21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што ў вас добрага

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што ў вас добрага

Святлана ГАРАДЗЕЦКАЯ, галоўны бiблiятэкар фiлiяла № 14 Брэсцкай гарадской бiблiятэкi: самае добрае, што лiтаральна тыдзень таму у мiкрараёне Кавалёва Брэста адкрылася новая бiблiятэка. Мы атрымалi светлы ўтульны вялiкi пакой для размяшчэння фонду. З рамонтам паспрыяў калектыў ЖЭС-11. Мэблю дапамагла купiць прадпрымальнiк Наталля Ільнiцкая, прама падчас адкрыцця нам падарылi шмат патрэбнай лiтаратуры, кнiгамi падзялiлiся розныя ўстановы, буйныя бiблiятэкi горада. Кнiжкi прыносяць у падарунак таксама многiя наведвальнiкi. За тыдзень да нас запiсалiся каля 200 чытачоў, большасць з iх — школьнiкi, навучэнцы, студэнты.

самае добрае, што лiтаральна тыдзень таму у мiкрараёне Кавалёва Брэста адкрылася новая бiблiятэка. Мы атрымалi светлы ўтульны вялiкi пакой для размяшчэння фонду. З рамонтам паспрыяў калектыў ЖЭС-11. Мэблю дапамагла купiць прадпрымальнiк Наталля Ільнiцкая, прама падчас адкрыцця нам падарылi шмат патрэбнай лiтаратуры, кнiгамi падзялiлiся розныя ўстановы, буйныя бiблiятэкi горада. Кнiжкi прыносяць у падарунак таксама многiя наведвальнiкi. За тыдзень да нас запiсалiся каля 200 чытачоў, большасць з iх — школьнiкi, навучэнцы, студэнты.

самае добрае, што лiтаральна тыдзень таму у мiкрараёне Кавалёва Брэста адкрылася новая бiблiятэка. Мы атрымалi светлы ўтульны вялiкi пакой для размяшчэння фонду. З рамонтам паспрыяў калектыў ЖЭС-11. Мэблю дапамагла купiць прадпрымальнiк Наталля Ільнiцкая, прама падчас адкрыцця нам падарылi шмат патрэбнай лiтаратуры, кнiгамi падзялiлiся розныя ўстановы, буйныя бiблiятэкi горада. Кнiжкi прыносяць у падарунак таксама многiя наведвальнiкi. За тыдзень да нас запiсалiся каля 200 чытачоў, большасць з iх — школьнiкi, навучэнцы, студэнты.

На невялiкiм мерапрыемстве з нагоды адкрыцця нехта з гасцей сказаў, што апошнiм часам нярэдка чуваць, як закрываюцца сельскiя чытальнi, тым больш прыемнай выглядае навiна пра стварэнне новай бiблiятэкi. I нягледзячы на пагалоўную "iнтэрнэтызацыю", на шчасце, шмат людзей мае патрэбу прачытаць кнiжку, пагартаць перыёдыку.

Анатоль ГЛАДЫШЧУК, загадчык кафедры фiзiкi Брэсцкага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, аматар i знаўца брэсцкай гiсторыi: мы, здаецца, знайшлi сiмвал старажытнага Бярэсця — брэсцкую ратушу. Спачатку мы з калегамi вылiчылi яе на камп’ютары, калi сумясцiлi старадаўнiя карты горада з сучаснымi касмiчнымi здымкамi. А днямi мiнскiя спецыялiсты правялi даследаванне з дапамогай спецыяльнага прыбора — геарадара, якi па прынцыпе радыёлакацыi "прасвятляе" тоўшчу зямлi на некалькi метраў. Прыбор зафiксаваў фрагменты сцяны прыкладна ў два метры глыбiнёй недалёка ад адной з казармаў Брэсцкай крэпасцi. Далейшае пакажуць раскопкi.

мы, здаецца, знайшлi сiмвал старажытнага Бярэсця — брэсцкую ратушу. Спачатку мы з калегамi вылiчылi яе на камп’ютары, калi сумясцiлi старадаўнiя карты горада з сучаснымi касмiчнымi здымкамi. А днямi мiнскiя спецыялiсты правялi даследаванне з дапамогай спецыяльнага прыбора — геарадара, якi па прынцыпе радыёлакацыi "прасвятляе" тоўшчу зямлi на некалькi метраў. Прыбор зафiксаваў фрагменты сцяны прыкладна ў два метры глыбiнёй недалёка ад адной з казармаў Брэсцкай крэпасцi. Далейшае пакажуць раскопкi.

Дарэчы, выкарыстоўваючы той жа метад, што i пры вылiчэннi ратушы, я, магчыма, знайшоў месца адной з абарончых вежаў Берасцейскага замка. Геарадар таксама паказаў фрагмент кладкi дугападобнай формы. Версiя мае патрэбу ў археалагiчным пацвярджэннi. Але i тое, што зроблена — вялiкi крок да дастойнага ўшанавання гiсторыi старажытнага Брэста.

Алена ХАЦЬКО, намеснiк старшынi Брэсцкага абласнога суда: Што добрага?.. За патокам паўсядзённых праблем, якiя разглядае суддзя па грамадзянскiх справах, часам можа здацца, што жыццё складаецца спрэс з цяжбаў, прэтэнзiй, людскiх драмаў. Але ўсё ж здараюцца проблiскi. Вось i не так даўно разглядалася справа па дзяльбе кватэры памiж мацi i сынам. У нейкi момант жанчына заплакала. I сын раптам памяняў сваю пазiцыю, згадзiўся з iскавымi патрабаваннямi мацi са словамi: "Хай так будзе, толькi б мама не плакала". У вынiку суд прызнаў iскавыя патрабаваннi мацi, што дазволiла вынесцi рашэнне на яе карысць. Хочацца верыць, што адной крыўдай на зямлi стала менш.

Што добрага?.. За патокам паўсядзённых праблем, якiя разглядае суддзя па грамадзянскiх справах, часам можа здацца, што жыццё складаецца спрэс з цяжбаў, прэтэнзiй, людскiх драмаў. Але ўсё ж здараюцца проблiскi. Вось i не так даўно разглядалася справа па дзяльбе кватэры памiж мацi i сынам. У нейкi момант жанчына заплакала. I сын раптам памяняў сваю пазiцыю, згадзiўся з iскавымi патрабаваннямi мацi са словамi: "Хай так будзе, толькi б мама не плакала". У вынiку суд прызнаў iскавыя патрабаваннi мацi, што дазволiла вынесцi рашэнне на яе карысць. Хочацца верыць, што адной крыўдай на зямлi стала менш.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

На здымку: Святлана Гарадзецкая.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана ГАРАДЗЕЦКАЯ, галоўны бiблiятэкар фiлiяла № 14 Брэсцкай гарадской бiблiятэкi: самае добрае, што лiтаральна тыдзень таму у мiкрараёне Кавалёва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика