21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галаўны боль можа сігналiзаваць аб цяжкай хваробе

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галаўны боль можа сігналiзаваць аб цяжкай хваробе

Няма чалавека, у якога хоць бы раз у жыццi не балела галава. А мiж тым, гэта не такi ўжо бяскрыўдны сiмптом. Галаўны боль можа быць прадвеснiкам вельмi грозных захворванняў. Такiх, як iнсульты, пухлiны, анеўрызмы галаўнога мозга, эпiлепсiя i г.д. Менавiта гэта сасудзiстая паталогiя ўваходзiць у сферу iнтарэсаў урачоў-нейрахiрургаў. І менавiта аб ёй iшла размова на нашай чарговай "прамой лiнii". На пытаннi чытачоў адказваў прафесар, загадчык нейрахiрургiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Неўралогiя i нейрахiрургiя", член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук, Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Арнольд Фёдаравiч СМЕЯНОВIЧ.

 

( — Добры дзень, Арнольд Фёдаравiч, тэлефаную з Гродна. Мяне завуць Мiхаiл Патапавiч. Чуў, што ў вашым iнстытуце была праведзена аперацыя па выдаленнi пухлiны галаўнога мозга па новай методыцы. Яе зрабiлi нейрахiрургi з Санкт-Пецярбурга. Хацелася б даведацца, у чым сутнасць аперацыi i цi валодаюць гэтай методыкай нашы спецыялiсты? Цi ўсiм пацыентам падыходзiць такi метад аператыўнага лячэння?

— Скажу вам, што ўсе метады нейрахiрургiчнага лячэння хворых, якiя iснуюць сёння ў нас, забяспечаны. Эндаваскулярны метад, якi вы маеце на ўвазе, таксама. Сутнасць яго ў тым, што ўрач-нейрахiрург з дапамогай спецыяльнага катэтара праз сцегнавую артэрыю, аорту, сонную артэрыю i мозг падыходзiць да анеўрызмы мозга — пухiра на сасудзе, у якi ўстаўляецца спiраль, каб "выключыць" гэтую анеўрызму. Безумоўна, гэты метад менш траўматычны, чым той, калi такая ж манiпуляцыя робiцца пры дапамозе прамога ўскрыцця чэрапа. Аднак эндаваскулярны метад мае свае недахопы. Калi пры трэпанацыi нейрахiрург добра бачыць анеўрызму i ў выпадку яе разрыву можа прыняць хуткiя меры, каб выратаваць чалавека, то новая методыка такiх шанцаў не дае. Баранi божа, анеўрызма разарвецца, а каб зацiснуць яе, i не даць крывi паступаць у мозг, спатрэбiцца ўскрываць чэрап. Iмгненна зрабiць гэта немагчыма, чалавек загiне... Эндаваскулярны метад патрабуе абсталявання, якое вельмi дорага каштуе. Адна спiраль абыходзiцца ў 800—900 долараў. А такiх спiраляў патрабуецца да пяцi. Таму гэтыя аперацыi ў нас будуць рабiцца толькi ў тых выпадках, калi мы не зможам выканаць аперацыю на адкрытым чэрапе.

( — Iна Аляксандраўна звонiць з Хойнiкаў. У мяне раптам нечакана дранцвеюць пальцы рук. Кажуць, што гэта можа быць перад наблiжэннем iнсульту. Цi так гэта?

— Не заўсёды. Такое можа быць пры хваробе Рэно. Гэта захворванне перыферычных сасудаў арганiзма. Пры iм узнiкаюць спазмы сасудаў, адсюль i бледнасць пальцаў, рук, з’яўляюцца моцныя болi. Вам трэба абавязкова абследаваць сасуды, каб высветлiць прычыну. А iнсульт часцей за ўсё ўзнiкае спакваля, непрыкметна.

( — На провадзе Антанiна Пятроўна з Мiнска. Якой дыеты трэба прытрымлiвацца чалавеку, якi перанёс iнсульт?

— Так, дыеты трэба абавязкова прытрымлiвацца. З меню неабходна выключыць тлушчы, вострыя i вэнджаныя стравы, прадукты, якiя ўтрымлiваюць халестэрын. Ужывайце паболей раслiнна-малочнай ежы. Але малако не павiнна быць вельмi тлустым.

( — Соф’я, званю з Чавусаў. Якiя першыя сiмптомы iнсульту?

— Адрознiваюць iшэмiчныя i гемарагiчныя iнсульты. Пры iшэмiчным адбываецца закупорка аднаго з сасудаў, якiя сiлкуюць пэўныя ўчасткi мозга. У залежнасцi ад таго, якi выключыўся сасуд, праяўляецца слабасць рукi, нагi. Калi такое ёсць у левым паўшар’i, то могуць быць парушэннi маўлення, калi ў пазваночных артэрыях, то церпяць так званыя ствалавыя структуры: мазжачок, ствалы мозга, i чалавека пачынае хiстаць, парушаецца глытанне. Пры гемарагiчным разрыве сасуда i кровазлiццi ў мозг чалавек губляе прытомнасць. Аднак галоўны прадвеснiк iнсультаў — гэта атэрасклероз, якi трэба абавязкова лячыць, праводзiць прафiлактыку яго, захоўваць дыету i пэўны рэжым жыцця.

( — З Салiгорска звонiць Яўген. Цi iснуе генетычная схiльнасць да iнсультаў?

— Iснуе, а больш канкрэтна — гэта генетычная схiльнасць да атэрасклерозу, якi часцей за ўсё i з’яўляецца прычынай iнсульту. Калi блiзкiя родныя маюць цi мелi гэтую паталогiю, то фактар рызыкi павышаецца.

( — Мяне завуць Андрэй. Тэлефаную з Гомеля. Хацелася б даведацца, наколькi цесна спецыялiсты вашага профiлю супрацоўнiчаюць з НДI анкалогii?

— Супрацоўнiцтва, безумоўна, ёсць. Але, на маю думку, яно павiнна быць больш мэтанакiраваным. I працаваць трэба кожнаму ў сваiм напрамку: мы, нейрахiрургi, выдаляем пухлiны, а анколагi павiнны назiраць хворага, праводзiць лячэбныя i прафiлактычныя мерапрыемствы, а менавiта прамянёвую i хiмiятэрапiю. Дарэчы, у нас будуецца нейрахiрургiчны цэнтр, дзе будзе працаваць сем аперацыйных у тры чаргi. У гэтым выпадку мы зможам поўнасцю забяспечыць усю нейраанкалагiчную дапамогу ў рэспублiцы.

( — Званю са Слуцка, завуць Людмiла Мiкалаеўна. Скажыце, у якiх выпадках пры гiпертанiчнай хваробе можна прымяняць лячэнне травамi? I цi ёсць нейкiя супрацьпаказаннi для фiтатэрапii гiпертанii?

— Травы — гэта таксама свайго роду лячэбны прэпарат. I як усякiя лекi могуць мець негатыўнае пабочнае ўздзеянне. Таму наконт прыёму фiтатэрапii трэба раiцца з урачамi-неўролагамi — спецыялiстамi, якiя займаюцца лячэннем гiпертанiчнай хваробы.

( — З Мiнска турбуе Iван Пятровiч. Цi iснуюць нейкiя спосабы, каб аднавiць функцыi паралiзаваных канечнасцяў пасля iнсульту?

— Яны ёсць, iх вельмi шмат. Гэта цэлая сiстэма рэабiлiтацыi, якая прымушае часткi мозга, што не загiнулi, пераключацца на выкананне функцый тых участкаў, што загiнулi. Наш мозг настолькi пластычны, настолькi ўзаемазамяняльны, што часам, здавалася б, для чалавека нiчога нельга зрабiць, але ж трэнiроўкi па пэўнай методыцы аднаўлялi яго да пэўнай ступенi. Было нямала выпадкаў, калi ў вынiку рэабiлiтацыi ляжачыя хворыя пачыналi самi сябе абслугоўваць. Таму рэабiлiтацыя неабходная.

"Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няма чалавека, у якога хоць бы раз у жыццi не балела галава. А мiж тым, гэта не такi ўжо бяскрыўдны сiмптом. Галаўны боль можа быць прадвеснiкам вельм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика