Рэйс не адновяць, бо ён не акупляе сябе
Рэйс не адновяць, бо ён не акупляе сябе
З вёскi Нарач Вiлейскага раёна паскардзiлiся на адмену аўтобуснага маршрута "Вiлейка — Смаргонь", дакладней, рэйса з часам адпраўлення на 16.40 у суботу з Вiлейкi. — Столькi гадоў ён iснаваў, а тут у жнiўнi яго знялi. Як цяпер студэнтам (а яны едуць i з Мiнска, i з Гомеля, i з Гродна) дабiрацца дадому? — пыталiся заяўнiкi. — Хiба толькi ў суботу на 11.20 выязджаць апошнiм рэйсам? А калi не атрымлiваецца, даводзiцца цi не 20 кiламетраў пехатой iсцi, лавiць спадарожныя машыны. Куды мы ўжо толькi нi звярталiся з гэтай праблемай, аднак канкрэтнага адказу нiдзе не атрымалi. Хоць i дэпутат райсавета абяцаў, i ў райвыканкаме нешта такое таксама гаварылi. У аўтапарку сказалi, што рэйс нерэнтабельны. Трэцi месяц людзi чакаюць... — Згодны, магчыма, нехта з пасажыраў, тых жа студэнтаў, церпiць цяпер нейкiя нязручнасцi ад адмены рэйса "Вiлейка — Смаргонь" у суботу на 16.40. Але давядзецца неяк перабудоўвацца, прыстасоўвацца да новага раскладу, бо памянёны рэйс на азначаны час мы пакуль аднаўляць не збiраемся, — адказаў нам начальнiк аддзела перавозак Вiлейскага аўтапарка № 5 Аляксандр Галко. — Прычына сапраўды ў яго нерэнтабельнасцi, адсутнасцi пасажырапатоку. Паводле далейшых слоў суразмоўцы, названы маршрут з’яўляецца мiжгароднiм (мiжабласным), адпаведна, ён не датуецца. Калi акупнасць маршруту ўвогуле складае 80 працэнтаў, дык канкрэтнага рэйса ў суботу на 16.40 — толькi 40 працэнтаў. — Уведзены дадатковы рэйс у пятнiцу на 17.40. Заняткi ў студэнтаў заканчваюцца недзе а 15-й гадзiне, на яго можна паспець. Хто не змог — калi ласка, у суботу ёсць рэйсы на 7.00 i 11.20. Па нядзелях, каб вярнуцца назад, захавалiся тры рэйсы на 7.00, 11.20 i 16.40, — сказаў Аляксандр Мiхайлавiч. — Нiякiх iншых прычын адмены рэйса ў суботу, акрамя нерэнтабельнасцi, няма. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Нарач Вiлейскага раёна паскардзiлiся на адмену аўтобуснага маршрута "Вiлейка — Смаргонь", дакладней, рэйса з часам адпраўлення на 16
|
|