Беларускае турнэ на адзiн дзень
Беларускае турнэ на адзiн дзень
Упэўнена, што лепш за беларускiя куточкi нiчога няма. Галоўнае — ведаць, дзе i што шукаць. Мы з задавальненнем глядзiм па тэлебачаннi перадачы пра розныя краiны i iх знакамiтыя мясцiны. Такiя ж падарожжы можна здзяйсняць i па Беларусi, нават за дзень. Паспрабую распрацаваць, а вы глядзiце, што падабаецца больш, — ды хутчэй едзьце, пакуль стаiць залатая восень з яе хараством ды натхненнем. На сёння маршрут вялiкi ды насычаны. Заслаўе — Лiнiя Сталiна — Вязынка. Рознабаковы тур, якi, запэўнiваю вас, магчыма прайсцi-праехаць за адзiн дзень. Выбiраем суботу цi нядзелю — i наперад, на пошукi захаванай для вас гiсторыi. Усё рэальна — выпрабавана на сабе. Крок першы — Заслаўе Купляем на вакзале квiток на электрычку да станцыi "Беларусь" ды адпраўляемся. Пакуль будзеце за вокнамi разглядаць пейзажы ды назвы "Ждановiчы", "Ратамка", прыедзеце на месца. Знаёмцеся, станцыя "Беларусь" — цяперашняе Заслаўе. Каля 27 км ад Мiнска. Некалi, ажно ў далёкiм Х стагоддзi, было заснавана гэта мястэчка. Кажуць, што князь Уладзiмiр падарыў яго Рагнедзе i сыну iх Ізяславу. Ад iмя сына i пайшла назва мястэчка. Славутасць Заслаўя — Праабражэнская царква, што была пабудавана ў XVI—XVII стагоддзях. Некалi гэта быў кальвiнiсцкi храм. Пасля ён ператварыўся ў праваслаўную царкву. Гэта сапраўдная вiзiтная картка Заслаўя. Калi са станцыi вы заўважыце яе крыж, значыць, дакладна сышлi там, дзе трэба. Тут жа знаходзiцца гарадзiшча "Вал" — помнiк археалогii XVI—XVII стагоддзяў. Месца ахоўваецца дзяржавай. Тут нельга распiваць спiртныя напоi, забаронены выпас жывёлы, распальванне вогнiшчаў ды ўвогуле забруджванне тэрыторыi. Гуляць жа нiхто не забараняе. Гуляйце на здароўе. Прыгожыя пейзажы. Засталiся нават рэшткi вялiкай замкавай брамы. Амаль насупраць царквы стаiць касцёл Ражства найсвяцейшай дзевы Марыi. Будынак XVIII стагоддзя. Такi прыгожы ды такi велiчны. Хочацца проста сядзець на прыступках i дыхаць гiсторыяй. Вось так за гадзiну цi две можна пазнаёмiцца з мястэчкам Заслаўе. На прыпынку зайсцi ў аўтобус i даехаць да Лiнii Сталiна. Крок другi — Лiнiя Сталiна Гэты фартыфiкацыйны ансамбль быў створаны да 60-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Адкрыўся комплекс 30 чэрвеня 2005 года. Тут можна не толькi пабачыць велiчную сiстэму абараняльных умацаванняў, але i натхнiцца духам гераiзму, якi, несумненна, адчуе кожны прысутны. Пазнаёмiцца з тагачаснай тэхнiкай. Папоўзаць па акопах. Зразумець хоць бы далёкiм куточкам сваёй душы тое, якой цаной заваёўвалася Перамога. Тут можна i ў танк залезцi, i зброю памацаць. Можна папалiць у неба. Пры вялiкiм жаданнi i вялiкай колькасцi грошай можна нават на ваеннай тэхнiцы праехаць. Гэта не толькi цiкавае i пазнавальнае месца, але i добры варыянт сямейнага адпачынку. Мiж iншым, мацi не трэба турбавацца наконт ежы. Можна пакаштаваць на месцы сапраўднай "салдацкай" кашы. Часам тут праводзяцца сапраўдныя рыцарскiя бойкi цi выступленнi на гiстарычную тэматыку. Можа, вам пашчасцiць трапiць на iх. Праз нейкi час, калi надакучыць глядзець на жалезных ваяроў, можна вярнуцца аўтобусам да Заслаўя, а ўжо адтуль на цягнiку паехаць далей — да Вязынкi. Крок трэцi — Вязынка Прыкладна за 38 км ад Мiнска знаходзiцца гэта вёсачка — з такой добрай i роднай назвай. Фiлiял Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы "Вязынка", напэўна, самы знакамiты. Ён адкрыўся 20 чэрвеня 1948 года. Мiж iншым, у адпаведнасцi з рашэннем Мiжнароднай арганiзацыi ЮНЕСКА, Вязынка ўваходзiць у мiжнародны маршрут турызму. Унутранае жыццё па магчымасцi дакладна ўзноўлена, як было ў часы жыцця бацькоў песняра. У адноўленым будынку былога "свiрана" можна азнаёмiцца з лiтаратурна-этнаграфiчнай экспазiцыяй, якая прысвечана народным святам i абрадам. Менавiта тым, пра якiя пiсаў Купала. Кожны год у дзень нараджэння Янкi тут адбываецца вечарына з гэтай нагоды. Прыехаўшы ў Вязынку, адчуваеш, што менавiта тут нарадзiўся ды i павiнен быў нарадзiцца генiй. Гэтаму спрыяе ўсё наваколле — адразу ля дома сажалка, палi, лес. Прырода вабiць, не пускае назад. Можа, падчас адпачынку i да вас завiтае муза? Мiж iншым, адразу ля станцыi, ля рэек знаходзiцца камень з высечанымi на iм купалаўскiмi радкамi. Некалi ў Вязынцы да нас падышоў вельмi стары дзед: "Дзяўчаты, абыдзiце валун ды паглядзiце, каго ён нагадвае з таго боку..." Мы здзiвiлiся, нават не звярнулi ўвагi спачатку. Пасля не вытрымалi i падышлi. Ведаеце, а з другога боку бачны такi сапраўдны парсюк, вялiкi ды тлусты. Вось дык дзед, дзякуй яму за падказку. Хто ведае, якiя яшчэ сакрэты гiсторыi вы зможаце разгадаць, вандруючы па гэтых трох зусiм розных i непадобных мясцiнах. Розныя часы ды розныя моманты чалавечага жыцця адлюстраваныя ў iх. Далёкая гiсторыя з яе архiтэктурай, не такая далёкая вайна з яе жахам ды адносна малады лiтаратурны куток. Ваша нядзеля можа стаць сапраўды цiкавай i пазнавальнай. Поспехаў вам i новых маршрутаў па роднай Беларусi. Дар’я ПРЫШЧЭПАВА. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упэўнена, што лепш за беларускiя куточкi нiчога няма. Галоўнае — ведаць, дзе i што шукаць. Мы з задавальненнем глядзiм па тэлебачаннi перадачы пра роз |
|