Хрэн — прыправа-афрадызіяк
Хрэн — прыправа-афрадызіяк
Здароўе на талерцы
Хрэн — вельмi вядомая раслiна, адна з лепшых пiкантных, пажыўных i лекавых прыпраў. Па сваiх вартасцях ён перасягае гарчыцу i здольны ўнесцi разнастайнасць у стравы, якiя ўжо "прыелiся". Хрэн добры i з поснай, i з тлустай ежай. І з рыбай, i з мясам, i з маслам, i са смятанай. Усяго не пералiчыш. Невялiкая порцыя кашкi, якая б’е ў нос ядраным пахам i выклiкае слёзы на вачах, узбуджае апетыт i садзейнiчае выдзяленню страўнiкавага соку. Гэта не толькi гурманы, але i ўрачы сцвярджаюць. Востры смак i спецыфiчны водар прыправе надае глiказiд сiнiгрын (эфiрны гарчычны алей). Калi ж гаварыць пра ўтрыманне бiялагiчна актыўных рэчываў у хрэне, дык iх у яго мноства: вугляводы, тлушчы, смалiстыя i азоцiстыя рэчывы, аскарбiнавая кiслата, карацiн, фолiевая кiслата, цукры, клятчатка. Такога багацця пажыўных рэчываў няма нават у капусце i моркве, а па ўтрыманнi вiтамiну С хрэн апярэджваюць толькi шыпшына i чорныя парэчкi. Хрэн багаты на калiй, кальцый, натрый, серу, фосфар, жалеза. У свежым соку хрэну змяшчаецца значная колькасць лiзацыму — бялковага рэчыва, якое валодае здольнасцю раствараць мiкробныя абалонкi, ствараючы такiм чынам антыбактэрыяльны бар’ер у арганiзме. Таму медыкi раяць уключаць хрэн у свой рацыён у халодную пару года для папярэджання прастуды. I яшчэ адна адметнасць хрэну. Дзякуючы багатаму бiяхiмiчнаму складу, гэта раслiна лiчыцца выдатным афрадызiякам — прадуктам, якi ўзбуджае i павышае палавую актыўнасць. У народзе здаўна ведаюць i цэняць лекавыя ўласцiвасцi хрэну, але тут ёсць i свае абмежаваннi. Людзям з хваробамi нырак, печанi, падстраўнiкавай залозы, а таксама пры гастрыце з павышанай кiслотнасцю, язвавай хваробе i калiце хрэн ужываць процiпаказана. Бальзам супраць атэрасклерозу Вазьмiце 1 л сухога вiна, 1 кг цукру, 100 г дзёртага хрэну, 0,5 кг апельсiнаў, здробненых разам з лупiнай. Сумесь на працягу гадзiны варыце на вадзяной лазнi, астудзiце i трымайце ў халадзiльнiку. Прымайце па 2 ст. лыжкi 3 разы на дзень праз гадзiну пасля яды. Салата з яблыкаў i морквы 1 корань хрэну, 1 морква, 3 яблыкi, 1/2 шклянкi смятаны, сок лiмона Хрэн i моркву надзярыце на тарцы, яблыкi нарэжце саломкай, усё перамяшайце i палiце сокам лiмона. Перад ужываннем дадайце цукар, соль на смак, запраўце смятанай. Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хрэн — вельмi вядомая раслiна, адна з лепшых пiкантных, пажыўных i лекавых прыпраў. Па сваiх вартасцях ён перасягае гарчыцу i здольны ўнесцi разнастай |
|