У iмя роўнаапостальнага князя Уладзiмiра
У iмя роўнаапостальнага князя Уладзiмiра
За ўсё iснаванне вулiцы 1-й Пасялковай (яна здаўна гублялася сярод такiх жа маленькiх вулак мiнскай ускраiны) тут нiколi не было так шматлюдна. Мiнчане i госцi з блiзкiх мясцiнаў сабралiся сюды, каб папрысутнiчаць на ўрачыстасцi асвячэння новага праваслаўнага храма ў гонар роўнаапостальнага князя Уладзiмiра. Усе яны з кветкамi сустракалi Мiтрапалiта Фiларэта. Кiраўнiк Беларускай праваслаўнай царквы адслужыў тут Боскую лiтургiю. Новая царква з’явiлася на месцы невялiчкага старога жылога будынка, якi доўгi час не знаходзiў дбайных гаспадароў. Пасля нязначнай рэканструкцыi i дабудовы традыцыйных храмавых элементаў абрысы царквы праступiлi ва ўсёй прыгажосцi. І няхай яшчэ не ўсе будаўнiчыя работы завершаны, не ўся прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана (усё гэта супольнай працай яшчэ будзе зроблена) — у асвечаным храме гучыць малiтва за спакой i дабрабыт, азораная iмем Святога Уладзiмiра-хрысцiцеля. Яўген ПЯСЕЦКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўсё iснаванне вулiцы 1-й Пасялковай (яна здаўна гублялася сярод такiх жа маленькiх вулак мiнскай ускраiны) тут нiколi не было так шматлюдна. Мiнчан
|
|