21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Музэй з прывідам замуруюць

26.08.2009 13:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 октября 2008 Культура
Павал Касьцюкевіч, Наша Ніва Францішканскі кляштар, дзе месьціцца музэйФіліял Нацыянальнага музэю ў Гальшанах празь месяц будзе зачынены. Праз аварыйны стан кляштару, дзе месьціцца экспазыцыя.

Кажа Часлава Акулевіч, загадчыца музэю: "Загад ужо ёсьць. Будынак будзе закансэрваваны. Закалоцяць вокны, а мо і замуруюць. Будынак кляштару знаходзіцца ў аварыйным стане і існуе праўдзівая небясьпека, што ён абрынецца. А сродкаў рапараваць — гаворка ідзе пра мільёны даляраў — няма. Музэйны пэрсанал пойдзе на біржу працы".

Францішканскі кляштар, дзе месьціцца музэй, малой драбніцай не раўналетка знакамітаму Гальшанскаму замку. Кляштар заснаваны ў 1618 годзе, а замак — у 1610. Манастыр найперш вядомы сваім прывідам. Паводле легендаў будаўнікі кляштара, стомленыя пастаяннымі абваламі толькі што пабудаваных сьценаў, дзеля спраўнага завяршэньня працы прынесьлі ахвяру — замуравалі ў адну са сьценаў жанчыну. Стуль людзі шмат разоў бачылі здань у абліччы кабеты, што ходзіць па калідорах кляштару, а таксама чулі енкі ды дзіцячыя крыкі, якія далятаюць як бы ніадкуль. Ускосным доказам гэтай легенды служыць той факт, што калі ўжо ў нашыя часы рэстаўратары пры разборы лёхаў выпадкова пабурылі кавалак сьцяны, дык у нішы быў знойдзены шкілет.

Нацыянальны музэй зачыняе свае філіялы — засталіся толькі самыя знакамітыя: Мірскі замак, сядзіба Ваньковічаў і г.д. Мясцовыя ўлады, у сваю чаргу, можа, і зацікаўленыя ў аднаўленьне музэя, але ня маюць такіх калясальных сродкаў на рэстаўрацыю.

"Шкада — без паветру і руху наведнікаў кляштар рассыплецца яшчэ хутчэй, — дадае спадарыня Часлава, — але на маю думку выйсьце ёсьць — трэба ўключыць рэстаўрацыю кляштара ў інвэстыцыйны плян хаця б на 2010 год, або ўзьняць гэтае пытаньне перад парлямэнцкім сходам".

Кажуць, што кляштарныя муры трымаюцца дзякуючы злосьці замураванай жанчыны. Ці ўратуе адна тая злосьць?
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 октября 2008 Культура Павал Касьцюкевіч, Наша Ніва Францішканскі кляштар, дзе месьціцца музэйФіліял Нацыянальнага музэю ў Гальшанах празь месяц будзе зачынены.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика