147 зліткаў — амаль па $30 000 кожны...
147 зліткаў — амаль па $30 000 кожны...
Сёлета за 9 месяцаў насельнiцтвам куплена ў банках ужо больш за паўтары тоны залатых мерных злiткаў — 1531,1 кiлаграма (51 174 штукi), паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. А вось летась за адпаведны перыяд продаж грамадзянам злiткаў не дацягваў нават i да паўтоны: тады за студзень—верасень людзi набылi каля 487 кiлаграмаў каштоўнага металу ў злiтках. Гэта значыць, за згаданы намi перыяд попыт на высакародны метал узрос больш як у тры разы — у 3,1 раза. Мiж iншым, толькi за верасень гэтага года ў банках было куплена амаль 100 кiлаграмаў мерных злiткаў з золата. Як i раней, у прыярытэтах пакупнiкоў нiчога не змянiлася: асаблiвай папулярнасцю карыстаюцца менавiта 10-грамовыя злiткi, якiх было рэалiзавана за 9 месяцаў 13 970 штук, цi 27,3 працэнта ад агульнай колькасцi. Знайшлося нямала ахвотнiкаў прыкупiць i больш важкiя злiткi, кошт якiх — не кожнаму па кiшэнi. Так, напрыклад, кiлаграмовых злiткаў, кошт якiх складае зараз 29 тысяч 978 долараў ЗША, прададзена 147, а паўкiлаграмовых (па 14 тысяч 619 долараў) i наогул рэалiзавана аж 461 штука. Мiж iншым, з пачатку рэалiзацыi ў рэспублiцы залатых мерных злiткаў (са жнiўня 2001 года) насельнiцтвам набыта злiткаў агульнай вагой больш за чатыры з паловай тоны. На фоне залатых злiткаў рэалiзацыя плацiнавых за 9 месяцаў — вельмi сцiплая лiчба. У грамадзян набыць гэты метал хапiла "ахвоты" толькi на 941 плацiнавы злiтак агульнай вагой 8,6 кiлаграма. Што ж датычыцца серабра, то гэтых злiткаў сёлета куплена пакуль толькi 212 штук, агульны аб’ём iх рэалiзацыi пацягнуў на 72,4 кiлаграма. Ігар Шчучэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета за 9 месяцаў насельнiцтвам куплена ў банках ужо больш за паўтары тоны залатых мерных злiткаў — 1531,1 кiлаграма (51 174 штукi), паведамiў карэс
|
|