Колькi кiламетраў кабелю выцягнулi?
Колькi кiламетраў кабелю выцягнулi?
У адказе на гэтае пытанне кардынальна разышлiся пункты погляду абвiнавачання i абароны па справе аб крадзяжы непрыдатнага кабелю. Супрацоўнiкi гомельскага фiлiяла "Белтэлекама" тры гады здзяйснялi планавыя работы ў каналiзацыйных калодзежах i адначасова выцягвалi з iх тэлефонныя кабелi, якiя адслужылi свой тэрмiн. Потым як лом каляровых металаў здавалi ў нелегальныя скупкi, а адтуль вывозiлi ў Расiю. Паўтара года iшло следства аб крадзяжы непрыдатнага кабелю. Яго вынiкi — 7 тамоў крымiнальнай справы. Судом Чыгуначнага раёна Гомеля 16 супрацоўнiкам прадпрыемства прад’яўлена абвiнавачванне ў арганiзацыi злачыннай групы i крадзяжы тэлефоннага кабелю на суму 160 мiльёнаў беларускiх рублёў. Вынясенне прысуду пераносiлася некалькi разоў i вось нарэшце ён абвешчаны. Пяць гадоў пазбаўлення волi — максiмальны тэрмiн i адзiн год выпраўленчых работ — мiнiмальны — такiя пакараннi атрымалi асуджаныя. — Пазiцыя пракуратуры, дзяржаўнага абвiнавачання некалькi адрознiвалася ад пазiцыi суда — яна была больш жорсткай, як па квалiфiкацыi, так i па меры пакарання, — адзначыў пракурор аддзела па забеспячэннi ўдзелу пракурораў у разглядзе судамi крымiнальных спраў пракуратуры Гомельскай вобласцi Дзмiтрый Дзебой. — Але суду прадастаўлена права па асабiстым меркаваннi змяняць квалiфiкацыю i назначаць пакаранне па сваiм суб’ектыўным перакананнi i гэтым правам суд скарыстаўся. Пры назначэннi пакарання суд прымянiў прынцып iндывiдуалiзацыi. Было ўлiчана ўсё — i асобы абвiнавачаных, i цяжкасць учыненага, i самае галоўнае, актыўнае садзейнiчанне раскрыццю злачынстваў, супрацоўнiцтва са следствам, i на гэтай падставе ў дачыненнi да двух абвiнавачаных было прызначана пакаранне нiжэйшае за нiжэйшую мяжу. Адвакат аднаго з абвiнавачаных у арганiзацыi злачыннай групы Жанна Ждановiч прытрымлiваецца iншай пазiцыi: — Мы лiчым, што следствам i судом не даказана, што мой падабаронны арганiзаваў злачынную дзейнасць па крадзяжы кабелю. Уся справа заснаваная толькi на прызнаннях абвiнавачаных. А яны прызналiся ў крадзяжы такога аб’ёму кабелю, якога не было ў наяўнасцi. Абарона прасiла правесцi па справе бухгалтарскую экспертызу — яна не была праведзена. Усе бакi лiчаць, што кропку ў справе ставiць рана — прысуд будзе абскарджаны ў касацыйным парадку абвiнавачанымi ў наступнай iнстанцыi. Ірына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адказе на гэтае пытанне кардынальна разышлiся пункты погляду абвiнавачання i абароны па справе аб крадзяжы непрыдатнага кабелю. Супрацоўнiкi гомельс |
|