21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сёлета "восень" прыйдзе на месяц раней

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета "восень" прыйдзе на месяц раней

22 кастрычнiка ў Беларускай дзяржаўнай фiлармонii стартуе 35-ы Мiжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень".

Нядаўна ў Белдзяржфiлармонii праводзiлася паказальная пажарная эвакуацыя. Вайскоўцы занялi крэслы ў канцэртнай зале, падрыхтавалi секундамеры i, здаецца, зусiм не прыслухоўвалiся да апошнiх акордаў "Лiрычнай сiмфонii" Цамлiнскага, якая гучала са сцэны ў выкананнi Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь. Але калi музыканты паспяхова выбралiся з ўяўнага агню на свежае паветра, выратавальнiкi, быццам згаварыўшыся, сталi падыходзiць да дырыжора Аляксандра Анiсiмава i пытацца: "Калi мы зможам зноў паслухаць вашу музыку?"

Нават абывацелю з першых нот становiцца зразумелым, што "Лiрычная сiмфонiя" надзвычай складаная для выканання. Напэўна, таму з 1923 года, якi падарыў нам гэты твор, дзецiшча Цамлiнскага толькi аднойчы гучала ў Маскве i нiколi — у беларускай сталiцы. Нядзiўна, што крытыкi загадзя называюць гэтую прэм’еру адным з самых яркiх момантаў сёлетняга мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Беларуская музычная восень", якi будзе праходзiць у Мiнску з 22 кастрычнiка па 20 лiстапада.

Сёлета "восень" настане на месяц раней, што дазволiць ёй размiнуцца з кiнафестывалем "Лiстапад", якi ў апошнiя гады адбiраў у фiлармонii частку публiкi. Яшчэ адно прыемнае адрозненне сёлетняга свята ў тым, што ў параўнаннi з мiнулым годам яго фiнансаванне павялiчылася амаль у тры разы. Гэта дазволiла запрасiць на фестываль сапраўдных зорак класiчнай музыкi, аб якiх беларускiм слухачам раней прыходзiлася толькi марыць.

Так, у дзень адкрыцця "Беларускай музычнай восенi" ў Вялiкай канцэртнай зале Белдзяржфiлармонii разам з сiмфанiчным аркестрам Расii iмя Я. Святланава выступiць легендарны пiянiст Дзянiс Мацуеў, якi, накiроўваючыся са сваiм гастрольным турам з Вiльнюса ў Кiеў, на шэсць гадзiн спынiцца ў Мiнску.

24 кастрычнiка стане важнай вехай ў гiсторыi Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь, бо творы, якiя ён выканае — гэта музычны Алiмп, пакарыць якi асмелiцца далёка не кожны калектыў. У выкананнi музыкантаў прагучыць ужо згаданая "Лiрычная сiмфонiя" Цамлiнскага i сiмфанiчная паэма Штрауса "Жыццё героя". Не кожная музычная ўстанова здольная паставiць апошнi твор, бо паводле задумкi аўтара, для яго патрэбна вялiкая колькасць музыкантаў.

— Але нам не давялося закрываць стаўкi замежнымi выканаўцамi, — зазначае дырыжор аркестра Аляксандр Анiсiмаў. — Вялiкае шчасце, што фiлармонiя ў сiлах утрымлiваць аркестр у сто чалавек.

Дарэчы, Белдзяржфiлармонiя — адзiная на прасторах СНД, якая мае пры сабе не два-тры калектывы, як у iншых краiнах, а больш за дзясятак. Сярод iх тры аркестры i побач з iмi — струнны квартэт, харавая капэла i паэтычны тэатр аднаго акцёра "Зьнiч" — у фiлармонii добра разумеюць, што сёння малыя формы папулярныя не менш за вялiкiя.

Менавiта таму крытыкi гарантуюць поспех "Маскоўскаму трыо", якое завiтае ў Мiнск 6 лiстапада. Яго салiсты Аляксандр Бандуранскi, Уладзiмiр Іваноў i Мiхаiл Уткiн — прафесары Маскоўскай кансерваторыi, якiя iграюць разам ужо 35 гадоў.

Але калi з iх творчасцю нашы суайчыннiкi знаёмыя даволi добра, то музыка французскага кампазiтара Эрыка Важлана (яго творчы вечар адбудзецца ў Малой зале Белдзяржфiлармонii iмя Р. Шырмы 4 лiстапада) стане для Беларусi сапраўдным адкрыццём. Мелодыi, падобных да якiх мы яшчэ не чулi, абяцаюць зацiкавiць як спецыялiстаў, так i простых слухачоў.

А канцэрт, якi пройдзе ў гэтай жа зале 10 лiстапада, стане асаблiвым для маладой цымбалiсткi Галiны Лазовiк, бо ён адначасова будзе i iспытам, за якi дзяўчына атрымае адзнаку.

Дарэчы, сёлета бiлеты на канцэрты можна набыць не толькi праз касы, але i праз афiцыйны сайт фiлармонii. Там жа змешчана iнфармацыя пра ўсiх удзельнiкаў "музычнай восенi".

Вiкторыя Крупянькова. Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 кастрычнiка ў Беларускай дзяржаўнай фiлармонii стартуе 35-ы Мiжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень". Нядаўна ў Белд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика