21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Збан

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Збан

Некалi вельмi любiў грузiнскiя кiнакамедыi. За iх своеасаблiвы гумар, досцiп, за каларыт грузiнскага жыцця, якi нам быў дзiўнаватым. Люблю i сёння, але старыя забываюцца, а новых, вiдаць, няма. Дык вось, з таго часу памятаю кароткаметражную кiнакамедыю, якая называлася "Збан", па руску — "Кувшин". Гiсторыя простая. У аднаго гаспадара скацiўся пад гару збан. І ў баку яго вывалiўся кавалак. Але ж гэта не нашы збаны, якiя даўней, а дзе-нiдзе i цяпер, вывешваюць на платы сохнуць. Гэта грузiнскi збан, вiдаць, выраблены спецыяльна для захоўвання вiна, да якога яны такiя аматары. Памерам такi, што майстар, якога пазваў гаспадар, спакойна залез праз выламаную адтулiну ў гэты збан, прыладзiў кавалак, што адвалiўся. Але паўстала непераадольная праблема: горла ў збана не такое i шырокае, чалавек не вылезе. А зноў ламаць свой збан гаспадар не дазваляе. I вось майстар атабарваецца жыць у збане. Яму прыносяць туды есцi i выпiць. Ён там нядрэнна пачуваецца. Але... З арганiзма патрэбна выдаляць лiшнюю вадкасць, тым больш пасля добрага кахецiнскага. I вось гаспадар, нiбы тую гармату, паварочвае збан ад свайго дварышча ў зацiшнае месца, i з горла збана на белы свет прабiваецца струмень.

Дакладна ўжо не помню, але здаецца, што збан той не збераглi. Зноў пакацiўся ён па няроўнай грузiнскай зямлi i раструшчыўся.

У нашым беларускiм побыце такiх велiканаў не было, а вось невялiкiя, адмысловыя ўмелi майстраваць. У Пiмена Панчанкi ёсць верш "Збаны":

А нашы ганчары умелi

Рабiць i мiскi, i збаны.

Пад матчынай рукой звiнелi

Штодня глiняныя званы.

I крыху далей:

Быў генiй наш далёкi родзiч,

Што форму вечную знайшоў:

Капелюшы сучасных моднiц —

Ад тых гаршкоў i гладышоў.

А завяршае паэт верш радкамi:

Паеду ў Iвянец ганчарны,

Мо пашанцуе збан купiць.

Вырашыў звярнуцца да спецыяльнай лiтаратуры: цi сапраўды быў ганчарным Iвянец. Так, быў. Паэт тут не схiбiў. А ўвогуле на Беларусi ганчарнымi вырабамi славiлiся Нясвiж, Глыбокае, Копысь, Гарадок, Крычаў, Чашнiкi, Ружаны, Дзiсна, Мiр, Пружаны, Целяханы. Ганчарства на Беларусi асаблiвага росквiту дасягнула ў ХV стагоддзi. Прыгожыя пасудзiны, тыя ж збаны, пакрывалi залатой, белай, чорнай, чырвонай, жоўтай, сiняй, зялёнай i iншымi эмалямi. Колькi ў нас вёсак з назвамi ад ганчароў, колькi прозвiшчаў ад гэтага коранz! Цяпер толькi рэдкiя майстры-энтузiясты займаюцца гэтым рамяством. I то ў iх цяжкавата ўбачыць просты збан, больш вабiць майстроў цацка, статуэтка, тая ж свiстулька. У вёсцы Навасёлкi Пастаўскага раёна жыве Сяргей Шчэрба, якi на ўсiх святах i кiрмашах прываблiвае i гледачоў, i пакупнiкоў менавiта сваiмi свiстулькамi. Яны ў яго — сапраўдныя творы ўмелага майстра. Але не цураецца ён i адштукаваць звычайны збан.

А ўвогуле посуд з глiны чалавек пачаў ляпiць вельмi даўно. Вядомыя яго парэшткi часоў ранняга неалiту. А ў канцы IV тысячагоддзя да нашай эры быў вынайдзены ганчарны круг — дыск, насаджаны на вертыкальную вось, якi круцiлi нагамi цi рукамi. Гэта вынаходства стала адным з важнейшых для развiцця чалавечага iснавання. Крыху пазней быў вынайдзены i ганчарны горан, якi рабiў посуд, выраблены з глiны, загартаваным, трывалым. У нас, на Беларусi ганчарныя гораны ўмяшчалi ад 300 часам аж да тысячы вырабаў рознай велiчынi. На Палессi такiя гораны будавалiся звычайна круглымi, у нашых мясцiнах — чатырохкутнымi. Уласны вопыт падказвае нешта з мiнулага. У свой час давялося папрацаваць у такой абпальнай печы, праўда, прызначалася яна для абпальвання цэглы. I мы, старэйшыя школьнiкi, уладкоўвалiся туды падзарабiць летам, на канiкулах. Займалiся ў асноўным зняццем сфармаванай сырой цэглы з транспарцёраў. Але некалькi разоў давялося выгружаць прапаленыя цаглiны з гэтага горана-печы. Праца цяжкаватая, асаблiва з-за таго, што цаглiны яшчэ трымаюць высокую тэмпературу, дыхаць няма чым. У горане для абпалкi глiнянага посуду, зразумела, не так складана. Але прынцып той жа — глiняны выраб трэба закалiць агнём.

I ўвогуле на Беларусi iснавала ў свой час ганчарная сiстэма мераў. Гэта была спецыяльная сiстэма адзiнак вылiчэння глiнянага посуду па яго ёмiстасцi. У нашай краiне сталi шмат вырабляць гэтага посуду, узнiк аптовы гандаль, абмен яго на зерне. Таму i ўтварылiся на Беларусi тры сiстэмы ганчарных мераў — Палеская, Паўночнабеларуская i Заходнебеларуская. Як патрыёт свайго рэгiёна, крыху распавяду менавiта пра апошнюю. Памеры былi такiмi: цацкавы — да 0,5 лiтра, сметанковы — 1 лiтр, рублёвы — 2 лiтры, квартавы — 3 лiтры, паўгарцавы — 4-5 лiтраў, гарцавы — 10, двухгарцавы — 20, васьмiквартавiк — 24. Збаны i iншы посуд лiчылi копамi. Як ведаем, капа — гэта 60 (альбо снапоў, альбо чаго iншага).

Пiшу пра збан — i нешта нудзiць, нешта хочацца ўспомнiць. Так! Амфара. Па-лацiнску аmрhоrа, па-грэчаску аmрhоrеus. Гэта антычны посуд грэкаў i рымлян, падобны крыху да збана, але большы i з дзвюма ручкамi. У амфарах трымалi i перавозiлi вiно, алей, мёд, збожжа. Iх распiсвалi, рабiлi на iх надпiсы. Дарэчы, у старажытнай Русi Х — ХII стагоддзяў нешта падобнае на амфары выраблялi таксама, але называлi iх карчагамi.

У беларускай мове пачатку ХХ стагоддзя слова карчага мела яшчэ значэнне гляка для мазi. У "Новай зямлi" Якуба Коласа так апiсваецца прыбыццё цягнiка ў Вiльню:

Паны налева важна садзяць,

Дзе iх сярмяжнiкi не здрадзяць

Нi пахам дзёгцю, нi карчагi,

Нi вiдам латанай сярмягi.

I ўспомнiўся яшчэ Максiм Танк, яго фiласофскi верш пра амфару:

Старажытныя амфары.

Гэта, што была з вадой,

Расказвае пра дзяўчыну,

Якая з яе спаталяла смагу.

Гэта, што была з вiном,

Расказвае пра песнi,

Якiя спявалi на свяце Дыянiса...

Але чаму з iх адна маўчыць?

Няўжо была ў ёй цыкута?

Маладзейшым маiм суразмоўцам пра простыя рэчы, вiдаць, трэба растлумачыць i пра цыкуту (Сiсutа) — гэта водная цi балотная раслiна, вельмi ядавiтая. Дарэчы, у народным ужытку былi i iншыя назвы яе — вяха, шалей. Так што можна зразумець паэта, калi гаворыць ён пра маўчанне трэцяй амфары.

Каб ужо развiтацца з тымi збанамi i iншым падобным посудам, з якога п’юць не толькi ваду, успомню смачныя радкi з рамана Аляксея Талстога "Пётр 1":

"К столу присаживались офицеры, моряки, мастера, усталые, измазанные смолой, забрызганные грязью. Вытянув чарку огненно-крепкой водки из глиняного жбана, брали руками что попадется с блюд: жареное мясо, поросятину, говяжьи губы в уксусе..."

А чым мы, беларусы, горшыя? У аповесцi "Дзiкае паляванне караля Стаха" Уладзiмiр Караткевiч апiсвае, як частуюць яго героя ў хаце шляхцiца Дубатоўка. Налiлi нейкай вадкасцi, якая апалiла ўсе вантробы.

" — Старку польскую ведаеш, гарэлку ведаеш, хахлацкi спатыкач таксама, а нашага "трыс дзвiнiрыс" не ведаеш. Гэта, браце, па-лiтоўску "тройчы дзевяць", гарэлка на дваццацi сямi травах. Мы яе сакрэт у лiтоўцаў выведалi стагоддзi таму. Зараз яе i самi лiтоўцы забылi, а мы яшчэ памятаем. Пi на здароўечка, пасля я цябе слаўным мёдам пачастую.

— А гэта што? — спытаў я, торкаючы вiдэльцам у нешта цёмнае на талерцы.

— Каханенькi ты мой, гэта ласiныя губы ў падсалоджаным воцаце. Еш, братка, сiлкуйся. Гэта страва для волатаў. Продкi нашы, зямля iм пухам, не дурныя былi. Еш, абавязкова iх еш".

Але ж у нашага збана вельмi шмат i блiзкiх сваякоў.

Гарлач цi гляк. У Мiхася Калачынскага чытаем:

цi гляк. У Мiхася Калачынскага чытаем:

Сцюдзёнку ў гарлачах на жнiва

Няслi дзяўчаты ад крынiчкi.

У гляках таксама насiлi ваду ў поле, калi трэба было наталiць смагу работнiкам i работнiцам. А ёсць жа яшчэ кветкi гарлачыкi, якiя так упрыгожваюць нашы азёры ў летнi час. I якiя, наколькi ведаю, ужо занесены ў Чырвоную кнiгу.

У нашай мясцовасцi больш прытрымлiваюцца назвы гаршчок. Ёсць нават прыказка народная: Пiльнуйся гаспадаркi, будуць у гаршку скваркi.

А Максiм Танк некалi так звяртаўся да маладога пакалення:

А бачылi, як у гаршках закiпае

Бацвiнне цi бульба — i пена шугае?

Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага чалавека, прычым з намёкам на iншы спосаб выкарыстання гэтай пасудзiны.

— пра недарослага чалавека, прычым з намёкам на iншы спосаб выкарыстання гэтай пасудзiны.

Заглядаць у чужы гаршчок — празмерна цiкавiцца тым, як жыве староннi чалавек.

— празмерна цiкавiцца тым, як жыве староннi чалавек.

Змяняць гаршкi на глiну — тут старадаўнi погляд. Сапраўды, гаршчок робiцца з глiны, але, калi ты яго змяняў — патрэбна новая праца па вырабу, абпальванню.

— тут старадаўнi погляд. Сапраўды, гаршчок робiцца з глiны, але, калi ты яго змяняў — патрэбна новая праца па вырабу, абпальванню.

Не святыя гаршкi лепяць — можна зрабiць усялякую справу, калi за яе ўзяцца з жаданнем i стараннем.

— можна зрабiць усялякую справу, калi за яе ўзяцца з жаданнем i стараннем.

Як у гаршку кiпець — пачуваць сябе вельмi дрэнна, за нешта стыдацца, нечага саромецца.

— пачуваць сябе вельмi дрэнна, за нешта стыдацца, нечага саромецца.

Заўважу, што ў беларускай лiтаратуры прымяняецца нароўнi як напiсанне гаршчок, так i напiсанне гаршок.

А ёсць жа яшчэ гладыш — збан без ручкi, у якiм вельмi добра захоўвалася малако. А былi ў нашых вёсках распаўсюджаныя яшчэ i збанкi, гарлачыкi-ручасцiкi, гаршкi-спарышы, калi дзве ёмiстасцi злучалiся ў адну, паноснiкi, пражальнiкi, стаўбункi, макацёры. Самi гэтыя назвы збаноў гавораць за сябе, гавораць: у якой рабоце служылi яны людзям. Цяпер такой службы практычна няма. Хоць... Той, хто не губляе повязяў з вёскай, хто захоўвае даўнiну, можа пачуць асалоду выпiць малака з гляка. А ў нас дома збан i сёння служыць для гатавання раўгенi з жытняй мукi.

Алесь Касцень.

г. Паставы.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалi вельмi любiў грузiнскiя кiнакамедыi. За iх своеасаблiвы гумар, досцiп, за каларыт грузiнскага жыцця, якi нам быў дзiўнаватым. Люблю i сёння, ал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика