21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якімi будуць стаўкi па крэдытах?..

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якімi будуць стаўкi па крэдытах?..

Банкi спрабуюць засцерагчы сябе ад небяспекi, у тым лiку шляхам павышэння працэнтных ставак па крэдытах

Тое, што фiнансавы крызiс не абмiнуў бокам ужо многiя краiны i адбiваецца на якасцi жыцця iх грамадзян — гэта факт. Размовы, што вядуцца экспертамi наконт магчымага пагаршэння эканамiчнай сiтуацыi ў свеце, прымушаюць большасць людзей, тых жа амерыканцаў, ды i нашых блiжэйшых суседзяў расiян задумацца над тым, як з найменшымi стратамi ўсё гэта перажыць. Пэўныя высновы з таго, што адбываецца, зразумела ж, робяць i ў нас.

Напрыклад, адзiн з чытачоў нашай газеты таксама ўважлiва сочыць за развiццём падзей, а таму вырашыў прытрымлiвацца адной з парад, якiх цяпер эксперты робяць шмат: маўляў, хопiць ужо збiраць грошы i невядома чаго чакаць — самы час укласцi свае зберажэннi ў дарагую рэч, аб якой марыў даўно, — у аўтамабiль. Капiталу не хапала, таму ён звярнуўся ў адзiн з банкаў па крэдыт. Аднак там яму ў iм адмовiлi, патлумачыўшы, што часова не выдаюць крэдыты на аўтамабiлi. Як аказалася, сiтуацыя, з якой сутыкнуўся канкрэтны чалавек, не адзiнкавая: шэраг банкаў, сапраўды, прыпынiлi выдачу грамадзянам крэдытаў на набыццё аўтамабiляў i будаўнiцтва жылля, альбо ўзнялi працэнты па такiх крэдытах. Каб праяснiць, што насамрэч адбываецца, i высветлiць, чаму некаторыя фiнансавыя ўстановы не працуюць з праграмамi па крэдытаваннi, узнiмаюць працэнтныя стаўкi, мы звярнулiся па каментарый да начальнiка галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, члена Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Беларусi Сяргея Дубкова.

— Па-першае, тое, што адбываецца цяпер на мiжнародных фiнансавых рынках, мае ўжо назву — фiнансавы крызiс, — гаворыць Сяргей Дубкоў. — Па-другое, любыя крызiсныя з’явы ў эканомiцы маюць некалькi ступеняў, некалькi глыбiняў. Пасля фiнансавага крызiсу, калi ён не будзе спынены мэтанакiраванымi дзеяннямi цэнтральных банкаў i ўрадаў, наступаюць праблемы ў астатнiх сектарах эканомiкi. Ужо прагучалi адпаведныя заявы высокапастаўленых чыноўнiкаў мiжнародных арганiзацый аб тым, што найбуйнейшыя эканомiкi свету знаходзяцца напярэдаднi альбо ўступаюць у працэс рэцэсii, гэта значыць, калi iстотна знiжаюцца тэмпы росту эканомiкi. Вось чаму цэнтрабанкi i ўрады право-дзяць такiя сур’ёзныя i дарагiя мерапрыемствы з мэтай не дапусцiць распаўсюджання фiнансавага крызiсу на iншыя сектары эканомiкi.

Адпаведна банкi, якiя выдаюць крэдыты i ацэньваюць рызыкi тых цi iншых аперацый, уважлiва адсочваюць макраэканамiчныя паказчыкi, у прыватнасцi, на рынку нерухомасцi, на рынку аўтакрэдытавання з улiкам тых заяў, якiя прагучалi. Адпаведныя ж арганiзацыi, якiя займаюцца пытаннямi аналiзу тэндэнцый на еўрапейскiм аўтарынку, звяртаюць увагу на знiжэнне пакупнiцкiх iнiцыятыў па набыццi новай тэхнiкi ў краiнах найбуйнейшых вытворцаў аўтатэхнiкi — у той жа Германii, Iспанii, Францыi. Адпаведна, калi знiжаецца попыт на набыццё новых машын з-за таго, што ўзнiкаюць праблемы па фiнансаваннi аўтавытворцаў, то i банкi больш уважлiва ставяцца да такiх пакупак, i, безумоўна, адбiваецца апошняя сiтуацыя на рынку лiквiднасцi банкаў.

Яшчэ адзiн момант. На пэўных сегментах рынку, калi не развiтыя iншыя iнструменты, укладанне ў нерухомасць — дастаткова папулярная i ў апошнi час высокадаходная аперацыя. Гэта значыць, цэны на нерухомасць не адпавядаюць рэальнаму кошту гэтых актываў, яны пераацэнены. Крэдытаванне ж выступае адным з асноўных рэсурсных патокаў для набыцця i будаўнiцтва жылля ў многiх краiнах, у тым лiку i ў нашай рэспублiцы. Таму банкi спрабуюць ацанiць магчымыя змяненнi на рынку нерухомасцi. А з улiкам таго, што цi то кватэры, цi то правы на кватэру з’яўляюцца прадметам закладу па крэдытах, гэта значыць забеспячэннем, узнiкае пытанне: наколькi забеспячэнне адэкватнае? Плюс да гэтага крызiсныя з’явы прымушаюць банкi ўважлiва паглядзець на пытаннi сваёй лiквiднасцi, якасцi сваiх актываў, на перспектывы далейшага функцыянавання рынкаў. Вы бачыце, што банкруцяцца альбо знаходзяцца ў цяжкiм стане найбуйнейшыя банкi свету. Натуральна, што банкi спрабуюць максiмальна засцерагчы сябе ад небяспекi, у тым лiку шляхам павышэння ставак па крэдытах для стварэння адпаведных рэзерваў, якiя будуць кампенсаваць стратныя аперацыi. Банкаўскiя спецыялiсты больш уважлiва ставяцца да разгляду пакета дакументаў, робяць больш жорсткае забеспячэнне.

Яшчэ адзiн характэрны момант — беларускiя банкi праводзяць актыўныя аперацыi высокiмi тэмпамi. На 1 кастрычнiка актыўныя аперацыi выраслi амаль на 40 працэнтаў, i многiя банкi ўжо вычарпалi, у тым лiку, лiмiт iх росту, таму што актыўныя аперацыi ўплываюць на тую пасiўную базу, на тыя рэсурсы, якiя iм прадастаўляюць мацярынскiя структуры, альбо ўнутраны рынак, цi знешнi рынак. Цяпер пазычаць на знешнiм рынку дастаткова складана, таму пытанне не ў тым, што банкi зварочваюць крэдытаванне, а ў наступным: яны больш уважлiва разглядаюць пакеты дакументаў. Сёння кошт крэдыту расце, да таго ж пэўныя крызiсныя з’явы пачынаюць праяўляцца ў эканомiках нашых асноўных гандлёвых партнёраў, узнiк дадатковы попыт на крэдыты. А дадатковы попыт, мiж iншым, узнiк у вельмi кароткатэрмiновы перыяд, i для таго каб яго задаволiць, неабходна вырашыць пытанне рэсурснай базы. Апошняе пытанне вырашаецца цяпер даволi складана. Беларускiя банкi з дапамогай тых iнструментаў, тых магчымасцяў, што ў iх ёсць, спрабуюць гэта зрабiць. А з улiкам таго, што сукупная доля замежных сродкаў у рэсурснай базе айчынных банкаў даволi невялiкая (12—14 працэнтаў, а ў сукупным статутным фондзе замежныя iнвестары валодаюць прыблізна 22—24 працэнтамі), беларускiя банкi маюць неабходныя магчымасцi i патэнцыял для таго, каб вырашыць згаданыя пытаннi.

— Сяргей Вiтальевiч, паводле меркавання некаторых экспертаў, стаўкi па крэдытах будуць павышацца i з лёгкасцю дасягнуць вышынi ў 20 працэнтаў. Наколькi гэта верагодна?

— Зараз дастаткова складана зрабiць нават кароткатэрмiновы прагноз, таму што сiтуацыя на рынках мяняецца даволi хутка. Цэнтральныя банкi рэгулярна прымаюць — амаль штодзень — глабальныя рашэннi. I як гэтыя глабальныя рашэннi адаб’юцца на кошце рэсурсаў, на кошце крэдытаў, казаць складана. Можна пра нешта весцi гутарку ў разрэзе канкрэтнага дня, але гэтая iнфармацыя можа састарэць ужо на наступны дзень, у тым лiку, з пункту гледжання павышэння працэнтных ставак. Таму рабiць цяпер прагноз — справа няўдзячная. Дарэчы, адна з сур’ёзных праблем любога крызiсу — немагчымасць ажыццяўляць прагнозы, гэта значыць рабiць аналiз нават на кароткатэрмiновую перспектыву. Чым сур’ёзней крызiс, тым складаней зрабiць якасны аналiз, альбо прагноз.

— Што б вы маглi параiць людзям, якiя акрэдытавалiся ў банках: цi ёсць сэнс датэрмiнова вяртаць ужо ўзятыя крэдыты?

— Унiверсальнай формулы няма. Трэба ўважлiва чытаць крэдытны дагавор: цi ёсць у банка права на змяненне працэнтнай стаўкi. А таксама аналiзаваць свой баланс — наколькi змяненне стаўкi па крэдыце пад’ёмнае для сям’i. Адназначна сказаць, што патрэбна iсцi i пагашаць крэдыты, альбо, наадварот, дзейнiчаць па графiку, немагчыма: гэта разглядаецца кожным iндывiдуальна. I рабiць гэта, паўтаруся, неабходна з улiкам крэдытаздольнасцi атрымальнiка крэдыту i тых змяненняў, якiя, магчыма, будуць унесены ў працэнтную стаўку па крэдытным дагаворы.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што фiнансавы крызiс не абмiнуў бокам ужо многiя краiны i адбiваецца на якасцi жыцця iх грамадзян — гэта факт. Размовы, што вядуцца экспертамi на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика