Цана на звадкаваны газ у балонах павялічана на 30 працэнтаў
Цана на звадкаваны газ у балонах павялічана на 30 працэнтаў
Цана на звадкаваны газ, што рэалiзуецца насельнiцтву ў малалiтражных балонах, з 20 кастрычнiка ў Беларусi павялiчана на 30 працэнтаў i складае Br1300 за 1 кг. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мiнiстэрства эканомiкi № 195, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мiнэканомiкi. Новая цана ўстаноўлена на адпускаемы насельнiцтву звадкаваны газ для запраўкi газавых балонаў аб’ёмам ад 1 л да 27 л. Так, з 20 кастрычнiка цана за адзiн балон аб’ёмам 5 л (2 кг) складае Br2600, 12 л (5 кг) — Br6500, 27 лiтраў (11,4 кг) — Br11820.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цана на звадкаваны газ, што рэалiзуецца насельнiцтву ў малалiтражных балонах, з 20 кастрычнiка ў Беларусi павялiчана на 30 працэнтаў i складае Br1300 |
|