Вынікi дзейнасцi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання
Вынікi дзейнасцi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання
Асноўныя намаганнi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання былi засяроджаны на ўдасканаленнi заканадаўства практычна ва ўсiх яго сферах. У адпаведнасцi з задачамi, пастаўленымi ў штогадовых пасланнях Кiраўнiка дзяржавы беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу, Савет Рэспублiкi забяспечваў комплекснае заканадаўчае рэгуляванне грамадскiх адносiнаў зыходзячы з сацыяльна-эканамiчных i палiтычных рэалiй. Заканатворчая дзейнасць. За ўвесь перыяд дзейнасцi Савета Рэспублiкi трэцяга склiкання разгледжаны 471 законапраект, прынята да ведама 75 дэкрэтаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Праведзена вялiкая работа па кадыфiкацыi заканадаўства. За ўвесь перыяд дзейнасцi Савета Рэспублiкi трэцяга склiкання разгледжаны 471 законапраект, прынята да ведама 75 дэкрэтаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Праведзена вялiкая работа па кадыфiкацыi заканадаўства.Актыўнае ўзаемадзеянне Савета Рэспублiкi з суб’ектамi заканадаўчага працэсу садзейнiчала павышэнню якасцi законаў, якiя прымаюцца Парламентам. Калi ў перыяд работы Савета Рэспублiкi першага склiкання доля адхiленых законапраектаў складала 6,6 працэнта, то цяпер — толькi 2,5 працэнта. Колькасць законаў, падпiсаных Прэзiдэнтам з пярэчаннямi, а таксама вернутых у Палату прадстаўнiкоў для паўторнага разгляду i галасавання, знiзiлася з 12,5 працэнта (у другiм склiканнi) да 2,5 працэнта. Вялiкая ўвага надавалася прагназаванню сацыяльна-эканамiчных i iншых наступстваў законаў, якiя прымаюцца. Гэтыя пытаннi вывучалiся i падчас сустрэч членаў Савета Рэспублiкi з працоўнымi калектывамi, а таксама ў ходзе iх удзелу ў сесiях мясцовых Саветаў дэпутатаў, пасяджэннях выканаўчых i распарадчых органаў. У сферы канстытуцыйнага заканадаўства комплексна ўрэгуляваны прававы статус i дзейнасць Парламента, Урада, судовай сiстэмы i органаў пракуратуры. У гэтых мэтах прыняты законы "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь", "Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь", "Аб пракуратуры Рэспублiкi Беларусь", Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў. Разгледжаны праекты законаў, якiя забяспечваюць удасканаленне нарматворчай дзейнасцi, выбарчага заканадаўства i заканадаўства аб дзяржаўнай службе, а таксама якiя прадугледжваюць спрашчэнне парадку прыняцця спадчыны i аказання натарыяльных паслуг. Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур" комплексна i сiстэмна рэгулюе пытаннi ажыццяўлення адмiнiстрацыйных працэдур па зваротах грамадзян. Заканадаўчыя рашэннi ў гэтых сферах накiраваны на рэалiзацыю асноўных канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян i павышэнне эфектыўнасцi функцыянавання дзяржаўнага механiзму ў цэлым. комплексна ўрэгуляваны прававы статус i дзейнасць Парламента, Урада, судовай сiстэмы i органаў пракуратуры. У гэтых мэтах прыняты законы "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь", "Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь", "Аб пракуратуры Рэспублiкi Беларусь", Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў. Разгледжаны праекты законаў, якiя забяспечваюць удасканаленне нарматворчай дзейнасцi, выбарчага заканадаўства i заканадаўства аб дзяржаўнай службе, а таксама якiя прадугледжваюць спрашчэнне парадку прыняцця спадчыны i аказання натарыяльных паслуг. Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур" комплексна i сiстэмна рэгулюе пытаннi ажыццяўлення адмiнiстрацыйных працэдур па зваротах грамадзян. Заканадаўчыя рашэннi ў гэтых сферах накiраваны на рэалiзацыю асноўных канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян i павышэнне эфектыўнасцi функцыянавання дзяржаўнага механiзму ў цэлым.Асаблiвая ўвага надавалася развiццю заканадаўства ў эканамiчнай сферы. Работа была накiравана на павышэнне iнвестыцыйнай прыцягальнасцi нацыянальнай эканомiкi (у тым лiку i на рэгiянальным узроўнi), паляпшэнне дабрабыту насельнiцтва шляхам удасканалення бюджэтнага, падатковага i банкаўскага заканадаўства, яго сiстэматызацыi, заканадаўчага замацавання правоў грамадзян пры аказаннi банкаўскiх, жыллёва-камунальных i iншых паслуг. Прыняцце Бюджэтнага кодэкса, законаў "Аб iпатэцы", "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг", "Аб гарантаваным вяртаннi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў" i "Аб крэдытных гiсторыях" дазволiла ўпершыню на заканадаўчым узроўнi замацаваць рэгламентаваныя названымi актамi пытаннi. Адным з галоўных вынiкаў заканатворчай работы стаў разгляд пакета нарматыўных прававых актаў у мэтах умацавання <І>сацыяльнай палiтыкi дзяржавы ("Аб ахове працы", "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", "Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi" i iнш). Змяненнi i дапаўненнi, унесеныя ў шэраг законаў у сферы сям’i, мацярынства i дзяцiнства (Кодэкс аб шлюбе i сям’i, законы "Аб правах дзiцяцi", "Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей" i iнш.), дазволяць забяспечыць належную сацыяльную абарону сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей, а таксама дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без апекi бацькоў. Новая рэдакцыя закона "Аб ахове здароўя" забяспечыць рэалiзацыю правоў грамадзян на даступную i квалiфiкаваную медыцынскую дапамогу.За справаздачны перыяд комплексна разгледжаны пытаннi ўдасканалення заканадаўчага рэгулявання ў сферы прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя. Прыняцце Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi дазволiць актывiзаваць рынкавыя метады рэгулявання абароту зямельных участкаў i вывесцi гэты рэсурс з ценявога абароту. У мэтах удасканалення грамадскiх адносiнаў у сферы разведкi, выкарыстання i аховы сыравiнных рэсурсаў прыняты Кодэкс аб нетрах. Рэалiзацыя яго палажэнняў будзе садзейнiчаць больш дзейснай ахове нетраў ад спусташэння i забруджання, а таксама забеспячэнню канстытуцыйнага права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. На сесiях Савета Рэспублiкi трэцяга склiкання разгледжаны законапраекты якiя вызначаюць агульныя накiрункi знешнепалiтычнай i мiжнароднай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь ("Аб зацвярджэннi Асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь", "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь", "Аб дзяржаўным рэгуляваннi знешнегандлёвай дзейнасцi" i iнш.). Савет Рэспублiкi ўхвалiў шэраг законаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў, якiя рэгулююць вiзавыя пытаннi, пытаннi падатковых i мытных узаемаадносiнаў, арганiзацыi паветраных, аўтамабiльных i водных зносiнаў, iнвестыцыйнага i гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, культуры i спорту, а таксама ўзаемадзеяння ў прававой сферы, у сферы бяспекi i барацьбы са злачыннасцю. Пашырылася прававая база i ў сферы нацыянальнай бяспекi. Намi ўхвалены законы "Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублiкi Беларусь", "Аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю", "Аб супрацьдзеяннi экстрэмiзму", "Аб барацьбе з карупцыяй" i г.д. Мiжнародная дзейнасць. Мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва Савета Рэспублiкi ажыццяўлялася на падставе агульнапрызнаных нормаў мiжнароднага права i прынцыпу шматвектарнасцi знешняй палiтыкi нашай краiны. Мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва Савета Рэспублiкi ажыццяўлялася на падставе агульнапрызнаных нормаў мiжнароднага права i прынцыпу шматвектарнасцi знешняй палiтыкi нашай краiны.Шматбаковае супрацоўнiцтва з мiжпарламенцкiмi арганiзацыямi — адзiн са складнiкаў знешнепалiтычнай дзейнасцi Савета Рэспублiкi. Для ажыццяўлення кантактаў, умацавання i развiцця сувязяў з мiжнароднымi парламенцкiмi арганiзацыямi члены Савета Рэспублiкi ўключаны ў склад 11 аб’яднаных пастаянна дзебчых дэлегацый Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, якiя прадстаўляюць наш заканадаўчы орган у мiжпарламенцкiх арганiзацыях — Парламенцкiм Сходзе Саюза Беларусi i Расii, Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, Мiжпарламенцкай Асамблеi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Мiжпарламенцкiм Саюзе, Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, Мiжпарламенцкай асамблеi праваслаўя, парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. з мiжпарламенцкiмi арганiзацыямi — адзiн са складнiкаў знешнепалiтычнай дзейнасцi Савета Рэспублiкi. Для ажыццяўлення кантактаў, умацавання i развiцця сувязяў з мiжнароднымi парламенцкiмi арганiзацыямi члены Савета Рэспублiкi ўключаны ў склад 11 аб’яднаных пастаянна дзебчых дэлегацый Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, якiя прадстаўляюць наш заканадаўчы орган у мiжпарламенцкiх арганiзацыях — Парламенцкiм Сходзе Саюза Беларусi i Расii, Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, Мiжпарламенцкай Асамблеi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Мiжпарламенцкiм Саюзе, Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, Мiжпарламенцкай асамблеi праваслаўя, парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. Двухбаковае мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва Савета Рэспублiкi было накiравана на дасягненне канкрэтных вынiкаў у сферы эканомiкi, гандлю, адукацыi, навукi, культуры i iнш. У мэтах рэалiзацыi прынцыпу шматвектарнасцi ў знешняй палiтыцы нашай краiны ў Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь функцыянавала 46 рабочых груп па супрацоўнiцтве з парламентамi замежных дзяржаў. Адным з прыярытэтных у рабоце Савета Рэспублiкi працягвае заставацца расiйскi накiрунак. Дзелавыя i сяброўскiя адносiны звязваюць Рэспублiку Беларусь з Арменiяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Малдовай i Украiнай. З парламентамi гэтых дзяржаў падпiсаны двухбаковыя пагадненнi аб супрацоўнiцтве. з мiжпарламенцкiмi арганiзацыямi — адзiн са складнiкаў знешнепалiтычнай дзейнасцi Савета Рэспублiкi. Для ажыццяўлення кантактаў, умацавання i развiцця сувязяў з мiжнароднымi парламенцкiмi арганiзацыямi члены Савета Рэспублiкi ўключаны ў склад 11 аб’яднаных пастаянна дзебчых дэлегацый Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, якiя прадстаўляюць наш заканадаўчы орган у мiжпарламенцкiх арганiзацыях — Парламенцкiм Сходзе Саюза Беларусi i Расii, Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, Мiжпарламенцкай Асамблеi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Мiжпарламенцкiм Саюзе, Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, Мiжпарламенцкай асамблеi праваслаўя, парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. Савета Рэспублiкi было накiравана на дасягненне канкрэтных вынiкаў у сферы эканомiкi, гандлю, адукацыi, навукi, культуры i iнш. У мэтах рэалiзацыi прынцыпу шматвектарнасцi ў знешняй палiтыцы нашай краiны ў Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь функцыянавала 46 рабочых груп па супрацоўнiцтве з парламентамi замежных дзяржаў. Адным з прыярытэтных у рабоце Савета Рэспублiкi працягвае заставацца расiйскi накiрунак. Дзелавыя i сяброўскiя адносiны звязваюць Рэспублiку Беларусь з Арменiяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Малдовай i Украiнай. З парламентамi гэтых дзяржаў падпiсаны двухбаковыя пагадненнi аб супрацоўнiцтве.У апошнiя гады актыўна развiваюцца сувязi Савета Рэспублiкi з парламентамi Азii, Афрыкi i Лацiнскай Амерыкi. Устаноўлены больш цесныя кантакты з заканадаўчымi органамi Венесуэлы, Кубы, ПАР, Iндыi, Iрана, Судана, Турцыi. Акрамя таго, Савет Рэспублiкi развiваў двухбаковае i шматбаковае мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва з многiмi дзяржавамi Еўрапейскага саюза (Бельгiяй, Вялiкабрытанiяй, Германiяй, Iталiяй, Славакiяй, Славенiяй i iнш.). Савет па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання. На якасна новы ўзровень выйшла работа Савета Рэспублiкi па арганiзацыi ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i Савета дэпутатаў. У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. № 21 "Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва" ў 2007 годзе пры Савеце Рэспублiкi створаны Савет па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання. На якасна новы ўзровень выйшла работа Савета Рэспублiкi па арганiзацыi ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i Савета дэпутатаў. У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. № 21 "Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва" ў 2007 годзе пры Савеце Рэспублiкi створаны Савет па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання.Год работы паказаў, што рашэнне аб утварэннi гэтага каардынуючага органа было своечасовым i апраўданым. Створаны дзейсны механiзм выяўлення надзённых праблем людзей i кантролю над iх вырашэннем. У гэты перыяд вывучаны пытаннi ўмацавання бюджэтаў Саветаў дэпутатаў пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню ў раёнах, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў прапрацаваны i ўключаны ў праекты рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў на чарговы год прапановы аб накiраваннi фiнансавых рэсурсаў на сацыяльную i эканамiчную рэабiлiтацыю гэтых тэрыторый. Саветам па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання разам з органамi дзяржаўнага кiравання прааналiзаваны пытаннi перадачы сiстэм водазабеспячэння, дарог i iншых сацыяльна значных аб’ектаў на баланс спецыялiзаваных арганiзацый, а таксама забеспячэння вулiчнага асвятлення сельскiх населеных пунктаў i ўнесены канкрэтныя прапановы па iх вырашэннi. Надалей органам мясцовай улады ў межах iх паўнамоцтваў належыць узмацнiць кантроль за выкананнем адпаведнымi органамi i арганiзацыямi замацаваных за iмi функцый па забеспячэннi жыццядзейнасцi насельнiцтва. Вялiкая ўвага надаецца пытанням павышэння эфектыўнасцi работы мясцовых Саветаў дэпутатаў. Спецыяльнай рабочай групай распрацаваны планы па ўдасканаленнi справаводства i стварэннi ў 2008—2010 гг. аўтаматызаванай сiстэмы мясцовых Саветаў дэпутатаў (АIС "Мясцовыя Саветы дэпутатаў"). Рэалiзацыя намечаных мераў дазволiць упарадкаваць работу з дакументамi, а ўкараненне аўтаматызаванай сiстэмы значна скароцiць рабочы час, неабходны для iх складання. Адначасова плануецца стварыць iнфармацыйна-аналiтычны партал i падключыць усе мясцовыя Саветы дэпутатаў да сiстэмы абароненай электроннай пошты органаў дзяржаўнага кiравання i даць iм магчымасць аператыўнага абмену iнфармацыяй i доступу на ўказаны партал. Савет па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання зарэкамендаваў сябе як дзейсны кансультатыўны орган, якi выпрацоўвае канкрэтныя шляхi вырашэння праблем, што ўзнiкаюць на месцах. Надалей варта больш увагi надаваць пытанням каардынацыi намаганняў органаў мясцовай улады i органаў дзяржаўнага кiравання, накiраваных на задавальненне паўсядзённых патрэб насельнiцтва. Работа са зваротамi грамадзян. Як сказана Кiраўнiком дзяржавы ў штогадовым Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу, вышэйшае прызванне парламентарыя — "дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, прыняць зацiкаўлены ўдзел у яго няпростых жыццёвых абставiнах, выручыць i падтрымаць яго". Адным з прыярытэтных накiрункаў у дзейнасцi Савета Рэспублiкi трэцяга склiкання была работа са зваротамi грамадзян. За гэты перыяд у Савет Рэспублiкi паступiла амаль тры з паловай тысячы заяў i прапаноў. Прыём грамадзян членамi Савета Рэспублiкi быў арганiзаваны на сiстэмнай аснове i ажыццяўляўся ў рэгiёнах i непасрэдна ў Савеце Рэспублiкi. Членамi Прэзiдыума Савета Рэспублiкi праведзена каля 350 асабiстых прыёмаў грамадзян, прынята больш за дзве тысячы наведвальнiкаў. Як сказана Кiраўнiком дзяржавы ў штогадовым Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу, вышэйшае прызванне парламентарыя — "дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, прыняць зацiкаўлены ўдзел у яго няпростых жыццёвых абставiнах, выручыць i падтрымаць яго". Адным з прыярытэтных накiрункаў у дзейнасцi Савета Рэспублiкi трэцяга склiкання была работа са зваротамi грамадзян. За гэты перыяд у Савет Рэспублiкi паступiла амаль тры з паловай тысячы заяў i прапаноў. Прыём грамадзян членамi Савета Рэспублiкi быў арганiзаваны на сiстэмнай аснове i ажыццяўляўся ў рэгiёнах i непасрэдна ў Савеце Рэспублiкi. Членамi Прэзiдыума Савета Рэспублiкi праведзена каля 350 асабiстых прыёмаў грамадзян, прынята больш за дзве тысячы наведвальнiкаў.Узмацненне ўзаемадзеяння з органамi мясцовага кiравання, а таксама цеснае супрацоўнiцтва парламентарыяў з раённымi i сельскiмi Саветамi дэпутатаў садзейнiчалi таму, што кожны другi зварот, накiраваны членам Савета Рэспублiкi па пытаннях, якiя адносяцца да кампетэнцыi мясцовых органаў улады, быў вырашаны iм станоўча. Гэта ў многiм стала магчымым дзякуючы правядзенню парламентарыямi асабiстага прыёму на месцах. Такiм чынам, Савет Рэспублiкi трэцяга склiкання ўнёс iстотны ўклад у забеспячэнне стабiльнага развiцця нашага грамадства, аптымiзацыю заканадаўства, умацаванне пазiцый Рэспублiкi Беларусь на мiжнароднай арэне, а таксама садзейнiчаў узмацненню ролi мясцовых органаў улады. Зноў абраным парламентарыям давядзецца працягваць iснуючыя добрыя традыцыi i сiстэмную работу на карысць роднай Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя намаганнi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання былi засяроджаны на ўдасканаленнi заканадаўства практыч
|
|