У Беларусі ў 2009 годзе плануецца перасялiць на новае месца жыхарства i працы 315 сем’яў беспрацоўны
У Беларусі ў 2009 годзе плануецца перасялiць на новае месца жыхарства i працы 315 сем’яў беспрацоўных
Дзяржаўная служба занятасцi ў наступным годзе пасадзейнiчае 315 сем’ям беспрацоўных у перасяленнi (з iх згоды) на новае месца жыхарства i працы. Такая мера забеспячэння кадрамi працанедастатковых раёнаў прадугледжана праектам Дзяржаўнай праграмы садзейнiчання занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь на 2009—2010 гады, паведамiлi ў галоўным упраўленнi палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Паводле аператыўных даных, у студзенi — вераснi гэтага года на новае месца жыхарства i працы перасялiлiся 287 сем’яў беспрацоўных (за аналагiчны перыяд летась змянiлi прапiску 208 сем’яў беспрацоўных). Сярод рэгiёнаў рэспублiкi лiдзiруючую пазiцыю па колькасцi тых, хто перасялiўся, займае Вiцебская вобласць (81 сям’я беспрацоўных). Дарэчы, сёлета са сталiцы на перыферыю перасялiлiся 6 сем’яў беспрацоўных. Перасяленне ажыццяўляецца пераважна ў сельскую мясцовасць. Рэалiзацыя гэтага накiрунку дзейнасцi дзяржслужбы занятасцi садзейнiчае пераразмеркаванню працоўнай сiлы на лакальных рынках працы. Як паказвае практыка, у найбольшай ступенi зацiкаўлены ў пераездзе на новае месца жыхарства i працы сем’i з няпоўнагадовымi дзецьмi. Трэць сем’яў перасяленцаў мяняе прапiску ў межах адной вобласцi, астатнiя пераязджаюць у iншы рэгiён краiны. Большасць сем’яў перасяляюцца па маршруце "вёска — вёска". Дзяржаўнай праграмай садзейнiчання занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь на 2008 год устаноўлена планавае заданне па перасяленнi з выплатай грашовай падтрымкi i кампенсацыяй выдаткаў на пераезд 305 сем’яў беспрацоўных. Пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў па рэгiёнах з улiкам рэальных патрэбнасцяў у працоўнай сiле, павышэння тэрытарыяльнай мабiльнасцi вясковага насельнiцтва — вельмi важныя аспекты рэгулявання сiтуацыi на рынку працы. Таму, праiнфармавалi ў мiнiстэрстве, плануецца ўнесцi змяненнi ў дзеючае заканадаўства па ўзмацненнi матэрыяльнага стымулявання беспрацоўных да пераезду ў працанедастатковыя рэгiёны, i ў першую чаргу, з горада ў вясковую мясцовасць. Нагадаем, летась былi павялiчаны памеры матэрыяльнай дапамогi перасяленцам з малых i сярэднiх гарадоў з высокай напружанасцю на рынку працы. Беспрацоўнаму жыхару праблемных у дачыненнi да занятасцi населеных пунктаў пры перасяленнi выплачваецца аднаразовая дапамога ў памеры 7 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму (БПМ), а не 5 БПМ, як астатнiм беспрацоўным, якiя перасяляюцца. Прычым выплата гэтых 2 дадатковых БПМ датычыцца кожнага беспрацоўнага члена сям’i перасяленцаў. Для даведкi: памер бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва ў перыяд з 1 жнiўня па 31 кастрычнiка — Br224 тыс. 700. Незалежна ад месца пражывання перасяленцаў выдзяляецца дапамога ў памеры яшчэ аднаго БПМ на кожнага члена сям’i, якi перасяляецца. Акрамя таго, за сродкi службы занятасцi беспрацоўных камандзiруюць да магчымага будучага наймальнiка для азнаямлення з новым месцам жыхарства i працы. Кампенсуюць таксама выдаткi на пераезд (аплата кошту праезду, перавозкi маёмасцi, сутачныя за час знаходжання ў дарозе). Фiнансаванне на гэтыя мэты са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнпрацы i сацабароны прадугледжана на 2008 год у памеры Br676,3 млн. Алена ПРУС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ў 2009 годзе плануецца перасялiць на новае месца жыхарства i працы 315 сем’яў беспрацоўны Дзяржаўная служба занятасцi ў наступным годзе пасадзейнiчае 315 сем’ям беспрацоўных у перасяленнi (з iх згоды) на новае месца жыхарства i працы. Такая |
|