21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Божы чалавек з вёскі Божына

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Божы чалавек з вёскі Божына

Цi задумвалiся вы калi-небудзь, чым вы будзеце займацца, калi вам будзе 60 цi 70 гадоў? Нешта мне здаецца, што большасць адказала б: не ведаю, а яшчэ большая колькасць: нiчога не буду рабiць!

Напрыклад я ў такiм ганаровым узросце буду сядзець у крэсле з таямнiчай усмешкай i ўсiм сваiм выглядам паказваць: так! Я ведаю гэта жыццё... Буду хадзiць на праменады, пiсаць мемуары, вывучаць часопiс "Здароўе" i ... вязаць шкарпэткi. Менавiта так. Бо ўсе бабулi павiнны вязаць шкарпэткi. А дзядулi? Што павiнны рабiць яны?

Цiкавы адказ на гэта пытанне - жыццё i сталасць Адама Мiкалаевiча Папругi, энтузiяста i гiсторыка, чалавека разумнага i цiкавага.

Напрыклад я ў такiм ганаровым узросце буду сядзець у крэсле з таямнiчай усмешкай i ўсiм сваiм выглядам паказваць: так! Я ведаю гэта жыццё... Буду хадзiць на праменады, пiсаць мемуары, вывучаць часопiс "Здароўе" i ... вязаць шкарпэткi. Менавiта так. Бо ўсе бабулi павiнны вязаць шкарпэткi. А дзядулi? Што павiнны рабiць яны?

Цiкавы адказ на гэта пытанне - жыццё i сталасць Адама Мiкалаевiча Папругi, энтузiяста i гiсторыка, чалавека разумнага i цiкавага.

 

Напрыклад я ў такiм ганаровым узросце буду сядзець у крэсле з таямнiчай усмешкай i ўсiм сваiм выглядам паказваць: так! Я ведаю гэта жыццё... Буду хадзiць на праменады, пiсаць мемуары, вывучаць часопiс "Здароўе" i ... вязаць шкарпэткi. Менавiта так. Бо ўсе бабулi павiнны вязаць шкарпэткi. А дзядулi? Што павiнны рабiць яны?

Цiкавы адказ на гэта пытанне - жыццё i сталасць Адама Мiкалаевiча Папругi, энтузiяста i гiсторыка, чалавека разумнага i цiкавага.

Адам Мiкалаевiч нарадзiўся ў вёсцы Божына, на Бярэзiншчыне. З гонарам можа сказаць, што жыццё пражыў цiкава.

Скончыў Мiнскi Полiтэх, пасля вучыўся у горадзе Роўна, закончыў i школу малодшых авiяспецыялiстаў у Феадосii. Так бы мовiць, паездзiў па свеце, людзей паглядзеў, сябе паказаў.

Служыў у армii, быў камандзiрам агнявых установак на самалёце ТУ-4, працаваў у навукова-даследчым iнстытуце "БелНДІпалiвапраект". Больш як два дзесяцiгоддзi там працаваў — абышоў усю Беларусь, шукаючы торф.

А ў 1989 годзе зацiкавiўся справай, што зацягнула на ўсё жыццё - краязнаўствам. А здарылася гэта так.

Адам Мiкалаевiч прачытаў у газеце, што жыхары вёскi Нёман Уздзенскага раёна хочуць вярнуць сваёй вёсцы спрадвечную назву — Магiльнае. Гэта i дало штуршок, бо яго родная вёска з далёкага 1964 года называлася Прырэччам. I Адам Мiкалаевiч прыняў рашэнне. Ён звярнуўся ў Акадэмiю навук, да Мiхаiла Фёдаравiча Спiрыдонава. Той параiў "раскапаць" як мага больш гiстарычных звестак пра в. Божына.

Тады Адам Мiкалаевiч якраз вярнуўся на Радзiму даглядаць бацьку i ў вольны час займаўся краязнаўствам. Гэтая праца - цяжкая, таму рухалася марудна. Ужо на пенсii ён працягваў шукаць звесткi пра Божына ў кнiгах, успамiнах, энцыклапедыях.

Ён хадзiў па хатах, збiраў подпiсы, друкаваў артыкулы ў раённай газеце...

Дзякуючы няўрымслiвасцi i працавiтасцi Адама Папругi, вёска Божына зноў вярнула сабе спрадвечную назву.

Дарэчы, першы успамiн пра Божына датуецца часамi Вiтаўта. З тых часоў вёску неаднаразова перадорвалi. У 1600-я гады Божына стала ўласнасцю роду Валовiчаў.

На пачатку XIX стагоддзя маёнтак Божына належаў графу Плятэру. З яго дапамогай ў Божыне адкрылася свецкае вучылiшча для дзяцей бедных дваран, слуг. Пазней яно ператварылася ў багадзельню. Так што Божына, акрамя цiкавай гiсторыi, адметнае i першай у раёне школай.

Акрамя гэтага, шануюць i паважаюць божынцы сваю мясцовую славутасць - Адама Папругу. За сваё жыццё тут гэты чалавек шмат паспеў зрабiць: нават атрымаць медаль "За адвагу на пажары". Тады ён выратаваў цэлую сям’ю. У Божыне гарэла хата. Людзi не паспелi выскачыць, а дах ужо асеў.

Дзяўчынка Зойка забiлася, схавалася пад ложак. Яе бацькоў выратавальнiк вывеў праз дзверы, а Зойку выносiў праз акно. Зараз яна ўжо вялiкая. Дзяцей нарадзiла. Але, думаю, Адама Папругу, свайго выратавальнiка памятае.

Адам Мiкалаевiч знайшоў сваю радаслоўную да 5-га калена. Даведаўся, што яго прадзеда пан выменяў на сабаку. А ён, гэты ж самы прадзед, — кавалер 3 (!) Георгiеўскiх крыжоў.

Калi хто не ведае, Георгiеўскi крыж — узнагарода вельмi высокая i рэдкая. Яе можна атрымаць толькi за подзвiг на ратным полi. Дык вось, гэтыя крыжы продак Адама Папругi прамяняў у вайну савецкаму генералу на соль...

Генерал купiўшы крыжы, доблесцi сабе не прыбавiў.

За сваё жыццё нашчадак сапраўднага воiна Адам Папруга ўзняў шмат балючых i хвалюючых кожнага вяскоўца пытанняў: працаваў над даследчай працай больш за год, аддаў гэта ўсё ў адну газету i... атрымаў адмову. Не надрукавалi.

Адам Паруга сам вылiчыў смяротнасць i нараджальнасць па Бярэзiнскiм раёне, зрабiў поўны аналiз вады ў калодзежах сваёй вёскi, з’ездзiў у хiмiка-аналiтычную лабараторыю i вызначыў, што пры дапушчальнай норме нiтратаў 43 мг на л у самым лепшым калодзежы ў вёсцы нiтратаў было пад 90...Адам Папруга выклiкаў спецыялiстаў, прыехала камiсiя, разабрала прыдарожнае гумно, дзе быў склад нiтратаў, i ачысцiла зямлю.

- А ўсе начальнiкi атрымалi штраф, — дадае Адам Мiкалаевiч.

Вось такi чалавек. I калi гавораць: дакапацца да iсцiны, то гэта пра яго... Выгадаваць сына, пасадзiць дрэва, пабудаваць дом... Таксама пра яго! Адам Мiкалаевiч выгадаваў трох сыноў, збудаваў двухпавярховы дом i пасадзiў цэлы сад. У яго цудоўная жонка, такая ж няўрымслiвая як i ён. У яго любiмая краязнаўчая работа, шмат цiкавых рэдкiх кнiг, добрыя сябры i шыкоўныя вусы, у якiх ён любiць хаваць усмешку.

Я гляджу на яго i думаю: нiколi ў жыццi не скажаш, што гэтаму жваваму, рухаваму мужчыну 78 гадоў. Столькi энергii, мэтанакiраванасцi ў яго рухах, якi агеньчык свецiцца ў яго вачах!

А яшчэ Адам Папруга - добрай душы чалавек. Пра такiх як ён, звычайна кажуць: у сэрцы Бог жыве.

Жывiце доўга i будзьце шчаслiвым, божы чалавек, Адам Папруга!

Iрына Раманiва.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi задумвалiся вы калi-небудзь, чым вы будзеце займацца, калi вам будзе 60 цi 70 гадоў? Нешта мне здаецца, што большасць адказала б: не ведаю, а яшчэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика