21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эканамічная i палiтычная стабiльнасць у Беларусi прыцягваюць замежныя iнвестыцыi

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эканамічная i палiтычная стабiльнасць у Беларусi прыцягваюць замежныя iнвестыцыi

Менавiта так пракаментаваў журналiстам факт iстотнага павелiчэння прамых замежных iнвестыцый у эканомiку Беларусi першы намеснiк мiнiстра эканомiкi Пётр Жабко.

Паводле iнфармацыi Мiнэканомiкi, за 9 месяцаў года ў эканомiку краiны было накiравана больш за 24 трлн рублёў унутраных i замежных iнвестыцый, што на 23,2 працэнта больш за леташнi перыяд. Асноўная маса iнвестыцый у памеры 63,8 працэнта прыпадае на вытворчы накiрунак.

Спецыялiсты Мiнэканомiкi разлiчваюць, што сёлета ўсiмi арганiзацыямi краiны будзе асвоена каля 35 трлн рублёў iнвестыцый у асноўны капiтал, або 16,5 млрд долараў у эквiваленце. На працягу года рэалiзуецца каля 800 буйных iнвестыцыйных праектаў. Намеснiк мiнiстра эканомiкi адзначыў iстотнае паляпшэнне iнвестыцыйнага клiмату ў Беларусi. Аб гэтым сведчыць той факт, што сёлета чакаецца прыцягванне замежных iнвестыцый у памеры каля 7 млрд долараў, або на 1,6 млрд долараў больш, чым летась.

Пётр Жабко адзначыў, што нягледзячы на сусветны фiнансавы крызiс, рух iнвестыцыйных патокаў у нашу краiну будзе i надалей павялiчвацца. У наступным годзе эканамiсты краiны прагназуюць павелiчэнне аб’ёмаў iнвестыцый у асноўны капiтал на 23—25 працэнтаў. Усяго ў 2009 годзе запланавана прыцягнуць каля 50 трлн рублёў iнвестыцый, у разрэзе якiх доля замежных iнвестыцый у асноўны капiтал павiнна павялiчыцца з сённяшнiх 3,5 да 5 працэнтаў.

На думку намеснiка мiнiстра, цяпер эканомiкай Беларусi цiкавiцца ўсё большая колькасць сур’ёзных замежных iнвестараў, бо ў нашай краiне захоўваецца эканамiчная i палiтычная стабiльнасць. Спецыялiст Мiнэканомiкi згадзiўся з тым, што фiнансавы крызiс паўплывае на развiццё эканомiкi нашай краiны, што прадаваць айчынную прадукцыю стане складаней, бо паменшыцца агульнасусветны попыт. Суб’ектам гаспадарання неабходна шукаць дадатковыя рынкi збыту i распрацаваць новыя мадэлi эканамiчнага супрацоўнiцтва. У гэтым аспекце актуальным будзе правядзенне Беларускага iнвестыцыйнага форуму, якi адбудзецца ў Лондане 18 лiстапада, на якім сусветным фiнансiстам будзе прапанавана больш за 70 iнвестыцыйных праектаў. Будуць прапаноўвацца праекты па будаўнiцтве абагачальнага камбiната, завода па вытворчасцi аўтобусаў, па стварэннi новых i рэканструкцыi iснуючых электрастанцый i iнш. Аб’ём фiнансавання па кожнаму з падобных iнвестыцыйных праектаў дасягае 1—1,5 млрд долараў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так пракаментаваў журналiстам факт iстотнага павелiчэння прамых замежных iнвестыцый у эканомiку Беларусi першы намеснiк мiнiстра эканомiкi Пё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика