Аздараўленне з гарантыяй
Аздараўленне з гарантыяй
Беларускiя арганiзацыi змогуць накiроўваць дзяцей на аздараўленне толькi ў тыя замежныя дзяржавы, з якiмi Беларусь заключыла мiжнародныя дагаворы, што прадугледжваюць дзяржаўныя гарантыi бяспечнага знаходжання беларускiх дзяцей на аздараўленнi ў гэтай краiне i iх своечасовага вяртання ў рэспублiку. Прэзiдэнт Беларусi 13 кастрычнiка падпiсаў указ № 555, якiм унёс змяненнi i дапаўненнi ва ўказ ад 18 лютага 2004 года № 98 "Аб арганiзацыi аздараўлення дзяцей за мяжой, што ажыццяўляецца на аснове замежнай бязвыплатнай дапамогi". Да заключэння такiх мiжнародных дагавораў у ранейшым парадку на аздараўленне за мяжу будуць накiроўвацца дзецi толькi ў складзе спецыяльных арганiзаваных груп. Устаноўлены таксама абмежаваннi па ўзросце дзiцяцi i па колькасцi выездаў яго ў адну краiну. Так, на аздараўленне за мяжу змогуць выязджаць дзецi да 14 гадоў i не больш як тры разы ў адну i тую ж замежную дзяржаву. Выключэнне складае выезд у замежныя дзяржавы, з якiмi Беларусь заключыла мiжнародныя дагаворы да 1 кастрычнiка 2008 года. Такi парадак будзе садзейнiчаць ахопу аздараўленнем большай колькасцi дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя арганiзацыi змогуць накiроўваць дзяцей на аздараўленне толькi ў тыя замежныя дзяржавы, з якiмi Беларусь заключыла мiжнародныя дагаворы, што |
|