21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лепшая доля? Ёсць!

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшая доля? Ёсць!

Рыба шукае, дзе глыбей, чалавек — дзе лепш. Рыгор, Ганна i маленькая Дар’я Прэдзеiны рашылiся сёлета на адказны ўчынак. З вёскi Баравая Буда Кармянскага раёна пераехалi ў вёску Галееўка Гомельскага. Ганна кажа, што мацi адгаворвала, да гэтага часу плача: вяртайся дадому. Але ж жонка за мужам, як нiтка за iголкай.

Рыгор сваё рашэнне растлумачвае так. У КСУП "Чапаева", дзе 10 гадоў быў галоўным энергетыкам i iнжынерам па ТБ, зарплата — 400 тысяч рублёў, а працаваў з ранiцы да ночы. Жылля чакаў — не дачакаўся. Аднойчы ў газеце пабачыў запрашэнне на работу ў калгас "Урыцкае". Усё дасканала разведаў, з’ездзiў на месца, даведаўся аб перспектыве на жыллё, аб калектыве.

У красавiку сабралi яны рэчы i пераехалi. Дапамогу аказалi абласныя службы занятасцi насельнiцтва. Паводле дагавора, заключанага з кiраўнiком прадпрыемства, маладой сям’i выплацiлi больш за мiльён 700 тысяч рублёў. Цяпер Рыгор працуе ў гаспадарцы "Урыцкае" электрыкам. Гаворыць, i ўмовы працы лепшыя, i зарплата большая. Падчас уборачнай атрымаў звыш мiльёна рублёў.

Праўда, давялося паўтара месяца пажыць у мясцовым iнтэрнаце — яго тут Артэкам называюць — пакуль засяліўся ў новенькi катэдж. Цяпер рамонтныя работы падыходзяць да фiналу i ўжо не сорамна паказаць жыллё з усiмi выгодамi не толькi звонку, але i ўнутры. З жыўнасцi ў iх пакуль толькi кот, але ж у планах — куры i парсюкi.

Ганне давялося мяняць не толькi месца жыхарства, але i прафесiю. Была швачкай, стала свiнаркай. Працаваць цяжка, але заробак — 700 тысяч рублёў, а не 50, як было чатыры гады таму, калi iшла ў "дэкрэт". Аднак галоўны матыў яе рашэння: усё для дзiцяцi. Па-першае, Дашы тут прасторна, па-другое — да абласнога цэнтра рукой падаць.

Штогод у адпаведнасцi з праграмай садзейнiчання занятасцi каля 50 сем’яў на Гомельшчыне становяцца перасяленцамi. Вось i сёлета 43 сям’i ўжо змянiлi месца жыхарства. 18 рашылiся на пераезд з горада ў вёску, 24 — з адной вёскi ў другую, 1 — з горада ў горад. 10 сем’яў пераселена ў гаспадаркi iншых абласцей.

Намеснiк начальнiка камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельнiцтва Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Семiёнаў гаворыць, што нельга гэтую праграму называць праграмай перасялення з горада ў вёску. Звычайна з месца на месца пераязджаюць людзi з рэгiёнаў з устойлiва высокiм узроўнем беспрацоў’я, дзе складана працаўладкавацца. Менавiта такiх беспрацоўных перасяляюць туды, дзе ёсць праца i жыллё. З фонду сацыяльнай абароны выплачваюцца выдаткi, звязаныя з гэтым пераездам. Плюс дадаткова кожнаму беспрацоўнаму — "пад’ёмныя" — матэрыяльная дапамога да пяцi бюджэтаў пражытковага мiнiмуму. Сёлета са сродкаў фонду беспрацоўным i членам iх сем’яў аказана матэрыяльная дапамога i выплачаны камандзiровачныя выдаткi ў суме большай, чым 57 млн рублёў.

Калi чалавек рашаецца штосьцi змянiць у сваiм жыццi, ён хоча, каб гэтыя перамены былi толькi ў лепшы бок. Многiя iмкнуцца з’ехаць з Гомельшчыны у так званыя чыстыя зоны — Вiцебск, Мiнск. У сельскую мясцовасць пры дапамозе службы занятасцi часцей за ўсё пераязджаюць людзi ад 30 да 40 гадоў. Звычайна — невялiкiя сем’i. Ім лягчэй, чым шматдзетным: прыехалi, дом далi, перасялiлiся. У асноўным гэта прадстаўнiкi рабочых прафесiй — даяркi, даглядчыкi жывёлы, паляводы, будаўнiкi шукаюць лепшай долi i большага заробку. Таму што спецыялiсты, як правiла, працу знаходзяць самi.

Ёсць i праблема, з якой час ад часу сутыкаюцца ў гаспадарках. Намеснiк старшынi СВК "Урыцкае" Аксана Шандракова гаворыць, што кiраўнiк абавязкова iмкнецца загадзя даведацца як мага больш аб тых людзях, якiя выказваюць жаданне пераехаць. Але ж здараюцца i праколы. Прыязджае чалавек на год у адпаведнасцi з дагаворам, грошы атрымае, пакруцiцца-пакруцiцца, i далей шукае сабе прытулак у свеце. Зусiм iншая справа — электрык Рыгор Прэдзеiн. Толькi паўгода ў гаспадарцы, а працуе так, што на кожнай планёрцы начальнiк яго ў прыклад iншым ставiць.

Перасяленне па праграме садзейнiчання занятасцi — не пажыццёвае рабства. Пасля абавязковай гадавой адпрацоўкi кожны робiць асабiсты выбар: застацца цi не. Калi ёсць праблемы, чалавек заўсёды мае магчымасць вярнуцца на старое месца жыхарства, або зноў блукаць у пошуках месца пад сонцам.

Былi часы: горад прымаў з вёскi ўсiх. Сёння рух да цывiлiзацыi, з якой асацыюецца мегаполiс, магчыма, не такi буйны. Ён стрымлiваецца вельмi празаiчнымi прычынамi. Калi знайсцi працу яшчэ магчыма, то набыць сваё жыллё ў буйным цэнтры далёка не кожнаму па кiшэнi.

А яшчэ — рух "да зямлi". Многiя з тых, хто ў маладосцi кiнуў свае родныя сядзiбы, пасталеўшы, адчуваюць iмкненне вярнуцца да родных каранёў. А гэта можна зрабiць i без дзяржаўнай праграмы садзейнiчання занятасцi насельнiцтва. Проста па клiчы душы. Тым больш што за апошнiя гады тыя самыя прыдатныя ўмовы жыцця i так званыя выгоды перасталi быць нечым дзiвосным для вёскi.

А Ганна Прэдзеiна з вёскi Галееўка Гомельскага раёна сёлета выкапае зусiм невялiчкi ўраджай морквы i буракоў — усё, што паспела пасадзiць побач з домам. Яна пакуль не вельмi ўпэўнена, што зможа хутка прывыкнуць да новага месца. Аднак, кажа, ёсць ужо суседзi, да якiх можна звярнуцца па соль. Лягчэй за ўсiх адаптавалася ў новых умовах дачка Даша — яна адразу знайшла сябровак. Малая кажа: "Мама, тата, ну куды мы яшчэ паедзем, у мяне ж тут ёсць свой пакой!".

Iрына Асташкевiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыба шукае, дзе глыбей, чалавек — дзе лепш. Рыгор, Ганна i маленькая Дар’я Прэдзеiны рашылiся сёлета на адказны ўчынак. З вёскi Баравая Буда Кармянска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика