21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цёплыя фарбы Мсціслава

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цёплыя фарбы Мсціслава

Энергазберажэнне

 

Раённы цэнтр гэтымi днямi завяршае капiтальны рамонт i цепларэнавацыю старога жыллёвага фонду, у межах падрыхтоўкi да ацяпляльнага сезона.

На вулiцы Савецкай, 26 у цэнтры Мсцсiлава — суцэльны рамонт. Будаўнiчыя лясы, крыкi рабочых, грукат тэхнiкi, брудная лужына замест дваровой тэрыторыi. Аднак насуперак усiм гэтым рамонтным жахам, кватэраўладальнiкi — у прыступе шчасця.

Нагодай для добрага настрою стала ўсталяванне ў кватэрах сучасных шклопакетаў за дзяржаўны кошт.

— Безумоўна, я вельмi задаволеная, — шырока ўсмiхаецца жыхарка 14-й кватэры Вольга Сямёнаўна Сазонава. — Заклейваць iх у адрозненне ад старых не трэба. У iх добрая цеплаiзаляцыя. І калi новыя вокны паставiлi — адразу ў кватэры прыемна стала. А раней, за такiм восеньскiм часам мы вельмі замярзалi. Цяпер жа маленькай унучцы тоўстыя шкарпэткi з воўны апранаць не трэба. I дзякуй за гэта ўладам: са сваёй пенсii я нiколi ў жыццi дарагiя шклопакеты не ўсталявала б!

Старажытны Мсцiслаў упрыгожваюць шматлiкiя помнiкi архiтэктуры, цяпер жа яго аблiчча не псуюць i будынкi савецкага перыяду. Жылыя дамы, узведзеныя яшчэ ў 70—80-я гады мiнулага стагоддзя, радуюць вока прыемнымi фарбамi. У цэнтры горада лiквiдавалi агароды, добраўпарадкавалi дваровыя тэрыторыi.

Але справа тут не толькi ў афарбоўцы i навядзеннi парадку на зямлi. Начальнiк аддзела архiтэктуры i будаўнiцтва Мсцiслаўскага райвыканкама Iгар Савiцкi растлумачыў, што за савецкiм часам iснавалi будаўнiчыя стандарты, у тым лiку па цеплаiзаляцыi, аднолькавыя для спякотнага Поўдня i халоднай Поўначы адной вялiкай краiны. Для сырой восенi i марознай зiмы Беларусi тых нормаў было малавата. Ды i энергазберажэнне толькi цяпер стала адной з самых актуальных задач сучаснасцi.

— Стары жыллёвы фонд не эканомiць цяпло, якое падаецца ў нашы дамы, — сказаў Савiцкi. — Вялiкiя страты цяпла адбываюцца праз вокны, дахi i сцены. Гэтыя праблемы мы вырашылi капiтальным рамонтам i цепларэнавацыяй большасцi шматкватэрных дамоў раённага цэнтра савецкай забудовы.

Болей за 2 тысячы квадратных метраў жылля адрамантавана ў адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi энергазберажэння. Большасць дамоў прайшла цепларэнавацыю: гэта калi на сцены, пад тынкоўку, накладаюцца мiнералватныя плiты, i атрымлiваецца нешта накшталт шматслойнага бутэр- брода. Такi бутэрброд плюс новыя вокны без шчылiнаў дазваляюць эканомiць да 40 працэнтаў цеплаэнергii.

— На капiтальны рамонт выдаткавана 1 мiльярд 760 мiльёнаў рублёў з раённага i рэспублiканскага бюджэтаў, — паведамiў спецыялiст раённага аддзела архiтэктуры i будаўнiцтва Дзмiтрый Ткачоў.

Безумоўна, што рэнавацыя жылля датычылася многiх, але ўсё ж не ўсiх кватэр Мсцiслава. Таму не выклiкае здзiўлення павелiчэнне колькасцi зваротаў, просьбаў i патрабаванняў у органы ўлады ад тых, каму не пашанцавала скарыстацца ўсеагульным рамонтам у Мсцiславе, першым такога маштабу за апошнiя гады.

— Так, па-добраму, трэба было б рабiць падобным чынам усюды i ўсiм, але гэта каштуе вялiкiх грошай, — пракаментаваў сiтуацыю Iгар Савiцкi. — I ўсё, што можна, улада робiць для людзей. Каб унесцi нотку аптымiзму для ўсiх мсцiслаўцаў, я скажу, што рыхтуецца Указ Прэзiдэнта аб развiццi Мсцiслава i раёна як гiсторыка-культурнага цэнтра. Калi гэта спраўдзiцца, то можна чакаць не толькi аднаўлення гiстарычных помнiкаў, але i ўсеагульнага добраўпарадкавання. А цяпер трэба радавацца, як добра стаў выглядаць наш Мсцiслаў i падтрымлiваць чысцiню i парадак у сваiм горадзе. Дарэчы, у канцы месяца тут пройдзе выязное пасяджэнне Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

Iлона Iванова.

г. Мсцiслаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы цэнтр гэтымi днямi завяршае капiтальны рамонт i цепларэнавацыю старога жыллёвага фонду, у межах падрыхтоўкi да ацяпляльнага сезона. На вулiцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика