21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бясплатная кватэра: якія варыянты?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бясплатная кватэра: якія варыянты?

Папрацаваў — i атрымаў кватэру. На жаль, гэта вядомая ў "савецкiя" часы практыка па сутнасцi засталася ў мiнулым. Сёння магчымасцi прадастаўлення бясплатнага жылля зведзены да мiнiмуму — стаўка робiцца на будаўнiцтва з крэдытамi. І тым не менш пэўныя варыянты ўсялення ў службовую або сацыяльную кватэру захавалiся. Якiя? Зрэшты, аб гэтым — наша гутарка з намеснiкам загадчыка юрыдычнай кансультацыi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Васiлём Мiкалаевiчам КОРСУКАМ.

За каго магчыма пахадайнiчаць?

Як вядома, раней атрыманне службовага жылля найперш залежала ад спецыяльнага пералiку прафесiй i пасад. Аднак сiтуацыя змянiлася пасля 19 сакавiка мiнулага года. З гэтага часу пералiк скасаваны. Затое з’явiлiся iншыя ўмовы — былi вызначаны катэгорыi грамадзян, якiя маюць права на атрыманне службовых жылых памяшканняў. I, апроч таго, былi прадугледжаны структуры, якiя могуць такiя памяшканнi прадастаўляць.

— У прыватнасцi, адна з такiх структур — Савет Мiнiстраў, — адзначае Васiль Корсук. — Пры наяўнасцi важкiх прычын дзяржаўныя органы i iншыя дзяржарганiзацыi могуць звяртацца з хадайнiцтвам ва Урад з просьбай прадаставiць службовае жыллё тром катэгорыям грамадзян. Па-першае, маладым спецыялiстам, якiя навучалiся "на бюджэце" i пачалi працаваць па размеркаваннi. Па-другое, работнiкам арганiзацый, што знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання больш за 5 Кюры i прыроўненых да iх тэрыторый. I па-трэцяе, асобам у выпадку пераезду з iншага населенага пункта пры прызначэннi на пасаду або ў выпадку пераводу ад аднаго наймальнiка да другога ў сувязi з абгрунтаванай вытворчай цi эканамiчнай неабходнасцю. Праўда, калi маецца на ўвазе перавод, то тут спатрэбiцца пацвердзiць, што ў дадзеным населеным пункце знайсцi паўнавартасную замену "запрошанаму" спецыялiсту немагчыма.

Плюс да таго, яшчэ адзiн орган, праз якi прадастаўляецца службовае жыллё — гэта аблвыканкам. Хадайнiцтвы сюды падаюцца ў дачыненнi да грамадзян, якiя пражываюць у вёсцы i працуюць у сельгасарганiзацыях або ў iншых арганiзацыях, што абслугоўваюць гэтую галiну, а таксама ў дачыненнi да работнiкаў санаторыяў i рэабiлiтацыйных цэнтраў — зноў-такi, калi падобныя ўстановы размешчаныя ў сельскай мясцовасцi.

— Без улiку ўсяго сказанага вышэй службовае жыллё можа прадастаўляцца толькi суддзям, пракурорскiм работнiкам, ваеннаслужачым, супрацоўнiкам мiлiцыi, органаў фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях — за выключэннем ваеннаслужачых-тэрмiноўшчыкаў i курсантаў, — заўважае Васiль Корсук. — Пры гэтым, што да суддзяў i пракурорскiх работнiкаў, то тут заканадаўства прадугледжвае — яны павiнны атрымаць службовыя кватэры не пазней чым праз 6 месяцаў пасля прызначэння на пасаду або пастаноўкi на ўлiк для паляпшэння жылёвых умоў.

Ёсць уласнасць — няма пытанняў

Варта заўважыць, што дагэтуль гаворка iшла аб работнiках дзяржаўных органаў цi арганiзацый. Разам з тым паспрыяць работнiкам у вырашэннi галоўнага пытання могуць i арганiзацыi iншых формаў уласнасцi. Калi такiя арганiзацыi маюць свой жылфонд, то ва ўласнiка ёсць права жыллё з гэтага фонду адчужаць, прадаваць або здаваць у адпаведнасцi з дагаворам найму.

Ва ўласнасць ужо не аформяць

Не менш папулярнае пытанне датычыцца варыянтаў прыватызацыi службовага жылля. Да пачатку гэтага года, паводле пiсьмовай заявы, аформiць жыллё ва ўласнасць маглi некаторыя прадугледжаныя заканадаўствам катэгорыi грамадзян — у прыватнасцi, грамадзяне, якiх выселiць са службовых памяшканняў без прадастаўлення "замены" было нельга. Да прыкладу, гэта iнвалiды I i II груп, iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, грамадзяне, звольненыя ў сувязi з лiквiдацыяй арганiзацыi i па скарачэннi штатаў, асобы, якiя атрымалi цяжкую вытворчую траўму або прафзахворванне, цi асобы, якiя адпрацавалi ў арганiзацыi не менш за 10 гадоў. Аднак цяпер сiтуацыя змянiлася — прыватызаваць службовае жыллё ўжо немагчыма. Як, да слова, не падлягае прыватызацыi i сацыяльнае жыллё.

З даходам або не?

Аб сацыяльным жыллi — размова асобная. Фактычна прадастаўляць яго могуць як арганiзацыi, так i выканкамы. Аднак у сапраўднасцi гэта робяць толькi апошнiя.

— Увогуле пры прадастаўленнi сацыяльнага жылля нашы грамадзяне падзеленыя на дзве групы, — кажа Васiль Корсук. — Да першай з iх адносяцца пэўныя катэгорыi, якiя могуць разлiчваць на дзяржаўную кватэру з улiкам даходаў. Да такiх катэгорый адносяцца iнвалiды I i II груп; грамадзяне, якiя пражываюць у дамах-iнтэрнатах для састарэлых i iнвалiдаў, якiм пры паўторным аглядзе вызначана III група або якiя прызнаныя ва ўстаноўленым парадку дзеяздольнымi; пенсiянеры (мужчыны ва ўзросце 60 i жанчыны ва ўзросце 55 гадоў); сем’i з дзецьмi-iнвалiдамi; шматдзетныя сем’i, мацi, якiм прысвоена званне Мацi-гераiня цi якiя маюць ордэн Мацi, ордэн Мацярынскай славы або "Медаль мацярынства"; грамадзяне, якiя ўзялi на выхаванне 3 i больш дзяцей-сiрот цi дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi; ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў i члены сем’яў ветэранаў вайны, якiя загiнулi або памерлi. Прычым вызначана: сярод гэтых катэгорый права на сацыяльную жылплошчу маюць толькi тыя, у каго на кожнага члена сямi’i атрымлiваецца даход нiжэй за сярэднi бюджэт пражытковага мiнiмуму (на сёння гэта крыху больш за 224 тыс. рублёў) за апошнiя 12 месяцаў перад пастаноўкай на ўлiк i на дзень прадастаўлення жылля, а таксама хто валодае маёмасцю, якая не перавышае кошт будучай кватэры.

Не сакрэт, што менавiта "планка даходаў" — умова часта невыканальная. Сёння ўзровень БПМ перавышае нават пераважная большасць пенсiй. Таму асноўнымi атрымальнiкамi сацыяльнага жылля становяцца iншыя — тыя, хто можа разлiчваць на яго без спасылак на ўласны ўзровень дабрабыту.

— У прыватнасцi, без улiку даходаў такое права прадугледжана для грамадзян, жылыя памяшканнi якiх сталi непрыдатнымi для карыстання ў вынiку надзвычайных сiтуацый; грамадзяне, якiя маюць вызначаныя спецыяльным пералiкам Мiнiстэрства аховы здароўя захворваннi, пры наяўнасцi якiх немагчыма сумеснае пражыванне ў адным пакоi цi ў аднапакаёвай кватэры, грамадзяне, якiя маюць дзяцей з такiмi захворваннямi; дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без бацькоўскай апекi; Героi Беларусi, СССР, Сацпрацы, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай Славы; ветэраны i iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны, iнвалiды баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў; ваеннаслужачыя, асобы радавога i кiруючага складу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, знявечання або захворвання пры выкананнi службовых абавязкаў; iнвалiды з дзяцiнства ў вынiку ранення, кантузii, знявечання, звязаных з баявымi дзеяннямi падчас Вялiкай Айчыннай вайны або з наступствамi ваенных дзеянняў; грамадзяне, якiя перанеслi прамянёвую хваробу ў вынiку катастрофы на ЧАЭС i iнвалiды-чарнобыльцы, — адзначае Васiль Корсук. — Пры гэтым лiтаральна з 7 кастрычнiка ў гэты пералiк увайшлi таксама непрацуючыя адзiнокiя iнвалiды I i II груп, а таксама непрацуючыя адзiнокiя пенсiянеры — мужчыны, якiя дасягнулi ўзросту 60, i жанчыны, якiя дасягнулi ўзросту 55 гадоў.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папрацаваў — i атрымаў кватэру. На жаль, гэта вядомая ў "савецкiя" часы практыка па сутнасцi засталася ў мiнулым. Сёння магчымасцi прадастаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика