У Зэльве адкрылі помнiк каню i абрабавалi магазiн
У Зэльве адкрылі помнiк каню i абрабавалi магазiн
18 i 19 кастрычнiка зэльвенцы святкавалi 750-годдзе свайго роднага гарадскога пасёлка. Сапраўды, першае ўпамiнанне Зэльвы ў Іпацьеўскiм летапiсе адносiцца да 1258 года, хоць Зэльва значна старэйшая. За сем з паловай стагоддзяў яна зведала i войны, i перамогi, i турботы, i радасцi. У пачатку XVII стагоддзя ў Зэльве iснавалi 2 млыны, рамесны пасад i, што дзiўна, было ажно 17 корчмаў. У 1721 годзе Антонiй Казiмiр Сапега атрымаў дазвол ад караля Аўгуста II на правядзенне ў Зэльве штогадовых Ганненскiх кiрмашоў. А ў 1860 годзе ў Зэльве было адкрыта народнае вучылiшча, працавалi аптэка, пошта, спiртзавод, 12 крамаў, знаходзiлася праўленне гмiны. Насельнiцтва ў Зэльве тады налiчвалася больш за 2 тысячы чалавек. У другой палове ХХ стагоддзя ў Зэльве былi адкрыты ААТ "Сельгасхiмiя", трыкатажная фабрыка "Зальвянка", дзiцячы лагер "Блакiтная хваля", завершана будаўнiцтва вадасховiшча i г.д. Зэльвеншчына дала Беларусi такiх вядомых вучоных i лiтаратараў, як доктар тэхнiчных навук Уладзiмiр Клубовiч, доктар педагагiчных навук Сяргей Сiдар, вучоны-генетык Антон Жэбрак, доктар фiлалагiчных навук Павел Сцяцко i iнш. Святкаваць 750-годдзе горада прыехалi шмат гасцей. Таму зэльвенскi народ на свяце павесялiўся ад душы. Два днi ў гарадскiм пасёлку спявалi i танцавалi калектывы "Лiцвiнскi хмель", "Тяни-Толкай" з Мiнска, цыганскi ансамбль "Джана Рома" з Ашмянаў, гурт "Сваякi" з Мазыра, артысты Гродзенскай фiлармонii, дзiцячыя калектывы i iншыя. Былi на свяце святочны феерверк i дыскатэка, працавалi гандлёвыя крамы, ладзiлiся спартыўныя мерапрыемствы. У Зэльвенскай цэнтральнай бiблiятэцы адбылася прэзентацыя кнiгi паэтаў Зэльвешчыны "Зоры над Зальвянкай". Дарэчы, 49-гадовы паэт Уладзiмiр Мазго стаў ганаровым грамадзянiнам Зэльвы. Падчас юбiлейных урачыстасцяў у Зэльве быў адкрыты помнiк каню. На жаль, не абышлося i без сумнай навiны. У першы дзень святкавання невядомыя абрабавалi магазiн "Галантарэя" i знеслi шмат залатых вырабаў. Сяргей ЧЫГРЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўды, першае ўпамiнанне Зэльвы ў Іпацьеўскiм летапiсе адносiцца да 1258 года, хоць Зэльва значна старэйшая. За сем з паловай стагоддзяў яна зведал
|
|