Свята вяселляў
Свята вяселляў
Да 16 лiстапада ў мастацкай галерэi Мiнскага абласнога цэнтра народнай творчасцi ў рамках арт-праекта "Беларускi стыль" будзе працаваць выстава "Беларускае вяселле: традыцыi i сучаснасць". Паводле слоў куратара выставы, загадчыка аддзела традыцыйнага мастацтва Мiнскага абласнога цэнтра народнай творчасцi Наталлi Сухой, выстава ўнiкальная перш за ўсё тым, што арганiзатары — "Студэнцкае этнаграфiчнае таварыства" — моладзь з вышэйшых навучальных устаноў Беларусi, якая цiкавiцца этнаграфiяй краiны, вандруе па вёсках Беларусi i збiрае песнi, традыцыi, займаецца рамёствамi. "Восень — свята вяселляў, — дадае Наталля Сухая, — бо менавiта ў гэты час сабраны ўраджай, ёсць багацце ў хаце".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 16 лiстапада ў мастацкай галерэi Мiнскага абласнога цэнтра народнай творчасцi ў рамках арт-праекта "Беларускi стыль" будзе працаваць выст |
|