21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дырэктары... супраць падаткаў

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктары... супраць падаткаў Супрацоўнiкi Наваполацкага мiжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю па Вiцебскай вобласцi ўзбудзiлi крымiнальную справу за ўхiленне ад выплаты падаткаў у дачыненнi да дырэктара мясцовай фiрмы.

Яму iнкрымiнуецца выкарыстанне фiктыўных дагавораў на выкананне будаўнiча-мантажных работ i неабгрунтаванае пералiчэнне грошай на разлiковы рахунак аднаго з наваполацкiх прадпрыемстваў, тым самым завысiўшы выдаткi на вытворчасць работ. Такiм чынам ухiлiўся ад выплаты падаткаў на суму 50 мiльёнаў беларускiх рублёў. А яшчэ больш зэканомiў на падатках другi дырэктар з Вiцебска, у дачыненнi да якога ўзбудзiлi крымiнальную справу работнiкi ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобласцi. Кiраўнiк прыватнага прадпрыемства летась у падатковыя дэкларацыi ўносiў заведама няправiльныя даныя. У вынiку недаплацiў у дзяржаўную казну больш за 200 мiльёнаў беларускiх рублёў. Разумны вельмi?

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

  Спалiлiся на метале

Прадпрымальны "дуэт" гамяльчан, якiя зараблялi на метале, трапiў на "заметку" да супрацоўнiкаў праваахоўных органаў.

Мужчыны, 36 i 40 гадоў, якiя нiдзе не працавалi, са студзеня незаконна нарыхтоўвалi i рэалiзоўвалi лом чорнага металу. На гэтай справе яны атрымалi даход у памеры 35 мiльёнаў рублёў. Упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа.

Дзiмітрый СТАНКОВIЧ.

    Трымай грошы блiжэй да цела

Зладзеi на рынку адчуваюць сябе прывольна, бо людзей шмат i сюды iдуць з грашыма.

Вось прыехала жыхарка в. Дубава ў Баранавiчы, каб зрабiць салiдную пакупку, зазiрнула ў сумачку, а 1 800 000 рублёў няма. Такiя грошы носяць блiжэй да цела.

Сымон Свiстуновiч.       А думалі, што бомба

Жыхароў 9-павярховага жылога дома ў Оршы давялося эвакуяваць.Ранiцай у мiлiцыю патэлефанаваў электрамеханiк, якi абслугоўвае лiфты. Ён паведамiў, што на так званым тэхнiчным паверсе 1-га пад’езда знойдзена прыстасаванне, па знешнiх прыкметах вельмi падобнае на выбуховае.

Супрацоўнiкi гарадскога аддзела мiлiцыi аператыўна прыехалi на месца i арганiзавалi эвакуацыю. Прыбылi таксама i супрацоўнiкi КДБ, МНС. Перапалох быў вялiкi: нават кiраўнiцтва гарвыканкама прыехала, каб быць у курсе спраў, намеснiк пракурора вобласцi. Прыкладна праз дзве гадзiны члены групы размiнiравання прыйшлi да высновы, што гэта толькi муляж. І выраблены вельмi старанна. На iм быў замацаваны нават пластмасавы рэгулятар з намаляванай выявай стрэлак. А "дынамiт" — усяго толькi пафарбаваныя трубкi з паперы.

Следчыя гарадскога аддзела мiлiцыi ўстанавiлi, што за дзень да надзвычайнага здарэння муляж зрабiў вучань 9-га класа. А ў доме — у гэтым жа пад’ездзе, дзе ён "заклаў" самаробнае ўстройства, жыве яго старая бабуля. Дрэнны, незразумелы "жарт", за якi давядзецца адказваць.         Рухавiкi застануцца бруднымi   Прадстаўнiкi адмiнiстрацыi вiцебскага прадпрыемства "Даламiт" паведамiлi ў РАУС Чыгуначнага раёна пра тое, што невядомы пасля завяршэння рабочага дня з будынка аўтамыйкi ў гарадскiм пасёлку Руба скраў спецыяльны апарат для чысткi рухавiкоў аўтамабiляў коштам амаль 9 мiльёнаў беларускiх рублёў, узламаўшы дзвярныя запоры. Мiж iншым, тэрыторыя прадпрыемства ахоўваецца вартаўнiком. Узбуджана крымiнальная справа.   Аляксандр ПУКШАНСКI.       ПРЫГЛЯНУЛАСЯ "БЕЛАРУСАЧКА"   Жыхар в. Талмачова Столiнскага раёна звярнуўся ў мiлiцыю з заявай аб тым, што з яго хаты нехта выкраў 29 бутэлек гарэлкi "Беларусачка".Сышчыкi хутка ўстанавiлi, што гарэлку прыхапiў зяць заяўнiка. Цесць пакiнуў у дзвярах ключ, а астатняе было проста.   Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Наваполацкага мiжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю па Вiцебскай вобласцi ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика