21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакроў Прасвятой Багародзiцы i Прыснадзевы Марыi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пакроў Прасвятой Багародзiцы i Прыснадзевы Марыi

Адно з найбольш шанаваных святаў Праваслаўнай Царквы. У Х стагоддзi ў Влахернскай царкве Канстанцiнопаля, куды ў V стагоддзi з Палесцiны былi перанесены рыза Багародзiцы, яе галаўны ўбор (мафорый, амафор, пакрывала ад галавы да ног) i частка пояса, цудоўна з’явiлася сама Багародзiца. У гэты час iшла жорсткая вайна, сарацыны забiвалi вернiкаў. Не маючы дастатковай магчымасцi супрацьстаяць захопнiкам, жыхары Канстанцiнопаля з малiтвай звярнулiся да Багародзiцы. У нядзелю, падчас лiтургii, святы Андрэй, у гонар Хрыста юродзiвы, паглядзеў на неба i ўбачыў, як па паветры iдзе Прачыстая Дзева. Яна ззяла нябесным святлом i iшла ў суправаджэннi анёлаў i святых. Прачыстая Дзева пачала слёзна малiцца за хрысцiян аб вызваленнi ад ворагаў. Калi Марыя падышла да прастолу, яна зняла са сваёй галавы пакрывала i распасцёрла яго над усiмi прысутнымi ў храме. Пакрывала ў яе руках ззяла "ярчэй за сонечныя прамянi". Дзякуючы заступнiцтву Прачыстай Дзевы вораг пакiнуў тэрыторыю, прылеглую да Канстанцiнопаля. Сярод усходнiх славян свята Пакроў Боскай Мацi святкуецца з сярэдзiны ХІI стагоддзя. У гонар Пакрова Боскай Мацi будавалiся храмы, пiсалi абразы.

l У народзе дзень Пакрова Прасвятой Багародзiцы атрымаў таксама сiмвалiчны змест: снег, якi выпадаў у гэты дзень, называлi "снежным покрывам" зямлi, а значыць, неабходна было скончыць усе сельскагаспадарчыя работы: "Прыйшлi Пакровы, пытаюць, цi да зiмы гатовы", "Хто сее на Пакровы, не будзе мець чаго даць карове".

l Пакровы — першы надыход маразоў, холаду, снегу, прымаразкаў — своеасаблiвая мяжа памiж восенню i зiмой.

l У Беларусi i сёння свята ўшаноўваюць залатое правiла народнай культуры — пасля Пакроваў нельга кранаць зямлю: "Не чапай зямлю да Радаўнiцы i пасля Пакроваў, смерць будзе ў тваiм родзе". Казалi так: "На Пакроў зiма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю, i пасля гэтага дня да вясны нiхто не можа яе чапаць". Асаблiва гэта тычыцца закладкi фундаменту, будаўнiцтва агароджы, тыноў, усталявання помнiкаў на могiлках.

l Пакровы традыцыйна лiчацца "ахоўным" (спрыяльным) часам для вяселляў. З гэтага дня пачынаюцца так званыя "восеньскiя вяселлi": "Пакровы i зямлю, i дзеўку пакрыюць", "Бацюшка Пакроў, пакрый зямлю сняжком, а мяне маладу — жанішком".

l Пакрытая галава здавён была прыкметай замужняй жанчыны: дзяўчаты хадзiлi з непакрытай галавой, а замужнiя жанчыны павiнны былi мець галаўны ўбор.

l Калi на Пакровы iдзе снег, гэта прадказвала вялiкую колькасць вяселляў. Казалi: "Прыйдуць Пакровы дзяўчыне галаву пакрыць", а "Не пакрылi Пакровы, не пакрые i Раство". Так у народнай свядомасцi аб’ядналiся амафор Багародзiцы, снежны пакроў зямлi i вясельнае ўбранне нявесты — вэлюм.

l Дзяўчаты, якiя верылi ў сiлу свята Пакроваў, iх здольнасць пасадзейнiчаць шлюбу, ранiцай iшлi ў царкву, запальвалi свечку перад абразом Дзевы Марыi i казалi:

"Пакроў пакрыў зямлю снегам, раку лёдам, рыбу луской, а мяне чапцом (вэлюмам) пакрой". Iснавала павер’е: хто раней запалiць свечку, той раней возьме шлюб.

l З 14 кастрычнiка паўсюдна пачыналiся Пакроўскiя кiрмашы.

l У гэты дзень абавязкова пяклi блiны. Лiчылiся, што дзякуючы гэтаму сям’я ўдала перазiмуе. Гэты абрад так i звалi — "запякаць вуглы", гэта значыць зберагчы, захаваць сям’ю, хату, гаспадарку.

l Свята Пакровы было даволi вызначальным для стану надвор’я, асаблiва для зiмовага перыяду. Давайце назiраць i разважаць разам з нашымi продкамi:

Якiя Пакровы, такая i зiма.

На Пакровы да абеду восень, па абедзе — зiма.

Калi снег да Пакроваў пойдзе — зiма будзе не хутка.

Калi жоравы адляцяць да Пакравоў — зiма будзе ранняя i халодная.

Калi лiсце з дуба i бярозы на Пакровы ападзе чыста — да лёгкага года, а не ападзе — да суровай зiмы.

Ад першага снегу да саннага шляху шэсць тыдняў.

Калi да Пакрова дня снег не пакрыў зямлю — на Каляды не будзе снегу.

Якая пагода на Пакровы, такая i на Раство.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адно з найбольш шанаваных святаў Праваслаўнай Царквы. У Х стагоддзi ў Влахернскай царкве Канстанцiнопаля, куды ў V стагоддзi з Палесцiны былi перанесе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика