Да адмінiстрацыйнай адказнасцi — каля тысячы пешаходаў штотыдзень
Да адмінiстрацыйнай адказнасцi — каля тысячы пешаходаў штотыдзень
ДАІ Мiнскай вобласцi за невыкарыстанне святлоадбiвальных элементаў кожны тыдзень прыцягвае да адмiнiстрацыйнай адказнасцi каля тысячы пешаходаў, паведамiлi ва УДАI УУС Мiнаблвыканкама. У ДАI адзначылi, што ўсiм пешаходам пры перамяшчэннi ў цёмны час сутак па краi праезнай часткi, згодна з Правiламi дарожнага руху, неабходна быць абазначанымi святлоадбiвальнымi элементамi. За невыкананне правiлаў прадугледжаны штраф у памеры да Br17,5 тыс., а калi пешаход знаходзiцца ў нецвярозым стане — гэта сума ўзрастае да Br105 тыс. Вадзiцелям пераканаўча рэкамендуецца ва ўмовах iнтэнсiўнага руху выхаднога дня i ранняга надыходу цёмнага часу сутак быць асаблiва ўважлiвымi. "Спрабуючы зэканомiць у дарозе некалькi хвiлiн, вы падвяргаеце ўдзельнiкаў руху неапраўданай рызыцы", — падкрэслiлi ў Дзяржаўтаiнспекцыi. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ Мiнскай вобласцi за невыкарыстанне святлоадбiвальных элементаў кожны тыдзень прыцягвае да адмiнiстрацыйнай адказнасцi каля тысячы пешаходаў, павед |
|