21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтазладзеі "закаханыя" ў "Фольксваген"...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтазладзеі "закаханыя" ў "Фольксваген"...

Пытанне аб супрацьдзеяннi крымiнальнаму аўтабiзнэсу вынесена першым на парадак дня пазачарговага пасяджэння Савета мiнiстраў унутраных спраў дзяржаў — удзельнiц СНД, што пройдзе з 22 па 24 кастрычнiка ў Сочы.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, крымiнальны аўтабiзнэс у большай ступенi становiцца сферай дзейнасцi злачынных груп. Злачынныя фармiраваннi, што дзейнiчаюць на тэрыторыi нашай краiны, кансалiдуюцца з групоўкамi з краiн СНД i, у першую чаргу, з Расii. На сёння беларускiмi праваахоўнiкамi расшукваецца звыш 19 тысяч выкрадзеных аўтамашын, 369 з якiх выкрадзены сёлета. А найбольш часта зладзеi "прыватызуюць" "Фольксвагены", ВАЗы i "Аўдзi". У Беларусi з разлiку на 100 тысяч насельнiцтва ў сярэднiм рэгiструецца 23 крадзяжы аўтатранспарту, тады як у суседнiх Польшчы i Лiтве — 183 i 134 адпаведна. У рэспублiцы аўтакрадзяжы не перавышаюць 1 працэнта ад агульнай колькасцi рэгiструемых злачынстваў, аднак iх грамадская небяспека вельмi высокая з-за значнага ўрону, якi наносiцца пацярпелым. Толькi летась матэрыяльныя страты ад крадзяжоў аўто склалi больш за 5 мiльёнаў долараў ЗША, за 9 месяцаў гэтага — 2,5 мiльёна.

Ігар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне аб супрацьдзеяннi крымiнальнаму аўтабiзнэсу вынесена першым на парадак дня пазачарговага пасяджэння Савета мiнiстраў унутраных спраў дзяржаў —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика