26 кастрычніка стрэлкi гадзiннiкаў пераводзяцца на 1 гадзiну назад
26 кастрычніка стрэлкi гадзiннiкаў пераводзяцца на 1 гадзiну назад
У Беларусi завяршаецца перыяд дзеяння "летняга" часу. Традыцыйна гэта прыпадае на апошнюю нядзелю кастрычнiка, паведамiлi БЕЛТА ў Мiжгалiновай камiсii часу, частаты i вызначэння параметраў вярчэння Зямлi Рэспублiкi Беларусь. У сувязi з гэтым 26 кастрычнiка ў 3 гадзiны ночы стрэлкi гадзiннiкаў на ўсёй тэрыторыi Беларусi пераводзяцца на 1 гадзiну назад. Зноў дажджы, а ўначы замаразкi У выхадныя на тэрыторыi Беларусi будзе гаспадарыць вiльготная, але няўстойлiвая паветраная маса, якая завiтала да нас з боку Балтыйскага мора, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Таму ў суботу месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей узмацненне ветру парывамi да 15—20 м/с. Тэмпература паветра 6—12 градусаў. У нядзелю ўначы па поўначы краiны, а ўдзень паўсюдна пройдуць невялiкiя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 2—7 цяпла, на тарфянiках Палесся замаразкi ад 0 да мiнус 2 градусаў, удзень 7—13 цяпла. У панядзелак уначы месцамi, а ўдзень па Вiцебскай вобласцi кароткачасовыя дажджы, уначы i ранiцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—8, на тарфянiках Палесся месцамi замаразкi ад 0 да мiнус 3 градусаў, удзень 7—13 цяпла. Чакаецца, што ў аўторак i сераду будзе ўжо сонечна. Тэмпература паветра ўначы 2—7, удзень 9—16 цяпла. А вось з чацвярга зноў пойдуць восеньскiя халодныя дажджы. Сяргей КУРКАЧ. Цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку Беларусi знiжаць не плануецца Аб гэтым паведамiў мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка. Паводле яго слоў, "пакуль нiякiх пераглядаў у бок змяншэння цэн на нафтапрадукты не намячаецца". Мiнiстр аргументаваў гэта стратнасцю паставак нафтапрадуктаў цяпер на ўнутраны рынак. Гаворачы пра экспарт беларускiх нафтапрадуктаў, Мiкалай Зайчанка сказаў, што Мiнэканомiкi не прагназуе рэзкага скарачэння яго аб’ёмаў. Пакуль такiх тэндэнцый няма, хоць цэнавыя тэндэнцыi iдуць унiз, дадаў ён. Мiнiстр адзначыў, што фiнансавы крызiс не можа абмiнуць нi адну дзяржаву. "Пытанне толькi ў тым, у якой ступенi ён паўплывае на эканомiку той або iншай краiны", — дадаў Мiкалай Зайчанка. МТЗ-80 перакулiўся ў Арэсу Ва ўчарашнiм нумары "Звязда" паведамляла аб здарэннi ў Любанскiм раёне, дзе падчас нарыхтоўкi сiласу на полi паблiзу вёскi Даросiна перакулiўся трактар i загiнулi два чалавекi. І вось чарговае падобнае няшчасце, зноў у гэтым жа раёне. Як удакладнiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе УУС Мiнаблвыканкама, паблiзу ад вёскi Дворышча трактар кульнуўся ў раку Арэса. Кiраваў МТЗ-80 22-гадовы мясцовы жахар, а тэхнiка належыць Любанскаму райагрсэрвiсу. Акрамя вадзiцеля ў кабiне трактара таксама знаходзiўся 20-гадовы работнiк райаграсэрвiсу, жыхар Дворышча. Паводле папярэдняй iнфармацыi, трактарыст не справiўся з кiраваннем, у вынiку чаго МТЗ-80 i перакулiўся ў ваду. На жаль, i ў гэтым выпадку выратавацца нi вадзiцелю трактара, нi пасажыру не ўдалося. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi завяршаецца перыяд дзеяння "летняга" часу. Традыцыйна гэта прыпадае на апошнюю нядзелю кастрычнiка, паведамiлi БЕЛТА ў Мiжгалiнов
|
|