстар Чэстнат iзноў стаў пераможцам гэтага ж конкурсу, з’еўшы за 10 хвiлiн 59 сасiсак у булцы. У вераснi 2008 года Чэстнат выйграў конкурс па паяданнi гамбургераў, якi праводзiўся ў штаце Тэнэсi, з’еўшы 93 бутэрброды за 8 хвiлiн. Раўнiвы муж пратрымаў сваю жонку пад замком 50 гадоўАб гэтым незвычайным факце стала вядома лiтаральна днямi, пiша англiйская газета "Тэлеграф". Жанчына з iтальянскага горада Трэнта паведамiла аб гэтым урачам адной з бальнiц, куды яе шпiталiзавалi са скаргамi на боль у сэрцы. Урачы патэлефанавалi ў палiцыю i выклiкалi пракурора. Пара пажанiлася ў 1958 годзе, i на працягу наступных 50 гадоў муж не дазваляў сваёй жонцы мець стасункi з кiмсьцi, акрамя яго. 70-гадовая жанчына расказала, што муж не дазваляў ёй выходзiць з дому, бачыцца з дзецьмi, калi яны выраслi i пакiнулi родны дом, i нават глядзець тэлевiзар. Калi муж недзе выходзiў, ён зачыняў дзверы i вокны, каб жонка не змагла выйсцi на двор. Пракурор горада Трэнта аформiў распараджэнне, згодна з якiм падчас вядзення расследавання раўнiвы муж будзе жыць асобна ад жонкi. На Алтаi ўведзены каменданцкi час. З-за нашэсця мядзведзяўУ сувязi з масавым нашэсцем галодных мядзведзяў у двух пасёлках Рэспублiкi Алтай мясцовыя ўлады прынялi беспрэцэдэнтнае рашэнне ўвесцi каменданцкi час. Днём жыхарам дазволена перамяшчацца за межамi пасёлкаў толькi ў суправаджэннi ўзброенай аховы, а з наступленнем цемры i да свiтання катэгарычна забаронена пакiдаць дамы, паведамляе ІТАР-ТАСС. Пасёлкi Яйлю i Беле Турачакскага раёна размешчаны на тэрыторыi Алтайскага дзяржаўнага прыроднага запаведнiка, аднаго з самых вялiкiх у Расii. Звяры гаспадараць тут ужо больш як 20 дзён: за гэты час у пасёлках пабывала каля 30 мядзведзяў. Дзясяткi мядзведзяў у пошуках ежы здзяйсняюць набегi на фруктовыя сады i падворкi. Галодныя звяры ўначы, а часам нават i днём ламаюць платы, залазяць у куратнiкi i адрыны, нападаюць на свойскiх жывёл. Не рэагуючы на крыкi i нават стрэлы, жывёлы "ачысцiлi" ад яблыкаў i груш больш як дзесяць гектараў мясцовых садоў. Як паведамiла намеснiк дырэктара запаведнiка Святлана Чухонцава, "восеньскае нашэсце мядзведзяў выклiкана неўраджаем у тайзе — у лясах знiклi кедравыя арэхi i ягады — асноўныя складнiкi рацыёну касалапых". Сёння адбудзецца нарада кiраўнiкоў запаведнiкаў i прыродных паркаў, дзе будзе ўзнята пытанне аб адстрэле звяроў. Iзраiльскага араба-праваабаронцу арыштавалi ў аэрапорце за адмову зняць штаныПрадстаўнiк грамадскай арганiзацыi "Гав леовед" iзраiльскi адвакат арабскага паходжання Халiд Духi быў затрыманы ў тэль-авiўскiм аэрапорце пасля таго, як адмовiўся прайсцi працэдуру праверкi. Ён не захацеў зняць штаны, паведамляюць мясцовыя СМI. Паводле слоў адваката, ён ляцеў унутраным рэйсам у горад Эйлат, дзе павiнен быў дапамагчы бежанцам з Судана, якiя працуюць там, вырашыць працоўны канфлiкт з уладальнiкамi гасцiнiц. У аэрапорце пры праверцы Духi "зазвiнеў". Ахова папрасiла яго зняць штаны, для таго, каб правесцi больш дасканальную праверку. Х. Духi адказаў, што хутчэй пакiне будынак аэрапорта, чым зробiць гэта. Ахова выклiкала палiцыю, якая Духi арыштавала i абшукала. Пасля завяршэння працэдуры адвакат быў вызвалены, праўда, яго самалёт паляцеў за тры гадзiны да гэтага. Iзраiльскi Арабскi цэнтр абароны правоў чалавека "Масава" мае намер падаць скаргу на дзеяннi авiякампанii Еl Аl i ўпраўленне авiяцыi, якiя, па меркаваннi праваабаронцаў, займаюцца дыскрымiнацыяй арабскiх грамадзян Iзраiля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з масавым нашэсцем галодных мядзведзяў у двух пасёлках Рэспублiкi Алтай мясцовыя ўлады прынялi беспрэцэдэнтнае рашэнне ўвесцi каменданцкi час |
|