Журы i гледачы падзеляць абавязкi
Журы i гледачы падзеляць абавязкi
"Еўрабачанне-2009"
Нацыянальны адбор на мiжнародны конкурс песнi "Еўрабачанне" праходзiць сёлета па змененых правiлах. У прыватнасцi, гэта датычыцца працэдуры галасавання ў паўфiнале i фiнале. Пры вызначэннi фiналiстаў адбору (не больш як 5 удзельнiкаў) у снежнi будзе ўлiчвацца толькi меркаванне прафесiйнага журы. Фiналiстам пры неабходнасцi дазваляецца памяняць песню, але выбiраць можна будзе толькi з тых 20—30 кампазiцый, якiя зноў жа з лiку дасланых заявак папярэдне вызначыць журы. Дарэчы, калi ў якасцi выканаўцаў да ўдзелу ў нацыянальным адборы — праекце "ЕўраФэст" — дапускаюцца толькi грамадзяне Беларусi i асобы, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi, то дасылаць свае песнi могуць любыя аўтары, незалежна ад грамадзянства. Пераможцу адбору ў студзенi наступнага года вызначаць тэлефонным галасаваннем толькi тэлегледачы. Праўда, выбiраць яны будуць усё адно з тых кандыдатаў, каго ўжо "адобрыла" журы... Ёсць навiны i наконт дзiцячага конкурсу "Еўрабачанне", якi пройдзе сёлета 22 лiстапада ў горадзе Лiмасол на Кiпры. Выканаўчы прадзюсар тэлеканала "ЛАД" Людмiла Барадзiна паведамiла, што беларускiя ўдзельнiкi — дзявочае трыа Дар’я Надзiна, Карына Жуковiч i Алiна Молаш — будуць выступаць пад трэцiм нумарам. Адкрые конкурс дуэт з Румынii, а апошнiмi, паводле жараб’ёўкi, прадставяць конкурсную песню прадстаўнiкi Кiпра. Усяго ў дзiцячым "Еўрабачаннi" ўдзельнiчаюць сёлета 15 краiн. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны адбор на мiжнародны конкурс песнi "Еўрабачанне" праходзiць сёлета па змененых правiлах. У прыватнасцi, гэта датычыцца працэдуры |
|