Што ў вас добрага?
Што ў вас добрага?
Андрэй i Ала НIЖНIКI, гаспадары сядзiбы "Зарачаны", Пухавiцкi раён: — На першым месцы сярод таго, што нас радуе — дзецi. Здаровыя, вучацца, нам дапамагаюць. Яны ўжо практычна самастойныя, Людмiле 20 гадоў, Мiхаiлу — 21. Радуе i тое, што iм падабаецца на вёсцы, а значыць, ёсць надзея, што яны будуць з намi заўсёды, працягнуць нашу справу, прычым на больш прафесiйным узроўнi. Людмiла вучыцца ў Iнстытуце турызму, а Мiхаiл, хоць i атрымлiвае спецыяльнасць праграмiста, але мае ўсе неабходныя для агратурызму складовыя: працавiты, любiць вёску i людзей. Яшчэ адна вялiкая наша радасць — работа. Iншыя людзi могуць нас не зразумець. Але нам сапраўды падабаецца так жыць: увесь час нешта рабiць, прычым — новае, i бачыць вынiкi сваёй працы. Мы — працаголiкi. Можа гэта i не заўсёды добра, напэўна, трэба часам i адпачыць. Але разумееце, мы працуем на сябе. Гэтым усё тлумачыцца. I што яшчэ важна — мы задаволеныя тым, што маем. Не гонiмся за прывiдамi. На ўнутраных вагах iмкнёмся ўраўнаважыць свае магчымасцi i жаданнi, i падобна, што ў нас атрымлiваецца, бо мы адчуваем сябе шчаслiвымi. Увогуле, чалавеку для радасцi мала трэба. Дастаткова ўмець дараваць, не зайздросцiць, не зацыклiвацца на грошах, ведаць, для чаго жывеш i мець чыстыя думкi. Аляксандр КАНДРАЦЕНКА, кiроўца маршрутнага таксi, г. Мiнск: — Добрае тое, што мы маем магчымасць жыць асобна сваёй сям’ёй. Некалькi гадоў мы жылi практычна ў камуналцы: у адной кватэры з дарослымi братамi маёй жонкi. Маладыя хлопцы хочуць пасля работы расслабiцца, гучней уключыць музыку, пакурыць, не выходзячы з пакою... Калi ў нас з’явiлася маленькае дзiця, мiрыцца з гэтым стала цяжка. Цяпер мы здымаем кватэру i радуемся, што можам гэта сабе дазволiць, хоць нам i няпроста. Добра i тое, што ў мяне ўжо двое дзяцей: сын i дачка. Аляксандры — чатыры з паловай гады, а Мiхаiлу — два з паловай месяцы. Цяпер ён так шчодра ўсмiхаецца ўсiм, каго бачыць! Ну трэба ж, каб дзiця так радавалася проста ад таго, што бачыць твой твар! З-за яго ўсмешак мы ўсе робiмся мяккiя, лагодныя. Калi дзiця табе ўсмiхаецца, хочацца адпавядаць. Яшчэ у мяне — каханая жонка, мая Наталля. Адзiн пiсьменнiк сказаў, што мець добрую жонку — гэта ўсё роўна, што iсцi ў непагадзь пад надзейным парасонам. Напэўна, так я i адчуваю сябе, калi стомлены вяртаюся дамоў з працы. Тут, дома, з маiмi любымi, мне хораша. I я вельмi хачу, каб хораша было iм. — Цi хацелi б вы нешта змянiць? — Так, часам вельмi хочацца нешта памяняць у сабе, а нешта — у навакольных людзях. Нам усiм не хапае цярпення. Мяне вельмi засмучае, калi сённяшняя моладзь паводзiць сябе нахабна. Нядаўна быў выпадак. Маладая пара: ёй гадоў 18, яму — 20, адштурхнулi жанчын сталага ўзросту, каб першымi ўлезцi ў таксi. Калi iм зрабiлi заўвагу, яны агрызнулiся. Давялося iх высадзiць, каб яны зразумелi, што не маюць рацыi. Ну а для сябе больш за ўсё хочацца — набыць сваё ўласнае жыллё. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй i Ала НIЖНIКI, гаспадары сядзiбы "Зарачаны", Пухавiцкi раён: — На першым месцы сярод таго, што нас радуе — дзецi. Здаровыя, вучацца, |
|