21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь разглядае Кыргызстан у якасці важнага партнёра ў Цэнтральна-Азiяцкiм рэгiёне

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь разглядае Кыргызстан у якасці важнага партнёра ў Цэнтральна-Азiяцкiм рэгiёне

Аб гэтым заявiў 11 кастрычнiка кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзiдэнтам Кыргызстана Курманбекам Бакiевым.

У рамках афiцыйнага вiзiту Аляксандра Лукашэнкi ў Кыргызстан прайшлi перагаворы кiраўнiкоў дзвюх дзяржаў у фармаце сам-насам i ў пашыраным складзе. Прэзiдэнт Беларусi асаблiва падкрэслiў, што наша рэспублiка надае вялiкае значэнне развiццю супрацоўнiцтва з Кыргызстанам як у двухбаковым, так i ў шматбаковым фармаце.

"Ваша краiна — надзейны сябар Беларусi па СНД i Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Курманбека Бакiева.

"Мы не маем нiякiх палiтычных рознагалоссяў, нашы адносiны з’яўляюцца прыкладам узаемаразумення", — дадаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. На яго думку, развiццю беларуска-кыргызскiх адносiнаў у немалой ступенi садзейнiчае iснуючы адкрыты дыялог на вышэйшым узроўнi.

Як заявiў Аляксандр Лукашэнка, эканамiчнае супрацоўнiцтва Беларусi i Кыргызстана павiнна развiвацца больш хуткiмi тэмпамi, прычым прыярытэт неабходна аддаваць распрацоўцы i рэалiзацыi канкрэтных вытворча-кааперацыйных праектаў. Першы крок тут — арганiзаваная ў Кыргызстане зборка беларускiх трактароў.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што калi гэты праект будзе рэалiзаваны паспяхова, то Беларусь гатова адкрываць у Кыргызстане i iншыя зборачныя вытворчасцi. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь магла б удзельнiчаць у дзяржаўных праграмах, што рэалiзуюцца Кыргызстанам. Перш за ўсё размова iдзе аб праектах у галiне жыллёвага будаўнiцтва i збудавання аб’ектаў гiдраэнергетыкi. "Калi будзе цiкавасць, мы таксама можам прымаць удзел у гэтых работах", — падкрэслiў ён.

Прэзiдэнт дадаў, што разам з эканомiкай двум бакам трэба будзе замацаваць важныя дамоўленасцi аб узаемадзеяннi ў сацыяльна-культурнай сферы, пашырэннi iнфармацыйнага поля. Наша краiна з усёй адказнасцю паставiцца да арганiзацыi ў 2009 годзе Дзён культуры Кыргызстана ў Беларусi, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Курманбек Бакiеў падкрэслiў, што разглядае гэты вiзiт Прэзiдэнта Беларусi ў Кыргызстан як спрыяльную магчымасць для абмену думкамi i абмеркавання перспектыў супрацоўнiцтва.

Па вынiках перагавораў прэзiдэнты прынялi сумесную дэкларацыю, у якой пацвердзiлi намер працягваць iнтэнсiўны i канструктыўны палiтычны дыялог, развiваць мiждзяржаўныя адносiны на прынцыпах узаемнай павагi.

У прысутнасцi прэзiдэнтаў былi падпiсаны пагадненнi аб супрацоўнiцтве памiж мiнiстэрствамi фiнансаў дзвюх краiн, Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны Беларусi i Мiнiстэрствам працы i сацыяльнага развiцця Кыргызстана, пратакол аб супрацоўнiцтве памiж знешнепалiтычнымi ведамствамi, пратакол аб супрацоўнiцтве на 2009—2012 гады памiж беларускiм Мiнiстэрствам культуры i Мiнiстэрствам культуры i iнфармацыi Кыргызстана. Мэры Мiнска i Бiшкека заключылi пагадненне аб устанаўленнi пабрацiмскiх сувязяў памiж дзвюма сталiцамi. Акрамя таго, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Беларусi заключыла пагадненне аб супрацоўнiцтве з Нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй Кыргызстана, а Беларускае тэлеграфнае агенцтва — аб абмене iнфармацыяй з Нацыянальным iнфармацыйным агенцтвам Кыргызстана "КАБАР".

Падводзячы вынiкi праведзеных перагавораў, Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў: Кыргызстан з’яўляецца значным партнёрам для Беларусi.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, беларускi бок у адказ на просьбу Кыргызстана гатовы прыняць у сябе спецыялiстаў па лiніi МНС з тым, каб падзялiцца iснуючымi навыкамi. Акрамя таго, Беларусь гатова падзялiцца вопытам з калегамi з Кыргызстана ў частцы стварэння Парку высокiх тэхналогiй.

"Мы можам адмовiцца ад завозу агароднiны з iншых краiн свету, а купляць усё гэта ў Кыргызстане. У блiжэйшы час неабходна знайсцi буйнога аптовага пастаўшчыка, праз якога маглi б ажыццяўляцца закупкi", — сказаў Прэзiдэнт.

Ён таксама дадаў, што Беларусь зацiкаўлена ў далейшым развiццi вытворчасцi беларускiх трактароў у Кыргызстане. Падкрэслiўшы, што Кыргызстан у геаграфiчным плане займае выгаднае становiшча, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што сабраная на кыргызстанскай тэрыторыi беларуская сельгастэхнiка магла б у далейшым пастаўляцца ў iншыя краiны рэгiёна.

Курманбек Бакiеў падзякаваў беларускаму Прэзiдэнту за актыўны ўдзел у самiтах ЕўрАзЭС i СНД, што прайшлi ў Бiшкеку.

Курманбек Бакiеў выказаў упэўненасць у тым, што супрацоўнiцтва Беларусi i Кыргызстана будзе i ў далейшым паспяхова развiвацца, перш за ўсё, у эканамiчнай сферы. Паводле яго слоў, ёсць добрыя перадумовы для росту ўзаемнага тавараабароту, тым больш што нiякiх праблем у дзвюх краiн няма ў галiне палiтычнага ўзаемадзеяння.

Кыргызстан цiкавiцца вопытам Беларусi не толькi ў сферы лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый i стварэння спрыяльных умоў для развiцця высокiх тэхналогiй, але i ў частцы аховы дзяржаўнай гранiцы.

У гэты ж дзень прэзiдэнты прынялi ўдзел у цырымонii адкрыцця цэха сумеснай зборачнай вытворчасцi трактароў "Беларус 82.1". У прысутнасцi кiраўнiкоў дзяржаў з канвеера сышоў першы трактар.

Як чакаецца, вытворчая магутнасць адкрытай у Бiшкеку лiнii ў перспектыве — амаль 1 тыс. машын у год.

Аляксандр Лукашэнка i Курманбек Бакiеў азнаёмiлiся з прадстаўленай на выстаўцы прадукцыяй Мiнскага трактарнага завода. Прэзiдэнт Кыргызстана асабiста ўзняўся ў кабiну аднаго з беларускiх трактароў. Курманбек Бакiеў пазiтыўна ацанiў беларускую тэхнiку. Паводле яго слоў, аграрны сектар Кыргызстана мае патрэбу ў сельскагаспадарчых машынах такой якасцi, як беларускiя. У другой палове дня адбыўся афiцыйны абед у гонар Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi ад iмя Прэзiдэнта Кыргызскай Рэспублiкi Курманбека Бакiева.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў 11 кастрычнiка кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзiдэнтам Кыргызстана Курманбекам Бакiевым. У рамк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика