21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі чалавек хоча адкрыць сваю справу — яму неабходна максімальна дапамагчы, — лiчаць у Бярозаўскiм

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі чалавек хоча адкрыць сваю справу — яму неабходна максімальна дапамагчы, — лiчаць у Бярозаўскiм райвыканкаме

Адраджэнне гаспадара

 

Бярозаўскi раён сам сябе кормiць — абыходзiцца без датацыi. Сюды едуць замежныя iнвестары. Чаму?

Многа прадпрыемстваў — многа клопату

"Надвор’е" ў раёне робiць прамысловасць, на ёй усё завязана. З 88,5 мiльярда рублёў, якiя паступiлi ў 2007 годзе ў бюджэт раёна ў выглядзе падаткаў, пераважны працэнт прыпадае на прамысловасць.

Але наяўнасць прадпрыемстваў на тэрыторыi раёна яшчэ не гарантуе эканамiчнай стабiльнасцi — неабходна, каб тыя прадпрыемствы былi рэнтабельныя.

Прадукцыя ААТ "Бярозаўскi сыраробны камбiнат" i ААТ "Бярозаўскi мясакансервавы камбiнат" вядомая за межамi краiны, i менавiта на гэтыя прадпрыемствы прыпадае найбольшы працэнт аб’ёму экспарту раёна — сыраробны камбiнат дае 31,5 працэнта, а мясакансервавы — 34,8 працэнта. Калi да гэтых прадпрыемстваў дадаць яшчэ i "Белаазёрскi энергамеханiчны завод" з 14,8 працэнта экспарту, то ўбачым, што гэтыя прадпрыемствы цягнуць экспартную лямку.

Дарэчы, сальда знешнеэканамiчнага абароту раёна станоўчае.

Ды i iншыя прадпрыемствы не топчуцца на месцы. ААТ "Цеплапрыбор" выконвае заказ для "Белкамунмаша" — выпускае каркасы для тралейбусаў, а на ААТ "Бярозабудматэрыялы" запушчана новая лiнiя па вытворчасцi керамiчнай плiткi.

Улiчваючы, што Бяроза — райцэнтр не такi i вялiкi (30 тысяч жыхароў), то наяўнасць такой колькасцi прадпрыемстваў стварае пэўныя ўмовы для развiцця раёна, а яго кiраўнiцтву дае магчымасць спакойна жыць?

— Кiраўнiкi з другiх раёнаў iншым разам i кажуць: "Пры такой прамысловасцi i я гора не ведаў бы". Але ж гэта толькi здаецца так, бо неабходна, каб прадпрыемствы працавалi i выконвалi паказчыкi. Давялося навесцi парадак з кадрамi, пад 50 працэнтаў кiраўнiкоў у прамысловасцi было заменена. Давялося папрацаваць i з iнвестарамi, — расказвае старшыня райвыканкама Юрый Наркевiч.

Ёсць прымаўка "Шыя ёсць — хамут знойдзецца". Вось да Бярозаўскага мясакамбiната i далучылi Баранавiцкi мясакамбiнат, якi аказаўся ў завале. А да сыраробнага камбiната — Івацэвiцкi i Iванаўскi малаказаводы ды сельгаскааператыў "Прамень".

Прадпрыемствы i надалей будуць працаваць стабiльна, хоць рэнтабельнасць на камбiнатах невысокая.

Тым не меней за апошнiя тры з паловай гады аб’ём прамысловай вытворчасцi раёна вырас больш чым у два разы.

Прыкмецiў, што ў райцэнтры, то тут, то там за платамi нешта разбiраюць, дэманцiруюць, рамантуюць... Аказалася, што закiнутыя будынкi набылi прадпрымальнiкi.

— Калi чалавек сам лезе ў хамут i бачыць у гэтым радасць, то трэба дапамагчы яму надзець той хамут, а каб не скiнуў, то яшчэ i засупонiць, — пажартаваў намеснiк старшынi райвыканкама Мiкалай Чыж.

Мне падумалася, што ў гэтым жарце ёсць вялiкая праўда. Хоча чалавек стаць прадпрымальнiкам, мець свой бiзнэс i ўзвалiць на сябе ўсе звязаныя з гэтым турботы, то трэба яго падтрымаць. Няхай вырабляе, абслугоўвае, гандлюе... i пажадана, каб як мага глыбей ён уцягнуўся ў гэты працэс, каб грошы яго былi ў справе. I дзяржава павiнна быць зацiкаўленая ў дзелавой актыўнасцi такiх людзей.

Iнвестары там, дзе лепш

У Бярозаўскiм раёне 14 прадпрыемстваў, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца замежныя кампанii цi фiзiчныя асобы. Iншаземцы iмкнуцца ў Бярозу, бо кiраўнiцтва раёна iдзе насустрач iнвестарам i з разуменнем ставiцца да iх праблем.

За апошнiя два гады тут пачалi вытворчасць:

фiрма "Франдэса" (Iзраiль) — выпускае хiмiчныя сродкi аховы раслiн. "Палескiя шкляныя сiстэмы" (Польшча) — наладзiлi вытворчасць шклопакетаў (вокнаў); фiрма "Сарыя Бiя-Iндастрыс" (Германiя) — займаецца перапрацоўкай сыравiны жывёльнага паходжання.

А на прыкладзе СТАА "Будаўнiчая кампанiя "Дабрыня" (Польшча) можна ўбачыць, як адбывалася станаўленне гэтага прадпрыемства.

Калi палякi заявiлi, што хацелi б на тэрыторыi раёна адкрыць будаўнiчую кампанiю, то iм прапанавалi пустыя будынкi былога завода жалезабетонных вырабаў i ПМК-4.

"Дабрыня" прывяла ў парадак тыя будынкi, закупiла нямецкае абсталяванне i пачала выпускаць пенапалiстырольныя блокi i плiты для ўцяплення будынкаў. Прадукцыя запатрабаваная i дасць магчымасць скарацiць паступленне ў краiну аналагiчнай iмпартнай прадукцыi.

Сёння на прадпрыемстве працуе 45 чалавек, але гэта толькi пачатак. Вытворчасць будзе пашырацца, а калектыў расцi. У 2008 годзе запланавана выпусцiць 100 800 кубiчных метраў пенапалiстырольнага ўцяпляльнiка, а ў 2010 годзе вытворчасць вырасце на 30 працэнтаў.

"Дабрыня" — самае буйнае прадпрыемства ў сваёй галiне на тэрыторыi Беларусi. З’яўленне такой фiрмы ў раёне трэба толькi вiтаць. СТАА "Будаўнiчая кампанiя "Дабрыня" ўключана ў Пералiк арганiзацый, якiя зарэгiстраваныя i ажыццяўляюць дзейнасць у малых i сярэднiх гарадскiх населеных пунктах, якiм на 2007—2010 гады даюцца льготы па падатках на прыбытак i яшчэ шэраг iльгот.

Вось такi падыход да iнвестараў можна лiчыць дзяржаўным. Неабходна iх максiмальна прывязаць да свайго раёна, каб прадпрыемствы развiвалiся i пашыралiся, адным словам, трэба iх "засупонiць".

Пазiцыя кiраўнiцтва раёна зразумелая, а што думае намеснiк дырэктара "Дабрынi" Аляксандр Параскевiч?

— На прадпрыемстве ўстаноўлена самае сучаснае абсталяванне, наша прадукцыя самай высокай якасцi. Здавалася б, мы павiнны былi б выцiснуць канкурэнтаў, якiя гандлююць iмпартнай прадукцыяй, што па многiх параметрах саступае нашай, але не ўсё так проста. За iмпартнай пенапалiстэрольнай прадукцыяй стаяць лабiсты, якiя хацелi б, каб усё заставалася, як раней. I часта асабiстае бярэ верх над дзяржаўнымi iнтарэсамi. Весцi барацьбу за рынак у такiх умовах складана, але асаблiвых прэтэнзiй у фiрмы няма. А тое, што кантралёры даймаюць, то ад гэтага нiкуды не дзенешся.

Калi за нейкi тыдзень-другi на прадпрыемстве пяць-шэсць праверак, то гэта мнагавата. Не будзем забываць, што фiрма толькi пачала раскручвацца.

Пры ўсiх мiнусах будаўнiчая кампанiя "Дабрыня" для сваёй прадукцыi ўжо адваявала палову беларускага рынку i ў гэтым плане ў прадпрыемства ёсць перспектыва.

А кiраўнiцтва раёна ўжо мае напрацоўкi з чэхамi, якiя таксама не супраць выступiць у ролi iнвестараў.

Iнвестараў мала запрасiць, iм неабходна зрабiць прапановы ад якiх яны не здолелi б адмовiцца. Вобразна кажучы, прапанова якраз i ёсць той "хамут", якi замежны iнвестар з радасцю мог бы на сябе надзець.

Памiж мiнулым i сучасным

Цiкава, што ў Бярозаўскiм раёне не iснуе заняпалых гаспадарак. У эканамiчным плане вялiкiх разбежак памiж сельгаскааператывамi няма. А гэта даволi рэдкая ў наш час з’ява. Але мы спынiмся на СВК "Аграфiрма "Малеч", якую ўжо 22 гады ўзначальвае Iван Данiлевiч. У пасёлку Малеч ёсць бальнiца, Дом культуры, гасцiнiца... усё, што неабходна чалавеку для жыцця. Але фундамент сённяшняга дабрабыту тут быў закладзены яшчэ за савецкiм часам. I не дзiўна, што Iван Мiкалаевiч з настальгiяй успамiнае той перыяд i паказвае поле Кавалёнка i гару Машэрава, на якiх устаноўлены памятныя знакi паводле яго эскiза, паказвае помнiк-гармату i ваенныя знiшчальнiкi на пастаментах... I трэба адзначыць, што заслуга Iвана Данiлевiча найперш у тым, што ён здолеў у часы распаду Саюза захаваць гаспадарку, зберагчы набыткi мiнулага.

