21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Садаводства і зямельны падатак

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Садаводства і зямельны падатак

Я ўжо даўно пенсiянерка. У мяне ёсць участак у садовым таварыстве. Да апошняга часу я не плацiла за яго зямельны падатак. Але нядаўна ў нас памяняўся бухгалтар. Новы бухгалтар гаворыць, што ў 2007 годзе аб iльготах быў прыняты Закон, якiм для пенсiянераў больш не прадугледжана такая льгота. Цi так гэта?

Антанiна Р., г. Мiнск.

г. Мiнск.

Перш за ўсё неабходна адзначыць, што Закон Рэспублiкi Беларусь ад 14.06.2007 г. "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", згодна з артыкулам 5, не распаўсюджвае сваё дзеянне на льготы, прадугледжаныя, у прыватнасцi, падатковым i зямельным заканадаўствам.

Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi (артыкулы 60,61) устаноўлена, што карыстанне зямельнымi ўчасткамi ў Рэспублiцы Беларусь платнае. Формамi платы за зямельныя ўчасткi з’яўляюцца зямельны падатак або арэндная плата. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь за зямельныя ўчасткi, што знаходзяцца ў iх у прыватнай уласнасцi, пажыццёвым спадчынным валоданнi або карыстаннi плацяць зямельны падатак. За зямельныя ўчасткi, перададзеныя ў арэнду, плацiцца арэндная плата.

Парадак падаткаабкладання, стаўкi зямельнага падатку i гранiчны памер арэнднай платы за зямельны ўчастак устанаўлiваецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у прыватнасцi, Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб плацяжах за зямлю".

Артыкулам 4 гэтага Закона ўстаноўлена, што аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца зямельны ўчастак, якi знаходзiцца ў валоданнi, карыстаннi або ўласнасцi, акрамя выпадкаў, прадугледжаных артыкуламi 17—19 Закона. Землi садаводчых таварыстваў i дачнага будаўнiцтва таксама адносяцца да зямель, якiя абкладаюцца зямельным падаткам.

Выплата фiзiчнымi асобамi зямельнага падатку за зямельныя ўчасткi, прадастаўленыя для вядзення калектыўнага садаводства, робiцца шляхам унясення сум падатку садаводчым i садова-агароднiцкiм таварыствам (кааператывам), якiя ажыццяўляюць прыём падатку i яго пералiчэнне на рахунак адпаведнага бюджэту.

Артыкуламi 18, 19 Закона прадугледжаны льготы па зямельным падатку. Так, артыкулам 18 устаноўлена, што зямельным падаткам не абкладаюцца землi агульнага карыстання садаводчых, садова-агароднiцкiх таварыстваў (кааператываў). Гэтыя таварыствы таксама вызваляюцца ад выплаты зямельнага падатку ў частцы плошчы зямель, што прыходзяцца на грамадзян, якiя маюць права на льготы ў адпаведнасцi з артыкулам 19 Закона.

Згодна з абзацам трэцiм часткi першай артыкула 19, да лiку грамадзян, якiя вызваляюцца ад платы за зямлю, адносяцца таксама пенсiянеры па ўзросце, iнвалiды I i II групы i iншыя непрацаздольныя грамадзяне пры адсутнасцi працаздольных асобаў, якiя сумесна з iмi пражываюць або лiчацца такiмi згодна з данымi пагаспадарчага ўлiку або дамавых кнiг. Пры гэтым за зямельныя ўчасткi, размешчаныя не па месцы пастаяннага пражывання фiзiчных асобаў i прадастаўленыя iм для дачнага будаўнiцтва, садаводства i агароднiцтва, указаныя катэгорыi грамадзян вызваляюцца ад выплаты зямельнага падатку незалежна ад наяўнасцi працаздольных асобаў, якiя сумесна з iмi пражываюць або лiчацца такiмi згодна з данымi пагаспадарчага ўлiку або дамавых кнiг i (або) звестак упаўнаважанага органа.

Кантроль за захаваннем парадку вылiчэння i выплаты зямельнага падатку ажыццяўляюць падатковыя органы, куды вам i патрэбна будзе звярнуцца па афiцыйнае тлумачэнне ўзнiклай сiтуацыi пры недасягненнi ўзаемаразумення з кiраўнiцтвам таварыства.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я ўжо даўно пенсiянерка. У мяне ёсць участак у садовым таварыстве. Да апошняга часу я не плацiла за яго зямельны падатак. Але нядаўна ў нас памяняўся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика