Пераможцам конкурсу "Лепшы вясковы падворак" стала сям’я Перамотавых з Віцебскай вобласцi
Пераможцам конкурсу "Лепшы вясковы падворак" стала сям’я Перамотавых з Віцебскай вобласцi
Пераможцам рэспублiканскага конкурсу "Лепшы вясковы падворак" стала сям’я Аляксея i Наталлi Перамотавых з Вiцебскай вобласцi. Такое спаборнiцтва правёў Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi. Сям’я Перамотавых жыве ва ўласным доме толькi тры гады. Але любоў гаспадароў да сваёй зямлi, свайго дома вiдавочная — i сам дом, i прысядзiбная гаспадарка ўтрымлiваюцца ў iдэальным парадку, у садзе шмат слiў, яблынь i груш, тэрыторыя прыгожа аформлена. Сям’я Перамотавых выхоўвае чацвярых дзяцей. Яны дапамагаюць бацькам па гаспадарцы, разам даглядаюць сад i агарод. Пры падвядзеннi вынiкаў конкурсу звярталася ўвага не толькi на арыгiнальнасць афармлення дваровай тэрыторыi, але i санiтарна-гiгiенiчнага стану падворкаў, выкарыстанне нацыянальных традыцый у афармленнi падворка, жылога дома, а таксама стварэнне ўмоў для паўнацэннага развiцця дзяцей у сям’i (спартыўныя пляцоўкi, дзiцячыя пакоi). Другое месца ў спаборнiцтве занялi Вiталь i Аксана Агароднiкi з Мiнскай вобласцi, трэцяе — Мiкалай i Таццяна Пiпер з Брэсцкай вобласцi. Усяго на ўдзел у конкурсе былi пададзены заяўкi ад 850 сем’яў. Іх колькасць у параўнаннi з мiнулым годам павялiчылася ўдвая. На сустрэчы з пераможцамi першы сакратар ЦК БРСМ Юрый Крывадубскi адзначыў, што за два гады конкурс стаў вельмi папулярным сярод моладзi. Ён выказаў надзею, што налета ў мерапрыемстве возьмуць удзел яшчэ больш маладых сем’яў, асаблiва з лiку членаў маладзёжнай арганiзацыi. Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцам рэспублiканскага конкурсу "Лепшы вясковы падворак" стала сям’я Аляксея i Наталлi Перамотавых з Вiцебскай вобласцi. Такое спаборнi
|
|