На дарогах зімой неабходна прымяняць больш экалагiчныя сумесi
На дарогах зімой неабходна прымяняць больш экалагiчныя сумесi
Такую думку выказаў першы намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi Аляксандр Апацкi ў час оnlinе канферэнцыi на сайце БЕЛТА. "Я цалкам падтрымлiваю разгляд пытання аб прымяненнi iншых вiдаў сумесяў зiмой на дарогах рэспублiкi", — сказаў ён. Цяпер у Беларусi выкарыстоўваюцца пясчана-саляныя сумесi, якiя ўтвараюцца з адходаў вытворчасцi на прадпрыемстве "Беларуськалiй". Гэтыя сумесi сапраўды негатыўна ўплываюць на стан транспартных сродкаў, абутку. Акрамя таго, сумесi паступова накоплiваюцца ў глебе, пранiкаюць у каранёвую сiстэму дрэў i кустоў. Аляксандр Апацкi расказаў, што ў Мiнску ўжо прымянялiся iншыя сумесi, аднак яны значна даражэйшыя. Акрамя таго, для iх выкарыстання неабходна праводзiць спецыяльную падрыхтоўку пад пэўныя тэмпературныя рэжымы, вiльготнасць. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў першы намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi Аляксандр Апацкi ў час оnlinе канферэнцыi на са |
|