Старшыня сельгаскааператыва ўпэўнены, што ў нашай сельскай гаспадарцы адзiн шлях — гэта буйныя СВК, прыкладна такiя, як аграфiрма "Малеч".

— Здаецца, мы ўжо гэта праходзiлi, бо ў былым Саюзе iшлi ў гэтым напрамку, а каўбасы ў магазiнах асаблiва вiдаць не было.

— Затое яе хапала ў кожным халадзiльнiку, — адказаў I. Данiлевiч.

Мусiлi прызнаць: сёння нярэдка бывае i наадварот.

Пасля паездкi па гаспадарцы старшыня ўсё ж пагадзiўся, што працэнтаў дваццаць зямлi можна аддаць фермерам, але тут жа агаварыўся, што сярод iх гаспадара цяжка знайсцi.

"Малеч" прытрымлiваецца малочна-мяснога накiрунку ў жывёлагадоўлi, надоi тут па 6600 кiлаграмаў ад каровы. Праўда, I. Данiлевiч упэўнены, што праз два гады ў яго гаспадарцы каровы будуць даваць па 8 тысяч кiлаграмаў малака, хоць ужо сёння некалькi дзясяткаў кароў даюць больш чым па 10 тысяч.

А збожжа ўзялi з гектара па 45 цэнтнераў i гэта пры тым, што бальнасць зямлi ў гаспадарцы нiзкая — 28 балаў.

Некалi ў "Малеч" дэлегацыi прыязджалi адна за адной. Бывалi гады, калi колькасць iх дасягала паўтары сотнi — было што паказаць.

Трэба адзначыць, што i сёння тут парадак. На ферме, якой 47 гадоў, — чысцiня. Палi зелянеюць, на фоне лесу — два рады новых домiкаў. Пытаюся, цi за свае грошы ўзведзены.

— Калi дзяржава дае, то грэх было адмовiцца, — сказаў старшыня.

Iван Данiлевiч аб’ехаў "увесь свет" i прыйшоў да высновы:

— Нам нiчога не трэба выдумляць, варта ўзяць тое, што ўжо ў свеце напрацаванае. Сёння ў мяне 287 чалавек, а хапiла б i 150, у будучым, магчыма, будзе дастаткова i пяцiдзесяцi. Вунь два "Джон Дзiры" зааралi ўсю зямлю гаспадаркi.

Старшыня СВК пашкадаваў, што ў нас найбольшыя праблемы — з псiхалогiяй чалавека. Напрыклад, у Канадзе кароў шампунем мыюць i хвасты расчэсваюць драўлянымi грабеньчыкамi, а калi карова наляпала, то работнiк тут жа бяжыць зграбаць, каб хоць жывёлiна ў брудзе не ляжала.

I гэта праўда. Мы да такога не дараслi, бо калi ў "Малечы" каровы не такiя ўжо i чыстыя, то што казаць пра iншыя гаспадаркi.

Не ўсё адразу. Хочацца спадзявацца, што i мы дажывём да гэтага.

* * *

Старшыня райвыканкама ў сваiм кабiнеце расказваў пра буднi раёна i напомнiў, што ў Бярозе будзе ўзведзены Лядовы палац, будуецца другi Храм — памяць загiнулым воiнам-афганцам...

Паўстала пытанне наконт медыцынскага абслугоўвання ў раёне. Цi былi закрыты ўчастковыя бальнiцы? Юрый Iосiфавiч адказаў:

— Усе тыя мiльярды, што застаюцца ў раёне, iдуць найперш на медыцыну, адукацыю, сацыяльныя праграмы. З 2004 года ў нас дзейнiчаюць дзiцячы прытулак i дом для састарэлых, а сёлета адкрылi рэабiлiтацыйны цэнтр для iнвалiдаў — людзi атрымалi работу, туды iнвалiдаў возяць на машыне, яны кантактуюць памiж сабой — жыццё iх стала больш паўнацэнным. I нiводная бальнiца ў раёне не зачынiла дзверы.

I добра, калi так.

Сымон Свiстуновiч. Фота аўтара.

Бярозаўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бярозаўскi раён сам сябе кормiць — абыходзiцца без датацыi. Сюды едуць замежныя iнвестары. Чаму? Многа прадпрыемстваў — многа клопату "Надвор’е
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика