ДОБРА СУСЕДУ — РАДАСНА МНЕ?
ДОБРА СУСЕДУ — РАДАСНА МНЕ?
Сустрэўся з камбайнерам, якi ў свой час выйшаў пераможцам i на Дажынках атрымаў аўтамашыну. Падчас размовы пачуў тое, што мяне не здзiвiла. — Прыгнаў машыну i, як у такiх выпадках бывае, з мужыкамi па рабоце яе добра "абмылi" i нiякiх праблем — усе вельмi прыязна ўспрынялi маю ўзнагароду. Не ведаю, што гаварылi за спiнаю, але ж калi чалавек нешта супраць мае, то схаваць цяжка. А вось сваякi i суседзi змянiлiся — быццам кошка мiж намi прабегла. Прыехаў да сястры, а швагер выйшаў на ганак, зiрнуў на легкавушку i з твару змянiўся — пабялеў. Сусед жа не ўстрымаўся: "Падфарцiла, дасталася дармавая". Неяк зазiрнуў брат i кажа: "Падкiнь да Брэста — трэба да знаёмага". А гэта 150 км у адзiн бок, ды i па горадзе мне ездзiць няпроста. "Я лепш табе дарогу аплачу ды яшчэ i на таксi дам, толькi не валтузь мяне", — адказваю. "Можна падумаць, што зарабiў... А што iншыя горш рабiлi?" — пакрыўдзiўся брат i па сённяшнi дзень не гаворыць. Што i да чаго гэта? А бацька растлумачыў: "Ды яны ж цяжка перажываюць". Знаёмая расказвала пра свайго суседа па пад’ездзе, якi як толькi ўбачыць, што нехта штосьцi салiднае купiў — суткi пластом ляжыць, хварэе. А ўлiчваючы, што ў пад’ездзе пятнаццаць кватэр, то чалавек з хворага стану не выходзiць, бо людзi пастаянна нешта купляюць. "Жаба душыць", — кажуць пра зайздрослiвага чалавека, i не дзiўна, што ён адчувае сябе не камфортна, не мае душэўнага спакою, i праблемы з сэрцам тут не выключаны. Як важна жыць у гармонii з навакольным светам, мець унутраную раўнавагу. І калi чалавек парадаваўся чужой удачы — ён ужо падняўся на больш высокую ступень самаўдасканалення. Але пераступiць мяжу, падняцца над зайздрасцю можа далёка не кожны, бо гэтая загана закладзеная ў натуры чалавека прыродай i ў пэўнай меры тут адклала свой адбiтак спрадвечная нястача i галеча. Даўно заўважана, што ў людзей, якiя жывуць заможна, зайздрасць так не адчуваецца, хоць там хапае iншага, напрыклад, у нечым "пераплюнуць" адзiн другога. А цi пазнаюцца сябры ў бядзе? Калi чалавек пры ўладзе цi пры вялiкiх грашах, то ад "сяброў" ратунку няма. А згубiў ён сiлу, i "сябры" знiклi — у лепшым выпадку, а iншы i ворагам стаў. Безумоўна, ёсць i тыя, хто мае гонар i не мяняе сваiх поглядаў на жыццё, але цi шмат такiх? У аднапакаёвай кватэры жыла жанчына з дачкой-iнвалiдам i многiя ў пад’ездзе спачувалi i дапамагалi. Адзiн сусед агароднiны прынясе, а другi — садавiны. Бачылi, што цяжка ўдаве прыходзiцца, а можа нехта ўяўляў сябе на яе месцы. Але памёр адзiнокi сваяк, i жанчыне дасталася ў спадчыну кватэра. I скончылiся ў пад’ездзе спачуваннi i дапамога. Калi раней суседкi маглi i пасядзець з дачкой, то цяпер нi ў кога не стала часу. Яшчэ студэнтам даводзiлася часта бываць у Грузii — там жылi бацькi жонкi. Неяк паехаў з цесцем у горы да знаёмага грузiна. Iдзём з iм па сяле, i нас у госцi запрашаюць, то ў адзiн дом, то ў другi, а калi заходзiм, то нешта гаварылi па-грузiнску i вiно налiвалi. Аказалася, што ў нашага знаёмага сын у iнстытут паступiў i гэта жыхары вулiцы бацьку вiншавалi. — У нас няма вашых грошай, каб дзяцей вучыць, — даводзiлася чуць за савецкiм часам ужо ад нашых. Хоць тады хто хацеў вучыцца, мог паступiць. У кожнага народа свае "мухi". Тыя ж грузiны любяць пахвалiцца. У аднаго прадзед быў князем, а ў другога — грошай "куры не дзяўбуць". Беларус, як правiла, прыбядняецца, скардзiцца, цiснецца, а здарыўся фiнансавы абвал, то ў "бедных" прапала — 5, 10, 25 i 50 тысяч савецкiх. Дарэчы, народы найперш адрознiваюцца не мовай i веравызнаннем, а псiхалогiяй — успрыманнем свету. Мова адна i рэлiгiя тая ж, а народы розныя. Безумоўна, зайздрасць — кепска, але працавiтасць нашых людзей, хоць часам i бяздумная, ураўнаважвае сiтуацыю. Свет вялiкi ды разнастайны, i мы ў iм не горшыя. Толькi i наш народ пачаў мяняцца. Маладое пакаленне пазбаўляецца "зубнога налёту" (бiблейскае) бацькоў i дзядоў. Галеча адышла ў мiнулае, беднасць ёсць, але пахiленыя хаткi з глiнянай падлогай знiклi, i настане час, калi мы будзем радавацца, што ў суседа ўсё добра. Жыць без зайздрасцi — гэта днi доўгiя, а ночы кароткiя i спакой на душы. Радуе, што ўжо можам пасмяяцца над сваiмi слабасцямi, а гэта прыкмета таго, што ўсё ў нас будзе добра. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэўся з камбайнерам, якi ў свой час выйшаў пераможцам i на Дажынках атрымаў аўтамашыну. Падчас размовы пачуў тое, што мяне не здзiвiла. — Прыгнаў
|
|