Сямейны пірог
Сямейны пірог
Мiнчанка Ірына Камоцкая мае ўсе падставы, каб адчуваць сябе самай шчаслiвай жанчынай. Каханы муж — Генадзь Анатольевiч i сямёра цудоўных дзяцей! Два гады таму сям’я перасялiлася ў новую 4-пакаёвую кватэру. Пасля маленькай двухпакаёўкi з мiзэрнай кухняй, новая здалася прасторным раем. Бацька з сынамi змайстравалi самi амаль усю мэблю. Дызайн таксама прыдумвалi самi — i каб прыгожа было, i каб практычна. Iрына Вiктараўна, швачка "Мiлавiцы", i Генадзь Анатольевiч, iнжынер па абсталяваннi невялiкага прадпрыемства "Юстына", працуюць у розныя змены, каб малодшыя не заставалiся без нагляду. Старэйшая дачка Святлана — студэнтка педкаледжа, Павел вучыцца ў тэхнiкуме прадпрымальнiцтва. А Мiша, Раман, Люда, Алена i малодшая Надзейка — вучнi сярэдняй школы № 111. Сабраць усю сям’ю разам удаецца толькi ў выхадны. Тады ў доме шумна i весела. Разам прыгатаваць святочны абед цi ўдзельнiчаць у стварэннi якога-небудзь кулiнарнага шэдэўра — шчаслiвыя, радасныя хвiлiны для ўсёй сям’i. Марыя ЖЫЛIНСКАЯ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчанка Ірына Камоцкая мае ўсе падставы, каб адчуваць сябе самай шчаслiвай жанчынай. Каханы муж — Генадзь Анатольевiч i сямёра цудоўных дзяцей! Два
|
|