Наваселлі ў Славенях i Гарадцы
Наваселлі ў Славенях i Гарадцы
У Шклоўскiм раёне калектыў ААТ "ААБ Беларусбанк" iнвестуе немалыя сродкi ў развiццё аграгарадка Гарадзец i не толькi. Днямi, дзякуючы менавiта "Беларусбанку" ў раёне адбылiся два наваселлi. Спачатку старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Н. Ермакова ўручыла ключы ад новага катэджа, пабудаванага ў аграгарадку Вялiкiя Славенi, шматдзетнай прыёмнай сям’i Саўчанкаў. Яна адзначыла, што гэта пакуль што першы такi дом, але на гэтым калектыў банка спыняцца не мае намеру i будзе працягваць высакародную справу ў iншых раёнах рэспублiкi. Надзея Андрэеўна, як старшыня ГА "Беларускi саюз жанчын" i член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу выказала спадзяванне, што кiраўнiкi буйных прамысловых прадпрыемстваў i iншых вядучых банкаў краiны падтрымаюць iнiцыятыву Беларусбанка i таксама пачнуць будаваць катэджы для шматдзетных i прыёмных сем’яў, уносячы гэтым свой уклад у паляпшэнне дэмаграфiчнага стану Беларусi. Другое наваселле адбылося ў аграгарадку Гарадзец — цэнтральнай сядзiбе ПУП "ААБ Гарадзец". Тут Н. Ермакова разам са старшынёй Шклоўскага райвыканкама, дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу В. Івановым i дырэктарам ПУП "ААБ Гарадзец" А. Леснiкам адкрылi новы шматфункцыянальны будынак, якi ўзвялi на цэнтральнай плошчы аграгарадка будаўнiкi горацкага акцыянернага таварыства "Будаўнiк" пад кiраўнiцтвам В. Стасько. У гэтым прыгожым палацы пад адным дахам размясцiлiся Дом культуры, аддзяленнi ААТ "ААБ Беларусбанк" i паштовай сувязi, комплексны прыёмны пункт КБА, кафетэрый i магазiн райпа. У Доме культуры, да таго ж, функцыянуюць Дом рамёстваў, фiлiял шклоўскай дзiцячай школы мастацтваў, бiблiятэка i музей. За два-тры апошнiя гады пры дапамозе "Беларусбанка" вёска Гарадзец змянiлася непазнавальна. Тут пабудаваны сучасныя малочны комплекс i зерняток, завяршаецца рэканструкцыя машыннага двара, будаўнiцтва новай рамонтнай майстэрнi i дома механiзатараў. Некалькi дзясяткаў новых катэджаў i дзiцячы садок значна ўпрыгожылi вёску. Узводзiцца адмiнiстрацыйны будынак, дзе размесцяцца дырэкцыя гаспадаркi i Гарадзецкi сельвыканкам, закладваюцца падмуркi новых жылых дамоў, былы сельскi клуб пераабсталёўваецца ў сучасную сталоўку. Шмат чаго робiцца i ў плане добраўпарадкавання не толькi аграгарадка Гарадзец, але i iншых вёсак гаспадаркi. Аляксандр БЯЛЯСАЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шклоўскiм раёне калектыў ААТ "ААБ Беларусбанк" iнвестуе немалыя сродкi ў развiццё аграгарадка Гарадзец i не толькi. Днямi, дзякуючы менавi |
|