Каляндар "Родны край" па падпiсцы
Каляндар "Родны край" па падпiсцы
"Звязда" не аднойчы падымала пытанне аб выданнi адрыўнога календара на роднай мове "Родны край". Але, на жаль, i сёння застаюцца нейкiя праблемы ў гэтай справе. То не могуць рэалiзаваць тыраж гэтага календара ў 10 тысяч экзэмпляраў, то пры тыражы ў 7 тысяч экзэмпляраў паступаюць скаргi на тое, што не задавальняецца попыт многiх пакупнiкоў, ахвотнiкаў яго купiць. Вось i атрымлiваецца, што да гэтага часу не могуць збалансаваць прапанаванне ў адпаведнасцi з попытам насельнiцтва. Адсюль страты фiнансавыя ў выдавецтва, а ў многiх ахвотнiкаў купiць каляндар — маральныя. Трэба пастаянна памятаць, што ў рынкавых умовах гаспадарання вельмi высока цэнiцца камерцыйная iнiцыятыва, прадпрымальнасць, добрае веданне рынку, уменне прадаць тавар. Яшчэ вядомы расiйскi выдавец-асветнiк Іван Сыцiн (1851—1934) у свой час зазначаў: "Я сачыў за рынкам i вывучаў густы народа". Такi падыход да справы дазволiў да пачатку ХХ стагоддзя стаць выдавецтву Сыцiна буйнейшым у Расii, у якiм друкавалiся падручнiкi, навукова-папулярныя кнiгi, энцыклапедыi, народныя календары i г.д. Да таго ж, можаце сабе ўявiць тагачасныя маштабы Расii. Мiж iншым, з даўнiх часоў iснуе спосаб распаўсюджвання календароў па падпiсцы. А чаму б не пайсцi па такiм шляху ў вырашэннi праблемы з выданнем календара "Родны край" у нашай кампактнай рэспублiцы. Каб выдавецтва не несла страт на выданнi гэтага календара, прапаную арганiзаваць у якасцi эксперыменту падпiску на 2010 год па прыкладзе падпiскi на перыядычныя выданнi. Правядзенне падпiскi на каляндар "Родны край" дасць магчымасць выдавецтву не толькi абгрунтавана сфармiраваць партфель заказу ў адпаведнасцi з попытам, але i атрымаць неабходныя фiнансавыя сродкi, якiя авансуюць падпiсчыкi. Важна пры гэтым правесцi ў сродках масавай iнфармацыi неабходную рэкламу, у якой вызначыць тэрмiны i ўмовы падпiскi на каляндар, а таксама кошт выдання i месца падпiскi. Мяркую, што такi падыход да справы дазволiць распаўсюджваць сярод насельнiцтва не 7—10 тысяч таго ж календара "Родны край", а значна больш. Можна рэалiзаваць такiм чынам i iншыя тэматычныя календары, што выдаюцца ў рэспублiцы. Пры гэтым трэба ўлiчваць яшчэ адну акалiчнасць. Карыстацца беларускiмi календарамi больш зручна, таму што астранамiчныя даныя ў iх прыводзяцца ў адпаведнасцi з часовым поясам, у якiм знаходзiцца Рэспублiкi Беларусь. Мiкола КАМАРОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" не аднойчы падымала пытанне аб выданнi адрыўнога календара на роднай мове "Родны край". Але, на жаль, i сёння застаюцца н
|
|