Гонар звацца паэтам
Гонар звацца паэтам
Свой "Дзень нараджэння" паэт Сяргей Грахоўскi аднойчы вырашыў адзначыць усёй грамадой — так называлася яго першая кнiга. І цяпер, калi творцы няма на гэтым свеце, яго дзень нараджэння застаецца святам для чытачоў. Да яго 95-годдзя ў Лiтаратурным музеi iмя Петруся Броўкi адкрылася выстава "Святло паэта". Святло найперш нясуць кнiгi Сяргея Грахоўскага — iх выйшла больш за 60. Хоць да чытача гэты аўтар стаў адкрыты ў сталым узросце, загартаваным сталiнскiмi лагерамi, дзе прайшло амаль 20 гадоў яго жыцця. Але нягледзячы на ўсе выпрабаваннi ён здолеў захаваць вышыню духу, заставаўся iнтэлiгентным i добразычлiвым, творчым чалавекам. У тых умовах, сярод людзей, якiя iмкнулiся выжыць любым шляхам, ён iмкнуўся захаваць ў сабе чалавека, каб мець гонар звацца паэтам. Пра лёс i пра творчасць гэтага чалавека, якi быў надзелены рознымi талентамi, распавядаюць фотаздымкi з сямейнага архiва, якiя прадставiла дачка паэта Таццяна Грахоўская. Тут жа яго рукапiсы, запiсныя кнiжкi. I думкi пра чалавечы свет, якiя даносяць яго кнiгi. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой "Дзень нараджэння" паэт Сяргей Грахоўскi аднойчы вырашыў адзначыць усёй грамадой — так называлася яго першая кнiга. І цяпер, калi творц |
|