21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сапраўдным прафесіяналам любая праца пад сілу

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўдным прафесіяналам любая праца пад сілу

Сваё 70-годдзе камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства "Вiцебскаблдарбуд" сустракае на ўздыме i ўпэўнена крочыць у заўтрашнi дзень

Апошнiм часам у айчыннай эканомiцы адбываюцца вiдавочныя змены да лепшага. Пазiтыўную дынамiку прызнаюць шэраг экспертаў. Беларусi ў поўнай меры ўдалося не толькi захаваць свой магутны вытворчы патэнцыял, але i нарасцiць яго, стварыць перадумовы для перспектыўнага, дынамiчнага сацыяльна-эканамiчнага развiцця ўсяго народнагаспадарчага комплексу. Вытворчая база аператыўна абнаўлялася i абнаўляецца ў адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi. Найноўшыя тэхналогii сталi даступнымi беларускiм прадпрыемствам. Інтэнсiўная мадэрнiзацыя — характэрная рыса дня сённяшняга.

Укладаннi ў тэхнiчнае i тэхналагiчнае пераўзбраенне можна без перабольшання назваць сапраўднымi iнвестыцыямi ў будучыню. Дзякуючы актыўнаму сацыяльна-эканамiчнаму развiццю такiя выдаткi становяцца даступнымi большасцi айчынных вытворцаў. Пераўзбраенне прыносiць рэальную аддачу, паколькi адразу паляпшаецца якасць i змяншаюцца затраты, што павялiчвае канкурэнтаздольнасць прадукцыi прадпрыемстваў. Адпаведна растуць аб’ёмы вытворчасцi, пашыраецца асартымент. Таму заўважны адчувальны эканамiчны эфект, якi ў лепшы бок адрознiвае нашу дзяржаву на постсавецкай прасторы. I не толькi — пазiтыўныя перамены ў розных накiрунках дзейнасцi адзначаюць многiя замежныя спецыялiсты.

Пазiтыўныя змены адбываюцца i ў дарожнай галiне. Стан дарог, iх дагледжанасць — сапраўдная вiзiтная картка любой дзяржавы. Паколькi ўсiм добра вядома, што першае меркаванне гасцей аб краiне складваецца менавiта ад уражання ад тутэйшых "стрыт". Гэта вельмi важна. Такое параўнанне ў чарговы раз падкрэслiвае тую ролю, якую адыгрываюць дарогi ў агульным сацыяльна-эканамiчным развiццi. Калi банкаўскую галiну называюць сэрцам эканомiкi, то дарожную можна лiчыць крывяноснай сiстэмай. Такое параўнанне, напэўна, найбольш поўна адлюстроўвае яе месца сярод нацыянальных прыярытэтаў.

Многiя з тых, хто наведвае Беларусь, адзначаюць добры стан не толькi буйных дарог, але i сеткi мясцовых "стрыт". Самi былi таму сведкамi — калi расiйскiя журналiсты траплялi ў самую што нi на ёсць беларускую глыбiнку, то былi пад вялiкiм уражаннем ад таго, якiя там дарогi. Госцi чакалi сустрэць нешта напаўразбуранае, а бачылi цывiлiзаваныя праязныя шляхi. Нездарма ж дарожнiкi бяруць актыўны ўдзел ва ўвасабленнi грунтоўнай дзяржаўнай Праграмы развiцця i адраджэння вёскi. Паляпшэнне сэрвiсу — гэта ў тым лiку i стан мясцовых дарог, мастоў. Дарожнiкi падтрымлiваюць гэтую сетку ў належным стане. Вопыту i майстэрства iм не займаць.

У поўнай меры такое сцвярджэнне можна аднесцi i да работнiкаў КУП "Вiцебскаблдарбуд", якое адзначае 70-годдзе з дня ўтварэння. Слаўны юбiлей прадпрыемства сустракае ў добрай форме: вялiкi калектыў сапраўдных прафесiяналаў забяспечвае належны стан сеткi мясцовых дарог усяго паўночнага рэгiёна. Як у iх гэта атрымлiваецца, мы i вырашылi пераканацца, што называецца, на ўласныя вочы. Камандзiроўка на "Вiцебскаблдарбуд" атрымалася надзвычай змястоўнай i цiкавай. Пабачыць удалося шмат. Аднак аб усiм па парадку...  

Генеральны дырэктар КУП "Віцебскаблдарбуд" Валерый ЛАППО: "Дарожная галiна знаходзiцца на перадавым краi не толькi эканомiкi, але i сацыяльнай палiтыкi. Стан дарог — адзiн з важнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Да гэтага неабходна ставiцца з усёй адказнасцю i сур’ёзнасцю. I будзьце ўпэўненыя — дарожнiкi не падвядуць".

"Дарожная галiна знаходзiцца на перадавым краi не толькi эканомiкi, але i сацыяльнай палiтыкi. Стан дарог — адзiн з важнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Да гэтага неабходна ставiцца з усёй адказнасцю i сур’ёзнасцю. I будзьце ўпэўненыя — дарожнiкi не падвядуць".

У самым пачатку

Нездарма ў адным песенным шлягеры гады параўноўваюць з багаццем. Гэта сапраўды багацце як асобнага чалавека, так i працоўнага калектыву. Такiм чынам фармiруюцца традыцыi, камандны дух, ствараецца гiсторыя. У выпадку з "Вiцебскаблдарбудам", на наш погляд, шлях развiцця аказаўся вельмi адметным, насычаным падзеямi i прафесiйнымi здзяйсненнямi. Узгадаць падчас святкавання юбiлею сапраўды ёсць што. 9 мая 1938 года (таксама сiмвалiчная дата, хiба не так) Савет Народных Камiсараў БССР, выконваючы пастанову ўсесаюзнага СНК № 526 ад 22 красавiка таго ж года "Аб кiраваннi дарожнай гаспадаркай" прыняў пастанову № 1180 "Аб утварэннi Галоўнага дарожнага ўпраўлення пры СНК БССР i дарожных аддзелаў пры абласных выканаўчых камiтэтах".

У адпаведнасцi з зацверджаным дакументам Ушасдар НКУС БССР выдзелiў патрэбную колькасць iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў. Гэтыя спецыялiсты былi неабходныя для таго, каб належным чынам укамплектаваць штаты Галоўнага дарожнага ўпраўлення пры Савеце Народных Камiсараў БССР i спецыялiзаваных дарожных аддзелаў пры абласных выканаўчых камiтэтах. Ставiлася задача ў сцiслыя тэрмiны завяршыць перадачу i прыём усiх лiмiтаў па капiталаўкладаннях i бюджэтным асiгнаваннi бягучага года, матэрыяльна-тэхнiчных фондах па перадаваемых дарогах у адпаведнасцi са спiсам дарожных станцый i атрадаў, якi быў зацверджаны СНК СССР. Гэта была сапраўдная кропка адлiку развiцця дарожнай галiны на Вiцебшчыне. Так стваралася адпаведная сiстэма, якая з цягам часу набiрала моц, пашырала магчымасцi, павялiчвала маштабы сваёй прафесiйнай дзейнасцi.

Штат Вiцебскага дарожнага аддзела быў зацверджаны 4 верасня 1938 года асобнай пастановай СНК БССР № 1917. У адпаведнасцi з гэтым дакументам у штатны расклад павiнны былi ўваходзiць 16 чалавек. Паводле iнфармацыi, якая захавалася ў архiвах, на 1 кастрычнiка 1938 года ў аддзеле працавала 13 чалавек. У той час дарожны аддзел падпарадкоўваўся Вiцебскаму абласному Савету дэпутатаў i ўваходзiў у склад Галоўнага дарожнага ўпраўлення пры СНК БССР. Першым дырэктарам Вiцебскага абласнога дарожнага аддзела быў прызначаны Павел Мяфодзьевiч Рашчынскi. Налета, у сакавiку 1939-га, былi створаны дарожна-эксплуатацыйныя ўчасткi на дарогах абласнога значэння i зацверджаны парадак перадачы ДЭУ неабходных матэрыялаў, маёмасцi, механiзмаў i лiнейнага персаналу.

Як вядома, падчас Вялiкай Айчыннай вайны быў нанесены велiзарны ўрон народнай гаспадарцы Беларусi. У значнай меры пацярпела i дарожная сетка ўсiх рэгiёнаў — да прыкладу, у Вiцебскай вобласцi былi разбураны большасць аўтамабiльных дарог i мастоў. Ды i тыя нямногiя збудаваннi, якiя засталiся, знаходзiлiся не ў лепшым стане. У такой сiтуацыi амаль адсутнiчала сувязь памiж адмiнiстрацыйнымi тэрыторыямi вобласцi. Таму аднаўленне дарожнай сеткi i маставой гаспадаркi пераўтваралася ў адзiн з асноўных прыярытэтаў, сапраўдную "задачу нумар адзiн".

Кiраўнiцтва добра разумела ўсю адказнасць i важнасць гэтай мэты, нездарма ж ужо ў красавiку 1945 года (яшчэ да абвяшчэння капiтуляцыi Германii) рашэннем Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных былi распрацаваны мерапрыемствы па аднаўленнi разбураных дарог i мастоў для забеспячэння нармальнага руху аўтамабiльнага i гужавога транспарту ў любую пару года. У першую чаргу такое ўказанне датычылася, вядома ж, найважнейшых абласных магiстраляў. На той час iх агульная працягласць складала дзесьцi 5 тысяч кiламетраў. У тым лiку ўзгадвалася пра 62 км брукаванак, 321 км гравiек, 600 км грунтовых палепшаных, 825 км грунтовых прафiляваных, а большая частка (звыш 3 тыс. км) прыпадала на грунтовыя натуральныя дарогi. Да апошнiх адносiлiся i вясковыя дарогi (у большасцi выпадкаў з разбуранымi мастамi).

Цяпер можна толькi ўявiць сабе, у якiм стане сетка засталася пасля вайны i колькi намаганняў неабходна было прыкласцi для таго, каб усё аднавiць. У склад Вiцебскага абласнога дарожнага аддзела ў сярэдзiне 1940-х гадоў уваходзiлi 14 раённых аддзелаў. Каб арганiзаваць работы, прыцягвалi працаздольных жыхароў вёсак, якiя павiнны былi адпрацаваць пэўную колькасць часу на рамонце дарог. Даволi жорсткая, аднак вымушаная мера, да якой аднак людзi ставiлiся з разуменнем. Вядома, такая арганiзацыя па першым часе мела свой плён, аднак не магла забяспечыць у патрэбных маштабах будаўнiцтва дарог.

Асаблiва праблематычным месцам у тую пару заставаўся догляд дарог. Як толькi з’явiлiся першыя фiнансавыя магчымасцi, у вобласцi пачалi стварацца спецыялiзаваныя мiжраённыя дарожна-эксплуатацыйныя ўчасткi. Гэта адбылося ў 1957 годзе. Адразу былi ўтвораны ДЭУ-105, ДЭУ-106, ДЭУ-107, ДЭУ-108, ДЭУ-109 i ДЭУ-110. Пазней пачалi працаваць ДЭУ-131 i ДЭУ-132. Вельмi важная таксама рыса ў гiсторыi развiцця галiны на Вiцебшчыне — менавiта напрыканцы 1950-х гадоў стваралiся перадумовы для актывiзацыi дарожна-будаўнiчага комплексу аднаго з ключавых рэгiёнаў нашай дзяржавы.

Дарога праз гады

Яшчэ адзiн з гiстарычных момантаў — 10 красавiка 1959 года прыняты Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб удзеле калгасаў, саўгасаў, прамысловых, транспартных, будаўнiчых i iншых прадпрыемстваў i гаспадарчых арганiзацый у будаўнiцтве i рамонце мясцовых аўтамабiльных дарог". Як бачна ўжо з назвы дакумента, з таго часу насельнiцтва вызвалялася ад абавязкаў па будаўнiцтве i рамонце дарожнай сеткi. Змянялася сiстэма — з гэтага часу адпаведныя заданнi атрымлiвалi арганiзацыi i прадпрыемствы розных галiн народнай гаспадаркi (у тым лiку i аграпрамысловага комплексу). У адпаведнасцi з Указам ВС БССР суб’ектам гаспадарання даводзiлiся канкрэтныя аб’ёмы дарожных работ. Гэтыя заданнi ўключалiся ў гадавыя вытворча-фiнансавыя планы.

Структура кiравання будаўнiцтвам i эксплуатацыяй аўтамабiльных дарог была сфармiравана ў 1965 годзе. У той час былi створаны яшчэ 13 дарожна-эксплуатацыйных участкаў, праектна-каштарыснае бюро. А пасля — дырэкцыя будуемых дарог i ўпраўленне вытворча-тэхнiчнай камплектацыi. Такая сiстэма арганiзацыi на справе даказала сваю эфектыўнасць. Адзiн з цiкавых здымкаў, якi захаваўся ў фотаархiве прадпрыемства, адлюстроўвае важную падзею — Вiцебскаму абласному вытворчаму ўпраўленню будаўнiцтва i эксплуатацыi аўтамабiльных дарог як пераможцу ва ўсесаюзным сацыялiстычным спаборнiцтве за выкананне плана сацыяльна-эканамiчнага развiцця за 1982 год уручаецца пераходны Чырвоны сцяг.

У пачатку 1989 года ў адпаведнасцi з сумеснай пастановай выканаўчага камiтэта Вiцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў i калегii Мiнiстэрства будаўнiцтва i эксплуатацыi аўтамабiльных дарог было створана праектна-рамонтна-будаўнiчае аб’яднанне па праектаваннi, будаўнiцтве, рамонце i ўтрыманнi мясцовых аўтамабiльных дарог пры аблвыканкаме ("Вiцебскаблдарбуд"). Арганiзацыю стварылi на базе вытворчага ўпраўлення будаўнiцтва i эксплуатацыi аўтамабiльных дарог пры Вiцебскiм аблвыканкаме i аддзела комплекснага праектавання iнстытута "Белрамдарпраект". Трынаццаць дарожна-эксплуатацыйных участкаў былi пераўтвораны ў дарожныя рамонтна-будаўнiчыя ўпраўленнi. Пры гэтым за ДРБУ захавалiся тыя нумары, якiя ў свой час былi прысвоены яшчэ ДЭУ.

28 кастрычнiка 1997 года пастановай Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь была зацверджана найважнейшая галiновая дзяржаўная праграма "Дарогi Беларусi". Рэалiзацыя гэтага грунтоўнага дакумента, якi распрацаваны спецыялiстамi Камiтэта па аўтамабiльных дарогах, была разлiчана на 1997—2005 гады. Ва ўвасабленнi мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы актыўны ўдзел бралi работнiкi "Вiцебскаблдарбуда". У 1998 годзе гэта прадпрыемства ўключыла ўнутрыгаспадарчыя дарогi ў сетку дарог мясцовага значэння. Такiя перамены, безумоўна, пэўным чынам змянiлi функцыi i задачы праектна-рамонтна-будаўнiчага аб’яднання "Вiцебскаблдарбуд". Сярод iх — права кiравання i распараджэння дарожнай гаспадаркай Вiцебскай вобласцi i фiнансавымi сродкамi на дарожныя работы (мясцовы дарожны фонд) у межах паўнамоцтваў, што прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае цяпер. У адпаведнасцi з рашэннем Вiцебскага аблвыканкама ад 22 красавiка 2004 года арганiзацыя атрымала назву "Камунальнае праектна-рамонтна-будаўнiчае ўнiтарнае прадпрыемства "Вiцебскаблдарбуд" (КУП "Вiцебскаблдарбуд"). Цяпер у яго склад уваходзяць 25 фiлiялаў — 21 дарожнае рамонтна-будаўнiчае ўпраўленне, а таксама Лепельскае ўпраўленне мантажных спецыяльных работ, упраўленне вытворча-тэхнiчнай камплектацыi, "Вiцебскаблдарпраект" i сельскагаспадарчае падраздзяленне "Кляўцы". КУП "Вiцебскаблдарбуд" прызнаны пераможцам спаборнiцтва за дасягненне па вынiках 2006 года найлепшых вынiкаў у выкананнi асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Прадпрыемства было занесена на Рэспублiканскую дошку гонару.

I яшчэ такi, на наш погляд, вельмi важны факт — за 70-гадовую гiсторыю "Вiцебскаблдарбуда" каля паўтысячы яго спецыялiстаў i рабочых за сваю самаадданую працу былi ўзнагароджаны ордэнамi Працоўнай славы, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", знакамi "Ганаровы дарожнiк", ганаровымi граматамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Дэпартамента "Белаўтадар", Вiцебскага аблвыканкама i абласнога Савета дэпутатаў. Гэта высокая адзнака таго ўкладу, якi ўносяць работнiкi прадпрыемства не толькi ўласна ў сацыяльна-эканамiчнае развiццё асобнага рэгiёна, але i ўсёй айчыннай эканомiкi ўвогуле.

Трэцяя частка экватара

Маштабы работ, што праводзяцца на цяперашнiм этапе, яскрава адлюстроўваюць адпаведныя лiчбы. Мяркуйце самi: на пачатак гэтага года сетка мясцовых аўтамабiльных дарог, якiя абслугоўваюць работнiкi камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Вiцебскаблдарбуд", складала каля 14,5 тысячы кiламетраў. Для параўнання можна ўзгадаць, што такая адлегласць — больш чым трэць працягласцi экватара! Усе гэтыя дарогi — штодзённы клопат, карпатлiвая праца вялiкага калектыву. З 14,5 тыс. кiламетраў 4,8 тыс. км маюць удасканаленае пакрыццё (асфальтабетон, цэментабетон), 6,6 тыс км — пакрыццё пераходнага тыпу (гравiйнае, брукаванае) i каля 3 тыс. км — гэта грунтовыя дарогi. На мясцовай сетцы размешчаны больш чым 800 мастоў i каля 14 тысяч пагонных метраў водаправодных труб. Карацей кажучы, гэта ўнушальная гаспадарка, якая патрабуе ўважлiвага догляду, пiльнай увагi, велiзарнай працы.

Вось ужо 19 гадоў КУП "Вiцебскаблдарбуд" узначальвае Валерый Iванавiч Лаппо. Адказны i добрасумленны спецыялiст, якi прайшоў усе прыступкi прафесiйнага майстэрства ў сваёй справе. На работу ўладкаваўся адразу ж як скончыў школу. Адвучыўся ў Беларускiм полiтэхнiчным iнстытуце, пасля працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам дарожна-будаўнiчага раёна № 4 Верхнядзвiнска. Наступныя крокi ў працоўнай бiяграфii: галоўны iнжынер дарожна-будаўнiчага раёна № 26 Шаркаўшчыны, начальнiк дарожна-будаўнiчага раёна № 7 г. Оршы, кiраўнiк дарожна-будаўнiчага трэста № 3 г. Магiлёва. З кастрычнiка 1989 года i па цяперашнi час — генеральны дырэктар праектна-рамонтна-будаўнiчага прадпрыемства "Вiцебскаблдарбуд". Вядома, што кiраўнiк з такiм значным вопытам можа паспяхова арганiзоўваць работу вялiкага калектыву i вызначаць перспектыўныя накiрункi, якiя будуць увасабляцца ў далейшым. Пра такiх звычайна кажуць "чалавек на сваiм месцы". Прынамсi, нам здалося менавiта так. Прадпрыемства працуе зладжана, без збояў, надзейна i ўпэўнена. Кожны з работнiкаў на сваiм участку стварае поспех агульнай справы.

— Трэба заўсёды дакладна разумець свае задачы, вызначаць месца ў агульным народнагаспадарчым комплексе, — адзначае Валерый Лаппо. — Прадпрыемства створана для таго, каб утрымлiваць у належным стане мясцовую дарожную сетку. Пасля пэўнай рэарганiзацыi кiравання ў галiне, якая адбылася дзесяць гадоў таму, менавiта такiя функцыi мы выконваем. За гэты час сетка iстотна павялiчылася: варта ўзгадаць, што мы прынялi каля 8 тысяч кiламетраў мясцовых дарог. Iх абслугоўванне праводзiлася практычна такой жа колькасцю работнiкаў, паколькi калектыў амаль не ўзрос. А вось аб’ёмы работ, якiя выконвае "Вiцебскаблдарбуд", стабiльна павялiчваюцца. З пачатку года ў параўнаннi з паказчыкам за такi ж перыяд летась адпаведная лiчба ўзрасла амаль на 10 працэнтаў. У мiнулым годзе "плюс" атрымаўся таксама адчувальным — 8 працэнтаў.

Дарожнiкi не падвядуць

Аб’ём работ, якi выкананы КУП "Вiцебскаблдарбуд" за студзень—верасень гэтага года, склаў 150 мiльярдаў рублёў. З iх 72,8 млрд рублёў — на мясцовай дарожнай сетцы, амаль 72 млрд — для iншых заказчыкаў. За кошт уласных сродкаў выканана работ на больш чым 5 мiльярдаў рублёў. Гэтыя лiчбы адлюстроўваюць важную тэндэнцыю: спецыялiсты "Вiцебскаблдарбуда" заўсёды запатрабаваныя i з заказамi праблем не ўзнiкае. Паколькi многiя ведаюць сучасны ўзровень i гарантавана высокую якасць работ. Таму i звяртаюцца па дапамогу да майстроў сваёй справы. Вядома ж, спецыялiсты прадпрыемства паспяхова спраўляюцца з самымi адказнымi задачамi. Па будаўнiцтве i рэканструкцыi на мясцовай дарожнай сетцы за студзень—верасень выкананне склала 5 мiльярдаў рублёў. Гэта масты i аўтадарогi, якiя надзейна служаць людзям. Па капiтальным рамонце за гэты час выйшлi на аб’ём 6 мiльярдаў рублёў, а па бягучым рамонце — на 32,2 млрд рублёў. Надзвычай адказная i затратная задача — утрыманне мясцовай дарожнай сеткi. На гэтыя патрэбы за 9 месяцаў было выдаткавана 23,7 мiльярда рублёў. Як бачым, прадпрыемства развiваецца дынамiчна, апраўдана працуе на перспектыву. I з прыбыткам — варта ўзгадаць, што сярэдняя рэнтабельнасць складае 8,9 працэнта.

Гэта заўважны рух наперад. Станоўчую дынамiку, iмкненне працаваць як мага лепш заўсёды адчуваеш, калi назiраеш, з якiм жаданнем i веданнем сваёй справы працуюць работнiкi "Вiцебскаблдарбуда". Мы наведалi шэраг аб’ектаў у розных кутках Вiцебшчыны i пераканалiся ў гэтым на ўласныя вочы. Поспех ствараецца агульнымi намаганнямi, таму рознага кшталту недахопаў на мясцовым узроўнi не павiнна ўзнiкаць. Нават калi з’яўляюцца тыя цi iншыя праблемы (без цяжкасцяў у кожнай дзейнасцi не абыходзiцца), то яны своечасова вырашаюцца. Напэўна, менавiта такiм чынам i фармiруецца прафесiйны вопыт, загартоўваецца калектыў.

— Работа, якую выконваюць нашы работнiкi, надзвычай адказная i складаная, — кажа Валерый Лаппо. — На парадак павялiчылася сетка — значыць адпаведна ўзраслi i працоўныя нагрузкi. Нам былi перададзены ўнутрыгаспадарчыя дарогi, якiя дагэтуль былi на балансе сельскагаспадарчых арганiзацый. У свой час аграпрамысловыя прадпрыемствы апынулiся ў даволi складаным становiшчы. Тады было не да дарог, якiя практычна не абслугоўвалiся. Можна сабе ўявiць, у якiм стане перадавалiся гэтыя аб’екты. Таму iх складана ў адзiн момант прывесцi ў належны стан. Аднак гэта не азначае, што мы сядзiм склаўшы рукi i нiчога не робiм. На гэтым, на мой погляд, адным з самых важных участкаў выкананы вялiкi аб’ём работ. Магу з адказнасцю заявiць: зараз уся Вiцебшчына праязная. Апорная сетка мясцовых дарог, дзе арганiзаваны рэгулярны аўтобусны рух, прыведзена ў нармальны стан. Акрамя таго, не трэба забываць i пра тое, што з 14,5 тысячы дарог, якiя абслугоўваюцца работнiкамi прадпрыемства, 3,3 тысячы — грунтовыя. Гэта пад’езды да невялiкiх населеных пунктаў, дзе налiчваецца ад 5 да 20 жыхароў. Такiя дарогi заўсёды даглядаюцца, прафiлююцца, па iх можна праехаць. Iншая справа, што адчувальны недахоп фiнансавання, аднак мы iмкнёмся знаходзiць выйсце з любога, нават самага складанага становiшча. Людзi не павiнны адчуваць нязручнасцi, iнтарэсы насельнiцтва — заўсёдны наш клопат. Паверце, гэта зусiм не высокiя словы, паколькi дарожная галiна знаходзiцца на перадавым краi не толькi эканомiкi, але i сацыяльнай палiтыкi. Стан дарог — адзiн з важнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Да гэтага неабходна ставiцца з усёй адказнасцю i сур’ёзнасцю. I будзьце ўпэўненыя — дарожнiкi не падвядуць.

У вёсцы — змены да лепшага

Важны ўчастак работы КУП "Вiцебскаблдарбуд" — удзел у рэалiзацыi мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi. За студзень — верасень агульнае выкананне склала 48,1 мiльярда рублёў. Пасля правядзення адпаведных работ было ўведзена ў эксплуатацыю 144,5 кiламетра дарог: 57,4 км — пад’ездаў ад раённых цэнтраў да аграгарадкоў, 63,6 км — пад’ездаў ад аграгарадкоў да сельскiх населеных пунктаў, а таксама 23,5 км праездаў (вулiц) у аграгарадках, якiя знаходзяцца на балансе дарожных службаў. Праехаўшы за некалькi дзён ледзь не палову раёнаў Вiцебшчыны, можам засведчыць: работа ў вёсцы iдзе поўным ходам, таму нiякiх сумненняў за станоўчы канчатковы вынiк не ўзнiкае. Як запэўнiў Валерый Лаппо, у аграгарадках усё будзе зроблена ў належны тэрмiн.

Акрамя ўласна населеных пунктаў, якiя сёлета набудуць новы статус аграгарадкоў, дарожнiкi праводзяць неабходныя работы i на вытворчых сельскагаспадарчых аб’ектах. Сёлета за дзевяць месяцаў адпаведны аб’ём склаў больш чым 30 мiльярдаў рублёў. Дзякуючы работнiкам "Вiцебскаблдарбуда" прыводзяцца ў парадак тэрыторыi жывёлагадоўчых фермаў, мехдвароў, збожжасушыльных комплексаў i шэрагу iншых важных аб’ектаў. Таму ўся "дарожная частка" аграгарадкоў выглядае даволi прадстаўнiча i арганiчна дапаўняе сацыяльную i вытворчую iнфраструктуру. Прыемна паглядзець, калi каля новых жылых мiкрараёнаў даводзiцца да ладу дарожная сетка (у шэрагу выпадкаў будуецца новая), абуладкоўваюцца самыя сучасныя "стрыт" з тратуарамi, якiя ўкладваюцца сучаснай плiткай. Пагадзiцеся, што пасля правядзення комплексу адпаведных работ вёскi набываюць зусiм iншы выгляд, чым дагэтуль.

Дарэчы, КУП "Вiцебскаблдарбуд" толькi правядзеннем дарожных работ свой удзел у дзяржаўнай праграме адраджэння i развiцця вёскi не абмяжоўвае. Чатыры гады таму ў структуры прадпрыемства з’явiўся сельскагаспадарчы фiлiял "Кляўцы". Адна з самых стратных гаспадарак Лёзненскага раёна была перададзена "Вiцебскаблдарбуду". Калi з’явiўся сур’ёзны iнвестар, то справы тут пайшлi на лад. Была закуплена сучасная сельскагаспадарчая тэхнiка, узведзены найноўшы малочнатаварны комплекс. За чатыры гады КУП "Вiцебскаблдарбуд" на развiццё "Кляўцоў" выдаткавана каля 13 мiльярдаў рублёў. Iнвестыцыi былi ўкладзены з розумам, па-гаспадарску, таму i вынiк добры атрымаўся.

Калi раней гаспадарка не магла выкараскацца з даўгоў, то цяпер фiлiял працуе з прыбыткам. Аб’ёмы вытворчасцi ўзраслi на парадак, самастойна выплачваецца зарплата (заробкi таксама павялiчылiся больш чым удвая), сельскагаспадарчы фiлiял нават разлiчваецца па асобных фiнансавых абавязках (у прыватнасцi, па лiзiнгу). Так што "Кляўцы" сапраўды акрыялi i вяскоўцы з надзеяй глядзяць у заўтрашнi дзень. Такi прыклад яшчэ раз даказвае: сапраўдны гаспадар заўсёды здольны навесцi парадак.

— Зразумела, даволi цяжка асвойваць новую дагэтуль справу, — кажа Валерый Лаппо. — Аднак калi ёсць жаданне, то можна многага дасягнуць. У нашым сельгасфiлiяле калектыў умацаваўся, вытворчасць стабiльна павялiчваецца — пазiтыўныя перамены вiдавочныя.

Таму на рэспублiканскiм фестывалi-кiрмашы "Дажынкi-2008" прадстаўнiкi КУП "Вiцебскаблдарбуд" удзельнiчалi з асаблiвымi пачуццямi. У сёлетнiм багатым караваi Беларусi ёсць i iх заслуга. А найпершая заслуга — у падрыхтоўцы Оршы да нацыянальнага свята працаўнiкоў вёскi. Для фiнансавання адпаведных мерапрыемстваў за кошт сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду было накiравана 20 мiльярдаў рублёў. Працавалi работнiкi Бешанковiцкага, Докшыцкага, Аршанскага, Дубровенскага, Лепельскага, Шумiлiнскага, Лёзненскага, Сенненскага i Талачынскага дарожных рамонтна-будаўнiчых упраўленняў. Сiламi фiлiялаў былi выкананы аб’ёмы на звыш 10 мiльярдаў рублёў. Адрамантавана каля 160 аб’ектаў, з якiх больш чым паўсотнi вулiц, а таксама праезды, дваровыя тэрыторыi i тэрыторыi дзяржаўных устаноў. Дарожнiкi бралi непасрэдны ўдзел ва ўладкаваннi асфальтабетонных пакрыццяў цэнтральнага стадыёна, дзiцячага парку i шэрагу iншых буйных аб’ектаў. Як заўважыў Валерый Лаппо (якi ў свой час дзесяць гадоў пражыў у Оршы), горад набыў сучасны выгляд, нейкую своеасаблiвую iндывiдуальнасць, атрымаў штуршок для далейшага iнтэнсiўнага развiцця. Калi мы пабывалi ў сталiцы сёлетнiх "Дажынак", то сапраўды ў гэтым пераканалiся.

Шлях наперад

Штогадовае павелiчэнне аб’ёмаў работ дасягаецца вельмi няпроста. Апошнiм часам кошт на неабходныя рэсурсы, якiя выкарыстоўвае прадпрыемства, значна павялiчыўся. Па розных пазiцыях рост склаў ад 18 да 40 працэнтаў. У такiх умовах вялiкае значэнне набывае ўкараненне найноўшых тэхналогiй будаўнiцтва, рэканструкцыi i ўтрымання аўтамабiльных дарог, абнаўленне тэхнiчнага парка. У тэхнiчнае пераўзбраенне апошнiм часам штогод укладваецца каля 10 мiльярдаў рублёў. Гэтыя выдаткi вызначаюць перспектыву, заўтрашнi дзень прадпрыемства. За апошнiя тры-чатыры гады закуплена шмат тэхнiкi, у тым лiку памянялi 9 асфальтабетонных установак, набылi 18 асфальтаўкладчыкаў, вялiкую колькасць аўтагрэйдараў i г.д.

Паводле слоў Валерыя Лаппо, гэтая справа заўсёды пад пiльнай увагай. Як, дарэчы, i пытаннi якасцi — адзiн з галоўных накiрункаў дзейнасцi. Па-iншаму i нельга, бо калi дрэнна выканаеш работу, то ўжо праз хуткi час узнiкнуць тыя цi iншыя праблемы. Гэта новыя выдаткi i, што, напэўна, не менш важна, — прэстыж прадпрыемства. Падтрымлiваць высокi ўзровень заўсёды складана, аднак на "Вiцебскаблдарбудзе" ўпэўненыя: выконваць любую работу неабходна добрасумленна i якасна. Такога меркавання прытрымлiваюцца ўсе работнiкi — кожны на сваiм працоўным месцы.

— Укараненне новых тэхналогiй заўсёды мае станоўчы эфект, — перакананы Валерый Лаппо. — Таму што адставанне ад навукова-тэхнiчнага прагрэсу дорага каштуе. Гэта датычыцца як усяго народнагаспадарчага комплексу ўвогуле, так i дарожнай галiны ў прыватнасцi. Мы ўжо дзесяць гадоў працуем з бiтумнымi эмульсiямi, новымi канструкцыямi мастоў. Вырабляем усё больш мясцовых будаўнiчых матэрыялаў. Ёсць свае кар’еры, працуюць драбiльна-сартавальныя ўстаноўкi. Гэта дазваляе змяншаць затраты, а значыць паляпшаюцца эканамiчныя паказчыкi. Вельмi важны момант — энергазберажэнне. Эканомiя палiўна-энергетычных рэсурсаў сёлета за шэсць месяцаў склала 508,5 тон умоўнага палiва (пры заданнi на ўвесь год 710 тон). Бензiну ўдалося выкарыстаць на 6 тон менш, дызпалiва — на 22 тоны. Такiм чынам, паказчык па энергазберажэннi за студзень — жнiвень склаў 8,4 працэнта, што перавышае планавы паказчык.

Устаноўка па вытворчасцi бiтумнай катыённай эмульсii даказала сваю мэтазгоднасць. Як нам удалося даведацца, рэалiзацыя гэтага перспектыўнага праекта распачалася па iнiцыятыве генеральнага дырэктара, якi ўбачыў найноўшыя тэхналогii падчас замежнай камандзiроўкi. Вырашана было ўкаранiць iх на Вiцебшчыне. Бiтумную эмульсiю выкарыстоўваюць для паверхневай апрацоўкi i рамонту дарог з цвёрдым пакрыццём. Арыгiнальны рэцэпт — сумесь бiтуму, вады i спецыяльных хiмiчных дабавак. Прымяненне эмульсii дазваляе павялiчваць тэрмiн эксплуатацыi дарог, забяспечваць больш надзейнае счапленне колаў з дарожным пакрыццём. Гэта бяспека i зноў-такi эканомiя палiўна-энергетычных рэсурсаў, яшчэ адзiн доказ на карысць энергазберажэння. А таксама паляпшэнне знешняга выгляду дарог, па якiх праехацца — адно задавальненне. Эмульсiяй забяспечваюцца не толькi патрэбы ўсёй Вiцебскай вобласцi, яе закупляе Мiншчына, пэўная колькасць пастаўляецца таксама i ў Расiю. Летась аб’ём вытворчасцi бiтумнай эмульсii склаў каля сямi тысяч тон. Ад яе рэалiзацыi атрымалi вялiкую выручку. Вось, бадай, яскравы прыклад удалай рэалiзацыi цiкавага iнвестыцыйнага праекта, якi мае прыбытак i паляпшае якасныя паказчыкi. Такiм чынам, прыносiць узаемную карысць.

Усё для людзей

Цяпер на прадпрыемстве працуюць больш чым 2,5 тысячы чалавек. Калектыў даволi малады — сярэднi ўзрост работнiкаў КУП "Вiцебскаблдарбуд" — каля 40 гадоў. Паказчык, пагадзiцеся, зусiм не крытычны, аднак сур’ёзна працаваць над абнаўленнем калектыву, прыцягненнем моладзi, якая павiнна прыйсцi на змену, неабходна пастаянна. Што, дарэчы, i робiцца. Сёлета для фiлiялаў прадпрыемства было адабрана 13 маладых спецыялiстаў-дарожнiкаў, яшчэ 3 падрыхтавана па iншых спецыяльнасцях. Адзначаецца станоўчая дынамiка: калi ў 2004 годзе на КУП "Вiцебскаблдарбуд" быў прыняты на працу адзiн малады спецыялiст, а ў 2005-м нiводнага, то ў 2006-м — 7, у 2007-м — 15, а сёлета — ужо 16. Аднак пакуль даводзiцца канстатаваць, што праблема застаецца досыць вострай. I пэўны дэфiцыт кадраў усё ж захоўваецца.

— Напрыканцы мiнулага года звярнулiся з лiстом да мiнiстра адукацыi з прапановай аб тым, каб на базе Вiцебскага дзяржаўнага тэхнiчнага каледжа адкрыць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцi "Будаўнiцтва дарог i транспартных аб’ектаў" са спецыялiзацыяй "Будаўнiцтва, утрыманне i рамонт аўтамабiльных дарог i транспартных аб’ектаў", — узгадвае Валерый Лаппо. — Са свайго боку мы абавязвалiся аказваць дапамогу ў фармiраваннi вучэбна-нарматыўнай i тэхнiчнай базы для спецыялiстаў, а таксама прадастаўляць месцы для праходжання ўсiх вiдаў практыкi.

Напэўна, тут патрэбны некаторыя тлумачэннi. Справа ў тым, што на Вiцебшчыне адпаведных спецыялiстаў не рыхтуе нiводная навучальная ўстанова. А патрэба ў кадрах адчувальная, таму i ўзнiкла слушная прапанова аб адкрыццi новай спецыяльнасцi. Мiнiстэрства адукацыi падтрымала карыснае пачынанне i з 1 верасня 2008 года пачалося навучанне. У Вiцебскiм тэхнiчным каледжы набрана 25 чалавек на бюджэтнай аснове i 5 — на ўмовах аплаты. Цiкава, што конкурс на новую спецыяльнасць быў даволi вялiкi — 2,7 чалавека на месца. Налета плануецца праводзiць набор i на завочнае аддзяленне, а таксама набiраць групы на аснове сярэдняй (як сёлета) i базавай адукацыi. Так што змена ў дарожнiкаў рыхтуецца добрая, будзе каму падтрымаць справу.

Любы калектыў правамерна ганарыцца працоўнымi дынастыямi. Гэта добрыя традыцыi, пераемнасць i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. На КУП "Вiцебскаблдарбуд" з "сямейным падрадам" усё ў парадку. У пацвярджэнне можна ўзгадаць шмат пераканаўчых фактаў: напрыклад, у генеральнага дырэктара ў дарожнай галiне Вiцебшчыны працуюць абодва сыны. Якiя яшчэ доказы патрэбны на карысць перспектывы? На прадпрыемстве амаль чвэрць калектыву — гэта работнiкi, якiя маюць "дарожны" стаж працы больш чым 15 гадоў. Ёсць i такiя, хто працуе ў галiне па 20—30 i нават па 40 гадоў.

Клопат пра ветэранаў — сярод заўсёдных прыярытэтаў. Пра тых людзей, якiя пайшлi на заслужаны адпачынак, нiколi не забываюць, дапамагаюць, чым могуць. Напэўна, гэта вельмi справядлiва, калi падтрымлiваецца сувязь пакаленняў i людзi адчуваюць клопат i iмкненне падтрымаць у вырашэннi iх надзённых праблем. На прадпрыемстве моцны "сацыяльны пакет" (да прыкладу, падчас будаўнiцтва жылля выдзяляецца беспрацэнтная пазыка на 20 гадоў), надаецца ўвага стварэнню не толькi належных умоў працы, але i добрага адпачынку работнiкаў. Мабыць таму калектыў КУП "Вiцебскаблдарбуд" без усякага перабольшання можна смела назваць сапраўднай камандай аднадумцаў — прафесiяналамi, якiм любая праца пад сiлу.

Захар БУРАК,

Алена ДАЎЖАНОК.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

УНП 300003210

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваё 70-годдзе камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства "Вiцебскаблдарбуд" сустракае на ўздыме i ўпэўнена крочыць у заўтрашнi дзень Апошнiм часа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика