21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі старасць у радасць

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі старасць у радасць

Клубу "У гасцях у бабуль" Маскоўскага раёна Мiнска споўнiлася 10 гадоў

Песнi i танцы, вершы i жвавыя гутаркi. Адразу нават i не верыш, што самай маладой з гэтых жанчын 60 гадоў. Нягледзячы на свой узрост, яны збiраюцца разам на кожнае свята, клубам ходзяць у тэатры i наведваюць музеi, арганiзоўваюць карнавалы i выставы. "Займаем актыўную жыццёвую пазiцыю", — кажа 87-гадовая Глафiра Самойлаўна.

Першы збор клуба 8 сакавiка былая старшыня Нiна Аляксееўна Афанасьева памятае вельмi добра:

— Набралася, дзякуй Богу, нас вельмi шмат, настаўнiкi 12-й гiмназii, таварыства Чарнобыльцаў. У нас была мэта — сувязь маладога пакалення са старэйшым, удзельнiкамi вайны. Гэта было на 8 Сакавiка. Мы зрабiлi сцэнарый. Дзеткi прыйшлi нас павiншаваць, знаходзiлi ў бабуль шмат вартасцяў.

— Што мне запомнiлася — тады надарылася вельмi снежная вясна. I мы iшлi праводзiць Лiдзiю Васiльеўну. Па дарозе была кветкавая крама, я ў яе зайшла i расказала пра наша свята, пра тое, хто ў нашым клубе. Уладальнiца адгукнулася на просьбу, i далей мы iшлi з букетамi вясновых кветак.

— Дзякуй трэба сказаць цэнтру сацыяльнага абслугоўвання, што пра нас не забываюцца. Калi раней мы да iх прыходзiлi i штурхалi, то цяпер яны самi праяўляюць увагу да нас.

З цiкавых мерапрыемстваў бабулi ўспамiнаюць пра наведванне Нацыянальнай бiблiятэкi, краязнаўчага музея, лiнii Сталiна i Жыровiцкага манастыра. А таксама выставу "З бабулiнага куфра", дзе можна было ўбачыць вышыванкi, рэчы, фартухi i iншае, зробленае iх рукамi. Раз у месяц-паўтара цэнтр сацыяльнай абароны арганiзоўвае для iх лекцыi па псiхалогii, садоўнiцтву i г.д.

Цяпер у клубе 34 жанчыны. У кожнай свой лёс i свае перажываннi.

У 87 гадоў былая настаўнiца рускай i беларускай моў Глафiра Самойлаўна Шкуран запiсана ва ўсе бiблiятэкi горада. Нi дня без прачытанага радка — гэта пра яе. Яна рэгулярна наведвае тэатры. Асаблiва даспадобы прыйшлася п’еса Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта", якую яна глядзела ў Купалаўскiм. Чытае i сучасную лiтаратуру, з паэзii падабаецца Вiктр Шнiп, а з прозы — Уладзiмiр Лiпскi.

— Лiчу, што чалавеку патрэбна быць жыццялюбам, патрэбна верыць у тое, што сёння табе няхай не надта добра, але прыйдзе новы дзень i будзе лепшым. Мы ж старой загартоўкi. Як былi маладымi, дык заўсёды казалi: "Жывём мы весела сягоння, а заўтра будзе весялей". I самае галоўнае — нi на кога не мець зла. Чалавекалюбства i незласлiвасць, добразычлiвасць. Гэта ж добра — вось ужо 87-ы гадочак мне пайшоў!

Нiна Сцяпанаўна Спiрыдонава родам з Брэстчыны, iнвалiд другой групы, ветэран працы — 41 з лiшкам гадоў адпрацавала ў школе. Яе сын загiнуў. Ён выратаваў двух чалавек на рацэ Кура, калi нечакана адкрылi шлюзы i вада затапiла бераг. А самога знесла хваляй.

— Калi сын загiнуў, я смерцi хацела, але ягоныя ж дзеткi заставалiся маленькiя. Усё так спяшаўся жыць. У 20 гадоў ажанiўся i казаў: "Мама, я самы шчаслiвы чалавек на свеце".

Ён любiў казаць фразу Льва Талстога, якi, калi яго прызнавалi генiяльным, звычайна казаў: "Гэта фунт генiя i 99 — працы i цярплiвасцi". Калi сын памёр, у мяне рукi апусцiлiся, я не ведала, што рабiць. Але да мяне Бог пастукаўся. I я стала верыць, што Бог забраў яго такой смерцю, якая ўсе грахi сцiрае. Бо калi за другога душу аддасi, то Бог прабачае ўсе грахi. I так да мяне вершы адмысловыя сталi прыходзiць. Пра Бога, пра жыццё.

Урачы толькi рукамi разводзяць, калi я прыходжу да iх. Яны кажуць: як вы ходзiце? Згодна з рэнгенздымкамi вы нiяк не можаце хадзiць.

Святлана Цiмафееўна Чапурына толькi сядзе пагаварыць са мной, як яе ўжо клiчуць спяваць i танцаваць. I нягледзячы на свой 65-гадовы ўзрост, яна бойка выскоквае "цыганачку". Пiша вершы, сцэнарыi i даглядае сваю суседку-iнвалiда з пятага паверха.

— Калi я выходжу на сцэну, у мяне праходзяць усе балячкi. Песнi — ад мамы, вершы — ад бацькi. Шмат было ў жыццi. Але ўсё, што Бог дае, усё прымаю. Сын адзiн загiнуў, застаўся другi. Унукаў пакуль што няма. Клуб дорыць радасць зносiнаў. Для мяне гэта важна. I самае галоўнае — заўважаць толькi добрае ў жыццi, як бы табе дрэнна нi было.

Паводле прызнання дырэктара цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Блiновай, бабулi зараджаюць сваёй энэргетыкай, часам працаваць вельмi складана, а яны сваiм добрымi словамi падтрымлiваюць. "Наш залаты фонд" называе сваiх улюбёных бабуль Вольга Аляксандраўна Петрашэвiч.

На юбiлеi ў кавярнi было цесна ад скокаў i цёпла ад усмешак. I зусiм нельга было сказаць, што самай маладой з бабуль — 60 гадоў.

Настасся ЗАНЬКО.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клубу "У гасцях у бабуль" Маскоўскага раёна Мiнска споўнiлася 10 гадоў Песнi i танцы, вершы i жвавыя гутаркi. Адразу нават i не верыш, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика