Бюджэты розныя. Магчымасцi — таксама
Бюджэты розныя. Магчымасцi — таксама
— Мы, жыхары горада Жодзiна, просiм патлумачыць, чаму ў сталiцы пенсiянерам гэтай восенню была аказаная аднаразовая грашовая дапамога "на агароднiну", а на перыферыi — не? Адкуль нераўнапраўе? В.I. Саханевiч, Т.У. Камароўская, Т. Яшына, Н. Кулiнковiч i iншыя (усяго 14 подпiсаў). — Як патлумачыў "Звяздзе" намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, сiтуацыя тлумачыцца такiм чынам. Грошы сталiчным пенсiянерам "на агароднiну" сёлета былi выдаткаваныя паводле рашэння Мiнгарвыканкама, пры гэтым сама дапамога была прафiнансавана выключна з бюджэту горада. У той жа час у Мiнскай вобласцi i iншых рэгiёнах такой магчымасцi не знайшлося. Адпаведна, сталiчныя пенсiянеры сапраўды аказалiся ў больш выйгрышным становiшчы. Разам з тым, заўважыў Валерый Кавалькоў, нiякага парушэння заканадаўства тут няма — прымаць рашэнне аб дадатковай дапамозе тым цi iншым катэгорыям за кошт мясцовых бюджэтаў рэгiёны маюць поўнае права.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мы, жыхары горада Жодзiна, просiм патлумачыць, чаму ў сталiцы пенсiянерам гэтай восенню была аказаная аднаразовая грашовая дапамога "на агародн
|
|