Даваць і браць
Даваць і браць
У народнай культуры лiчылi, што з перадачай рэчаў можна перадаць (аддаць) i адпаведна атрымаць дабрабыт, "спор", поспех, шчасце. Таму ў нормах побытавага этыкету i паводзiнаў нашага народа iснаваў шэраг правiлаў, якiх неабходна было прытрымлiвацца, калi вы пазычаеце, дорыце цi атрымлiваеце тыя цi iншыя рэчы, грошы i г.д. l Нельга было нiчога аддаваць з дому ў вялiкiя народныя цi царкоўныя святы, пасля захаду сонца, на пачатку i пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ. Лiчылася, што ў адваротным выпадку ў гаспадароў перастане весцiся хатняя жывёла, узнiкнуць непрыемнасцi, адным словам — як "сыходзiць" сонца, так "сыйдуць" з хаты i дабрабыт, i шчасце. l Самая строгая забарона на вынас чагосьцi з хаты накладаецца на перыяд святкавання Калядаў i асноўных святочных дзён: Раства Хрыстовага (Першая куцця), Новага года (Другая куцця) i Вадохрышча (Трэцяя куцця), iнакш поспех i дабрабыт "адвернуцца" ад гэтай хаты на ўвесь год. l Каб не жыць з адвечнай пазыкай i ў нястачы, неабходна было напярэдаднi Новага года абавязкова вярнуць усе пазыкi гаспадарам. l Таксама асаблiвай увагай надзялялi той перыяд часу, калi пачыналiся сельскагаспадарчыя работы: калi ў час ворыва цi севу з хаты што-небудзь аддаць цi пазычыць камусьцi, ураджай i рост раслiн адыдзе да таго, хто браў тыя цi iншыя рэчы. l Нiколi не аддавалi штосьцi цi не пазычалi ў той дзень, калi з дому ад’язджаў хто-небудзь са сваякоў. Лiчылася, што выкананне гэтай забароны будзе спрыяць добраму шляху i вяртанню дадому таго, хто знаходзiўся ў вандроўцы. l Першыя тры днi пасля нараджэння дзiцяцi надзялялiся асаблiвай сакральнасцю. Лiчылася, што калi ў гэтыя днi штосьцi пазычыць цi аддаць з хаты, то дзiця "будзе цурацца роднай хаты", г.зн. будзе вандроўнiкам цi "перекаціполем", а можа нават стаць рабаўнiком. l Нiколi не пазычалi што-небудзь у панядзелак. Лiчылася, што ў такiм выпадку ўвесь тыдзень "пойдзе прахам". l Калi аддавалi з хаты прадукты харчавання, напрыклад, хлеб, малако, муку, сачылi, каб не аддаць апошняе, iнакш сам застанешся без усяго. l Неруплiвых гаспадынь, якiя прыходзiлi ўвечары святочнага дня ў хату i прасiлi крыху солi, у вёсках лiчылi ведзьмамi, якiя здольны забраць з хаты "спор", дабрабыт. l Хлеб, як i iншыя прадукты цi рэчы, нiколi не перадавалi праз парог, каб з хаты не пайшоў дабрабыт. l У Беларусi былi ўпэўнены ў тым, што ў той момант, калi ў хаце знаходзiцца нябожчык, з хаты нельга нiчога браць, выносiць i г.д., таму што лiчылася, што "перанясеш" смерць у iншую хату. l У той жа час у днi ўшанавання продкаў неабходна было раздаваць прадукты харчавання, рэчы, грошы. Але зноў-такi, iснавала строгае правiла: мiласцiну давалi пры ўваходзе на могiлкi, пры выхадзе з могiлак — нiколi! l Калi пазычалi iголку, у якасцi ахоўнага сродку яе неабходна было аддаваць з доўгай нiткай i такiм жа чынам вяртаць гаспадару. l І сёння ў народзе iснуе няпiсанае правiла не адмаўляць у просьбе перадачы якiх-небудзь рэчаў, прадуктаў харчавання цяжарнай жанчыне. Калi ёй адмаўлялi, пакаранне не вымушала сябе чакаць: хату "апаноўвалi" пацукi i наносiлi вялiкую шкоду гаспадарцы, часам нават адбываўся пажар. Калi вы часта пазычаеце i не можаце разлiчыцца Вазьмiце ў Чысты чацвер сiта, пакладзiце ў яго манеты, ранiцай выйдзiце на вулiцу i "пасейце" медзякi ў снег, сказаўшы пры гэтым: "У iмя Айца i Сына i святога Духа. Мацi-Зямля, сястрыца-Зямлiца, прымi зерне, дай мне i маёй сям’i добрага ўраджаю, добрага часу. Амiн".. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народнай культуры лiчылi, што з перадачай рэчаў можна перадаць (аддаць) i адпаведна атрымаць дабрабыт, "спор", поспех, шчасце. Таму ў норм |
|