Дровы
Дровы
Дровы — ссечаныя i распiлаваныя часткi дрэваў, якiя выкарыстоўвалi для таго, каб палiць у печы i саграваць хату. l Нарыхтоўкай дроў, звычайна, займалiся мужчыны. Лiчылася, што той, хто накiраваўся ў лес па дровы на зiму, раней за iншых ранiцай трапiў у лес i ссек першае дрэва, у таго "жыццё будзе цяплейшым i багацейшым". l Час, на працягу якога займалiся нарыхтоўкай дроў, у народзе называлi дрывасекам. Пачыналiся "дрывасечныя тыднi" ў сакавiку-красавiку, а заканчвалiся на Якава-дрывасека — ахоўнiка дрывасекаў (22 кастрычнiка). l У некаторых мясцовасцях дровы нарыхтоўвалi талакой: у адзiн дзень нарыхтоўвалi дровы для адной хаты, у другi — для другой, i так для ўсёй вёскi. Не забывалiся i пра тыя падворкi, дзе жылi ўдовы i сiроты: "На ўдовіны двор хоць шчэпку кінь". l На працягу года былi днi, калi забаранялася займацца нарыхтоўкай дроў: на Каляды, на Саракi, у перадвелiкодную пятнiцу, у чацвер на Траецкiм тыднi, у Градавую сераду, у нядзелю i святочныя днi. l Забаранялася секчы дровы пасля захаду сонца. l Дровы раiлi нарыхтоўваць на збыта; дровы, нарыхтаваныя на поўню, хутка пагнiюць. l Забаранялася калоць дровы цi складваць iх на парозе хаты. Лiчылася, што непаважлiвыя адносiны да продкаў выклiкаюць хваробу цi смерць сваякоў. l На дровы бралi не ўсе дрэвы. Катэгарычна забаранялася секчы рабiну, бузiну, асiну, шыпшыну, вiшню, а таксама дрэва, у якое трапiла маланка цi якое было вывернута з коранем у час буры. Лiчылася, што парушэнне гэтай забароны выклiкае хваробу цi смерць кагосьцi з жыхароў гэтай хаты. l Месца, дзе секлi i захоўвалi дровы, лiчылася "нячыстым", таму iмкнулiся не заходзiць туды ўначы. У той жа час рытуальныя дзеяннi лячэбнай магii выконвалi менавiта ў такiм месцы. Напрыклад, на Каляды дзяўчаты наўздагад хапалi дровы i неслi ў хату, дзе пералiчвалi iх: цотная колькасць дроў прадказвала хуткае вяселле. l Цяжарнай жанчыне неабходна было асаблiва пiльна выконваць правiлы, звязаныя з дровамi, i пазбягаць месцаў, дзе пiлуюць i сякуць дровы, каб дзiця не нарадзiлася з рассечанымi вуснамi. l Калi вы памянялi месца жыхарства, то сярод рэчаў, якiя першымi ўносiце ў новую хату, павiнны быць i дровы са старога падворка. Першы раз печ у новай хаце распальвалi менавiта гэтымi дровамi. l Для лазнi жанiху i нявесце перад вяселлем нарыхтоўвалi спецыяльныя дровы — з сасны i кедру. l Часам на вяселлi, сярод iншых выпрабаванняў, жанiха прасiлi пакалоць дровы, каб той паказаў сваю спрытнасць i гаспадарлiвасць. l Па тым, як дровы гарэлi ў печы, прадказвалi надвор’е: гараць з трэскам — будуць маразы; дрэнна распальваюцца, шыпяць, дымяць — чакай адлiгi. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дровы — ссечаныя i распiлаваныя часткi дрэваў, якiя выкарыстоўвалi для таго, каб палiць у печы i саграваць хату. l Нарыхтоўкай дроў, звычайна, займал |
|