21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не хочаш — не адказвай?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не хочаш — не адказвай?

У якасцi эксперыменту ў сталiцы арганiзаваныя заняткi ў групах ананiмных алкаголiкаў для няўдалых бацькоў, — аб гэтым паведамiла намеснiк старшынi Мiнскай гарадской камiсii па справах няпоўнагадовых Алена Герасiменка.

Як адзначыла Алена Герасiменка, з пачатку 2007 года колькасць дзяцей, якiя знаходзяцца на ўлiку з прычыны праблем у сем’ях, зменшылася з 7 тыс. да 1,6 тыс. чалавек. Апроч таго, удвая зменшылася колькасць сацыяльных сiрот, а паказчык вяртання ў родныя сем’i маладых мiнчан, якiх было вырашана часова змясцiць у сацыяльны прытулак, павялiчыўся да 59 працэнтаў.

Пры гэтым, адзначыла Алена Герасiменка, калi да 2007 года няў- далыя бацькi кампенсавалi ўсяго 1 працэнт выдаткаў на дзяржаўнае ўтрыманне сваiх дзяцей, то сёлета — ужо 61 працэнт. Дарэчы, для працаўладкавання гора-бацькоў у сталiцы вызначана броня ў 704 працоўныя месцы ў 536 арганiзацыях. Як правiла, гаворка iдзе аб арганiзацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркi i Зелянбуда. Пры гэтым поўны кошт дзяржаўнага ўтрымання дзiцяцi на сёння вагаецца ад 144 да 277 тыс. рублёў. А ў гады выпуску з прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных цi вышэйшых навучальных устаноў сума ўзрастае на 127 тысяч у месяц на працягу года.

Аднак тут ёсць свае праблемы. Адна з iх — нiзкая прафесiйная квалiфiкацыя большасцi гора-бацькоў. Не менш вострай застаецца сiтуацыя з аплатай няўдалымi бацькамi камунальных паслуг. Праўда, адначасова ў Мiнску вырашана: нягледзячы на неплацяжы, у памяшканнях, дзе пражываюць дзецi, нельга адключаць электрычнасць, ваду, газ i ацяпленне.

Мiж тым, адзiн з галоўных накiрункаў — выяўленне "праблемных" сем’яў. Сёння гэта робiцца праз ЖЭСы, палiклiнiкi i ўстановы адукацыi. Аднак якраз наконт апошнiх калi-нiкалi ўзнiкаюць пытаннi. Апошнiм часам у горадзе адбываюцца вiзiты класных кiраўнiкоў да бацькоў сваiх вучняў, прычым у тым лiку бацькам прапануецца паведамiць некаторыя "пiкантныя" для многiх маладых сем’яў падрабязнасцi, скажам, назваць узровень сваiх даходаў, адказаць, цi з’яўляецца цяперашняя кватэра ўласнай або здымаецца. "У нас вызначаны комплекс мераў па выяўленнi няўдалых сем’яў, i адна з iх — вывучэнне сацыяльна-батавых умоў па месцы жыхарства. Такiя абследаваннi праводзяцца на падставе пастановы Мiнiстэрства адукацыi ад 5 мая 2007 года, — адзначыла галоўны спецыялiст упраўлення iдэалагiчнай, сацыяльнай i выхаваўчай работы Камiтэта адукацыi Мiнгарвыканкама Святлана Кацуба. — Разам з тым трэба падкрэслiць: настаўнiкi павiнны збiраць iнфармацыю не аб уласнiках жылля, а толькi аб яго статусе, да таго ж такiя звесткi не iдуць далей за школу. Прычым бацькi, калi лiчаць патрэбным, маюць поўнае права проста не адказваць на тыя цi iншыя пытаннi".

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У якасцi эксперыменту ў сталiцы арганiзаваныя заняткi ў групах ананiмных алкаголiкаў для няўдалых бацькоў, — аб гэтым паведамiла намеснiк старшынi Мiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика