Паліва хопiць на ўвесь ацяпляльны сезон
Паліва хопiць на ўвесь ацяпляльны сезон
Пасля таго як "падагрэлiся" аб’екты сацыяльнай сферы, пачалi падключаць ацяпленне i ў жыллёвым фондзе. Наступны крок — адмiнiстрацыйныя будынкi, рашэнне аб пачатку "батарэйнага" перыяду ў якiх прымаюць канкрэтныя прадпрыемствы i арганiзацыi. Такiм чынам, нарэшце пачынаецца ўсеагульнае "пацяпленне". Надзённае пытанне, якое ўзнiкае цяпер: цi ўдосталь нарыхтавана палiва? Як запэўнiў карэспандэнта "Звязды" начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Анатоль Шагун, мазуту хопiць да канца ацяпляльнага сезона, дроў таксама назапашана ў сярэднiм на пяць месяцаў. Дарэчы, на мясцовыя вiды палiва прыпадае чвэрць агульнага палiўна-энергетычнага балансу аб’ектаў сiстэмы Мiнжылкамунгаса. Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго як "падагрэлiся" аб’екты сацыяльнай сферы, пачалi падключаць ацяпленне i ў жыллёвым фондзе. Наступны крок — адмiнiстрацыйныя буды |
|