21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Едзем у вёску! Узяў. А што даў?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Едзем у вёску! Узяў. А што даў?

Летась пры садзейнiчаннi ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама на пастаяннае, як мяркуецца, пражыванне ў сельскую мясцовасць пераехалi з абласнога цэнтра тры сям’i, сёлета за дзевяць месяцаў — дзве. Усе яны атрымалi працу, жыллё, фiнансавую дапамогу. І што ж далей?

У кожным упраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ёсць звесткi аб наяўнасцi вакансiй i свабоднага жылля ў сельскагаспадарчых арганiзацыях, прычым не толькi ў гэтым, але i ва ўсiх рэгiёнах Беларусi. Да прыкладу, на Гродзеншчыне на 1 жнiўня гэтага года адпаведная iнфармацыя паступiла з сямi раёнаў. У Гродзенскiм раёне толькi адна гаспадарка паведамiла аб дзвюх вакансiях — жывёлавода i механiзатара з зарплатай 300 тысяч рублёў i пражываннем у нядобраўпарадкаваных сельскiх дамах. Так, варыянты незайздросныя, ды i тых, як бачна, мiзар. Забяспечанасць кадрамi на тых жа фермах тлумачыцца тым, што ў гэтым, самым эканамiчна моцным раёне вобласцi ўкараняюцца сучасныя тэхналогii, якiя скарачаюць залежнасць ад колькасцi работнiкаў.

Аднак значна большы выбар, а шмат дзе i больш прывабныя ўмовы па жыллi (нават добраўпарадкаваныя кватэры i дамы катэджнага тыпу) i зарплаце прапануюцца перасяленцам у iншых раёнах — Карэлiцкiм, Навагрудскiм, Свiслацкiм, Зэльвенскiм. У некаторых сельгаспрадпрыемствах маецца нават больш за дзесяць, а то i дваццаць вакансiй па самых розных спецыяльнасцях, прычым не толькi рабочых. Акрамя жывёлаводаў, трактарыстаў, вадзiцеляў, электрагазазваршчыкаў, патрабуюцца i ветэрынарныя ўрачы, аграномы, заатэхнiкi, бухгалтары, эканамiсты, iнжынеры... Мiнiмальная зарплата — у палявода (220 тысяч рублёў), намеснiку дырэктара па жывёлагадоўлi, галоўнаму бухгалтару i прарабу ў адной з гаспадарак абяцаюць 700 тысяч рублёў, а аператару машыннага даення ў сельскагаспадарчым фiлiяле прамысловага прадпрыемства — 750 тысяч рублёў.

Пры гэтым перасяленцам прадастаўляецца не толькi жыллё, але i фiнансавая падтрымка з дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Беспрацоўным, якiя заключылi адпаведны дагавор, выплачваюцца грошы ў памеры пяцiразовай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму (на сёння гэта 1 мiльён 123 тысячы 500 рублёў). Калi ж у складзе сям’i некалькi беспрацоўных, то такая сума выдаецца кожнаму з iх пры ўмове заключэння дагавора i прадастаўлення гарантаванага рабочага месца. Плюс дадаткова грашовыя сродкi ў памеры аднаго бюджэту пражытковага мiнiмуму на кожнага iншага члена сям’i. Акрамя таго, беспрацоўнаму кампенсуюцца выдаткi па праездзе да месца знаходжання наймальнiка i назад. А калi яны знайшлi паразуменне i заключылi дагавор, то кампенсуюцца i затраты па пераездзе ўсёй сям’i на новае месца жыхарства, уключаючы транспарцiроўку маёмасцi. Усе вышэйпамянёныя выплаты ажыццяўляюцца органам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў тэрмiн да пяцi дзён з даты працаўладкавання беспрацоўнага ў адпаведнасцi з дагаворам.

Такiм чынам, людзям, якiя па той цi iншай прычыне не здолелi асталявацца ў горадзе, даецца шанц: дзяржава прадастаўляе фiнансавую падтрымку, а сельгаспрадпрыемствы прапануюць работу i жыллё. Аднак чаргi з ахвотнiкаў перасялiцца ў сельскую мясцовасць ва ўпраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама няма. Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арганiзацыi часовых работ, самазанятасцi i перасялення Аляксандра Цiвончыка, ахвотнiкаў няшмат. Ды i тыя, хто заключыў дагавор i пераехаў на новае месца жыхарства, не заўсёды апраўдваюць надзеi наймальнiкаў.

Летась з Гродна пры садзейнiчаннi службы занятасцi пераехаў на Гомельшчыну мужчына, аднак не затрымаўся, а свайго новага адрасу там не пакiнуў. У СВК "Макараўцы" Бераставiцкага раёна летась пераехала з двума дзецьмi жанчына — працавала на ферме, быццам усё было нармальна. Аднак... Тэлефануем у гаспадарку i даведваемся, што нядаўна яна прапала, а дзяцей, пакуль яе шукаюць, аддалi ў прытулак.

Не задаволены перасяленцамi з Гродна i старшыня сельгаспрадпрыемства "Новы Двор-Агра" Свiслацкага раёна Юрый Палтарак. Сям’i з двума дзецьмi прадаставiлi добраўпарадкаваны дом, мужа i жонку ўладкавалi жывёлаводамi на ферме. Аднак пакуль iх паводзiны па вядомай прычыне ўжывання моцнаградусных напояў не даюць упэўненасцi, што яны прыжывуцца на новым месцы. I можна зразумець крыўду старшынi гаспадаркi i на гэтыя кадры, i на службу занятасцi, з чыёй "падачы" яны туды пераехалi. Хоць, з iншага боку, нiхто не прымушае да заключэння дагавора з гарадскiм беспрацоўным, апошняе слова за кiраўнiком прадпрыемства. Аднак паспрабуй адразу разбярыся, што гэта за людзi...

У падобных выпадках, калi нiякiя меры не дапамогуць, наймальнiк, зразумела, можа скасаваць дагавор з такiм работнiкам i звольнiць яго. Адпаведна страчваецца i права на жыллё, паколькi яно з’яўляецца службовым. Да таго ж, калi перасяленец адпрацаваў на новым месцы менш за год i па няўважлiвай прычыне звальняецца альбо яго звальняюць, то трэба будзе вярнуць дзяржаве атрыманыя ў якасцi фiнансавай падтрымкi грошы.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась пры садзейнiчаннi ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама на пастаяннае, як мяркуецца, пражыванне ў сельс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика