21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяжа

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяжа

Дзяжа — драўляная ёмiстасць, у якой ставiлi цеста (рошчыну) для хлеба, ежы, якую славянскiя народы лiчылi самай сакральнай. У культуры ўсходнiх славян дзяжа надзялялася прадуцыравальнай магiяй i стала сiмвалам багацця, дабрабыту i здароўя, а таксама працягу жыцця на зямлi. Яна стала ўвасабленнем жыццёвай патэнцыi. Дзеяннi гаспадынi, калi яна апускала ў дзяжу рашчыну i выпякала хлеб, параўноўвалi з нараджэннем новага жыцця. Лiчылася, як "расце" цеста, так "спор" (поспех, дабрабыт) будзе "расцi" ў хаце.

l У сувязi з гэтым дзяжу выкарыстоўвалi ў сямейна-радавых i каляндарных абрадах. Так, сярод славян даволi вядомы абрад, падчас якога нявесту саджалi "на пасад". Пасадзiць нявесту на "пасад" азначала не што iншае, як пасадзiць нявесту на дзяжу, пакрытую кажухом. Часам у дзяжу клалi хлеб з соллю. Гэты абрад быў асаблiва характэрны для Беларусi i Польшчы. Абавязковай умовай гэтага абраду была цнатлiвасць нявесты. Лiчылася, калi "нячыстая" нявеста сядзе на дзяжу, то абразiць яе, i будзе пакарана ўся сям’я: сем гадоў не будзе радзiць хлеб, весцiся жывёла, нараджацца дзецi. У розных рэгiёнах гэты абрад маглi выконваць у розны час: нявесту саджалi на дзяжу, калi распляталi косы, калi апраналi вэлюм, пры сустрэчы ў нядзелю пасля вянчання, у аўторак пасля першай шлюбнай ночы.

l Дзяжу выкарыстоўвалi i ў абрадах, звязаных з ахоўнай магiяй, каб спынiць град цi пажар, перасцерагчы ад удару маланкай i г.д. Так, у час навальнiцы цi пажару жанчыны выносiлi на падворак дзяжу, хлебную лапату i крышку ад дзяжы.

l Часам дзяжу выкарыстоўвалi i ў лячэбнай магii.

l У час улазiн першым у хату пушчалi кошку, пеўня, а потым уносiлi дзяжу. Гаспадар нёс дзяжу з рошчынай i прасiў Нябёсы, каб у новай хаце нiколi не зводзiўся хлеб.

l Пры майстраваннi дзяжы неабходна было прытрымлiвацца шэрагу правiлаў: напрыклад, хлеб у дзяжы будзе заўсёды "расцi", калi дзяжу вырабiць за адзiн дзень з сасны, у якую трапiла маланка.

l Калi куплялi дзяжу, неабходна было адрознiваць "мужчынскую" i "жаночую" дзяжу, набываючы, безумоўна, жаночую. Для гэтага лiчылi клёпкi: цотная колькасць называлася "дзiж", няцотная — "дзiжка".

l У хаце да дзяжы былi самыя паважлiвыя адносiны. Дзяжу з цестам накрывалi ручнiком i ставiлi на стол цi ў чырвоны кут.

l Дзяжа, якая лiчылася асноўным атрыбутам жанчыны, была надзелена рысамi чалавека i стала "жывой" рэччу ў хаце. Згодна павер’ям, дзяжа любiць цёплае месца, не церпiць шуму, мiтуснi, па ёй нельга стукаць, ставiць яе на зямлю, яна страшыцца "лiхога" вока. У адваротным выпадку цеста не вырасце i хлеб не атрымаецца.

l Калi дзяжа "сапсавалася", гаспадынi неабходна было выканаць шэраг магiчных дзеянняў: пацерцi яе цыбуляй, часнаком, абкурыць купальскiмi травамi, абпырскаць хрышчэнскай вадой, пасыпаць чацвярговай соллю цi спасаўскiм макам.

l Ва ўсходнiх славян было не прынята пазычаць дзяжу. Казалi, што "дзяжа не паважае чужыя парогi". Лiчылася, што той, хто дасць сваю дзяжу, назаўсёды развiтаецца з сямейным шчасцем, прыбыткам, дабрабытам, яго дочкi не выйдуць замуж, а сыны не ажэняцца.

l Дзяжу не мылi, а скрэблi, каб у яе шчылiнах заўсёды заставалася крыху цеста. Гэта рабiлi наўмысна, каб хлеб у доме нiколi не скончыўся.

l У некаторых мясцовасцях вядомы рытуал ачышчэння дзяжы, якi праводзiўся ў чацвер на Страсным тыднi. Дзе-нiдзе гэты рытуал праводзiлi ў сераду цi пятнiцу на Страсным тыднi, а таксама напярэдаднi Ражства Хрыстова, у дзень Увядзення Багародзiцы ў храм. Дзяжу старанна скрэблi, церлi соллю, цыбуляй, часнаком, абкурвалi воскам, верасам, каб дзяжа была заўсёды "чыстай" i "удалай", г.зн., каб у ёй заўсёды "рос" хлеб. Затым дзяжу ўпрыгожвалi: перавязвалi чырвоным жаночым поясам, накрывалi ручнiком, белым абрусам i г.д. Пасля гэтага дзяжу выносiлi на падворак i ставiлi на слупе варот. Ранiцай з першымi промнямi сонца дзяжу неслi ў хату. Сэнс абраду быў заключаны ў тым, каб "асвяцiць" дзяжу, атрымаць падтрымку нябёсаў, далучыць яе да сiлы вясновага сонца.

l Калi на дзяжы выпадкова лопаўся абруч, гэта прадказвала смерць гаспадынi.

l Садзiцца цi уставаць на дзяжу дазвалялася толькi ў выключных выпадках i пры ўмове рытуальнай "чысцiнi", напрыклад цнатлiвай нявесце або малому дзiцяцi у час першага пострыгу, якое выконвалi роўна ў год.

l Калi дзяжа прыйшла ў нягоднасць, выкiдаць яе забаранялася. Як пачэснага чалавека, яе накрывалi ручнiком i ставiлi у чырвоны кут. Далей яе выкарыстоўвалi для захоўвання пiрагоў, печыва i iнш. у днi вялiкiх святаў. Калiсьцi на Палессi у кожнай хаце ў чырвоным куце стаяла дзяжа, накрытая белым абрусам.

Аксана КАТОВІЧ, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяжа — драўляная ёмiстасць, у якой ставiлi цеста (рошчыну) для хлеба, ежы, якую славянскiя народы лiчылi самай сакральнай. У культуры ўсходнiх славян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика